Пры жоўтым перарывістым сігнале святлафора, непрацуючых святлафорах і адсутнасці рэгуліроўшчыка скрыжаванне з'яўляецца нерэгулюемым і кіроўцы абавязаны кіравацца правіламі праезду нерэгулюемых скрыжаванняў і дарожнымі знакамі прыярытэту. Святлафоры лічацца непрацуючымі, калі адсутнічаюць сігналы адначасова ва ўсіх святлафорах дадзенага кірунку або сігналы супярэчаць адзін аднаму.
Пры ўключанай стрэлцы дадатковай секцыі святлафора (адначасова з забараняльным сігналам) кіроўца, які знаходзіцца на крайняй паласе праезнай часткі дарогі, павінен працягваць рух у кірунку названай стрэлкі, калі яго спыненне створыць перашкоду для руху транспартных сродкаў, якія рухаюцца за ім па гэтай жа паласе, калi iншы парадак руху не вызначаны дарожнымі знакамі «Напрамкі руху па палосах», «Напрамак руху па паласе» ці адпаведнай гарызантальнай дарожнай разметкай.