ПДД ПДД.by Правила дорожного движения Правильно о Правилах
  • ПДД
  • Тесты
  • Учебная программа
  • Диск ПДД
  • Для детей
  • Автошколы
  • Главная
  • ПДД
  • ПДР на Беларускай мове
  • Раздзел 13. Праезд скрыжаванняў

    • 100. Пры павароце налева ці направа кіроўца абавязаны саступіць дарогу пешаходам, якія пераходзяць (перасякаюць) праезную частку дарогі (па пешаходным пераходзе, а пры яго адсутнасці па лініі тратуараў або ўзбочын), на якую ён паварочвае, а таксама веласіпедыстам і коннікам, якія перасякаюць яе адпаведна па веласіпеднай дарожцы і дарожцы для коннікаў.
    • 101. Забараняецца выязджаць на скрыжаванне, калі ўтварыўся затор, які вымусіць кіроўцу спыніцца.
    • 102. Скрыжаванне, на якім чарговасць руху вызначаецца сігналамі рэгуліроўшчыка або святлафора, з'яўляецца рэгулюемым.

      Пры жоўтым перарывістым сігнале святлафора, непрацуючых святлафорах і адсутнасці рэгуліроўшчыка скрыжаванне з'яўляецца нерэгулюемым і кіроўцы абавязаны кіравацца правіламі праезду нерэгулюемых скрыжаванняў і дарожнымі знакамі прыярытэту. Святлафоры лічацца непрацуючымі, калі адсутнічаюць сігналы адначасова ва ўсіх святлафорах дадзенага кірунку або сігналы супярэчаць адзін аднаму.

    • 103. Пры павароце налева ці развароце па зялёным сігнале святлафора кіроўца транспартнага сродку, за выключэннем трамвая, абавязаны саступіць дарогу сустрэчным транспартным сродкам, якія рухаюцца прама або направа, і спадарожнаму трамваю. Такім жа правілам павінны кіравацца паміж сабой кіроўцы трамваяў.
    • 104. Пры руху ў кірунку стрэлкі, уключанай у дадатковай секцыі адначасова з жоўтым або чырвоным сігналам святлафора, кіроўца абавязаны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца з іншых напрамкаў.

      Пры ўключанай стрэлцы дадатковай секцыі святлафора (адначасова з забараняльным сігналам) кіроўца, які знаходзіцца на крайняй паласе праезнай часткі дарогі, павінен працягваць рух у кірунку названай стрэлкі, калі яго спыненне створыць перашкоду для руху транспартных сродкаў, якія рухаюцца за ім па гэтай жа паласе, калi iншы парадак руху не вызначаны дарожнымі знакамі «Напрамкі руху па палосах», «Напрамак руху па паласе» ці адпаведнай гарызантальнай дарожнай разметкай.

    • 105. Калі сігналы рэгуліроўшчыка або святлафора дазваляюць рух адначасова трамваю і іншым транспартным сродкам, то трамвай мае перавагу незалежна ад кірунку яго руху. Пры руху па сігнале стрэлкі, уключанай у дадатковай секцыі адначасова з чырвоным або жоўтым сігналам святлафора, кіроўца трамвая павінен саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца з іншых напрамкаў.
    • 106. Кіроўца, які заехаў на скрыжаванне пры дазваляльным сігнале святлафора, павінен выехаць у абраным напрамку незалежна ад сігналу святлафора на выхадзе са скрыжавання, пры гэтым ён абавязаны саступіць дарогу сустрэчным транспартным сродкам, якія рухаюцца прама або направа. Калі на скрыжаванні перад святлафорамі, размешчанымі на шляху руху кіроўцы, маецца дарожны знак «Стоп-лінія» (лінія гарызантальнай дарожнай разметкі 1.12), кіроўца абавязаны кіравацца сігналамі кожнага святлафора.
    • 107. Пры ўключэнні дазваляльнага сігналу святлафора кіроўца павінен саступіць дарогу транспартным сродкам, якія завяршаюць рух праз скрыжаванне, і пешаходам, якія не скончылі пераход праезнай часткі дарогі.
    • 108. На скрыжаванні нераўназначных дарог кіроўца транспартнага сродку, які рухаецца па другараднай дарозе, павінен саступіць дарогу транспартным сродкам, якія набліжаюцца да яго па галоўнай дарозе, незалежна ад напрамку іх далейшага руху.
    • 109. У выпадку, калі галоўная дарога на скрыжаванні змяняе кірунак, кіроўцы транспартных сродкаў, якія рухаюцца па галоўнай дарозе, павінны кіравацца паміж сабой правіламі праезду скрыжаванняў раўназначных дарог. Гэтымі ж правіламі кіруюцца кіроўцы транспартных сродкаў, якія рухаюцца па другараднай дарозе.
    • 110. На скрыжаванні раўназначных дарог кіроўца транспартнага сродку, акрамя трамвая, абавязаны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія набліжаюцца справа. Гэтым жа правілам павінны кіравацца паміж сабой кіроўцы трамваяў. На такіх скрыжаваннях кіроўца трамвая мае перавагу перад іншымі транспартнымі сродкамі (акрамя трамваяў) незалежна ад кірунку яго руху.
    • 111. Пры павароце налева ці развароце кіроўца транспартнага сродку абавязаны саступіць дарогу сустрэчным транспартным сродкам, якія рухаюцца па раўназначнай дарозе прама або направа, і спадарожнаму трамваю. Гэтым жа правілам павінны кіравацца паміж сабой кіроўцы трамваяў. Пры адначасовым праве на рух кіроўцы трамваяў маюць перавагу перад іншымі транспартнымі сродкамі (акрамя трамваяў) незалежна ад напрамку іх руху.
    • 112. Калі кіроўца не можа вызначыць паслядоўнасць праезду скрыжавання (з-за немагчымасці распазнаць наяўнасць пакрыцця на праезнай частцы дарогі (цёмны час сутак, бруд, снег і іншае) або адсутнічае дарожны знак прыярытэту ў кірунку руху), ён павінен дзейнічаць так, нібы знаходзіцца на другараднай дарозе.
    • 113. На рэгулюемых скрыжаваннях могуць прымяняцца інфармацыйныя секцыі з бела-месяцовым перарывістым сігналам на чорным фоне або інфармацыйныя таблічкі белага колеру з чорнымі сімваламі. Інфармацыйныя секцыі або таблічкі могуць размяшчацца пад правай дадатковай секцыяй транспартных святлафораў або перад пешаходным пераходам разам з дарожнымі знакамі «Пешаходны пераход». Інфармацыйная секцыя або таблічка не змяняе значэння сігналаў святлафораў, патрабаванняў дарожных знакаў, дадзеных Правіл і дадаткова папярэджвае кіроўцаў аб неабходнасці саступіць дарогу пешаходам, веласіпедыстам і кіроўцам трамваяў.
    • ПДД он-лайн
    • ПДД для Android
    • ПДД для iPhone
    • Административная ответственность
    • Уголовная ответственность
    • История Правил
    • Последние изменения
      Поиск по тексту ПДД:
    • Правiлы дарожнага руху
      • Раздзел 1. Агульныя палажэнні
      • Раздзел 2. Агульныя правы і абавязкі ўдзельнікаў дарожнага руху
      • Раздзел 3. Правы і абавязкі кіроўцаў
      • Раздзел 4. Правы і абавязкі пешаходаў
      • Раздзел 5. Абавязкі пасажыраў
      • Раздзел 6. Правы і абавязкі кіроўцаў і іншых асоб у асаблівых выпадках
      • Раздзел 7. Сігналы рэгуліроўшчыка і святлафораў
      • Раздзел 8. Прымяненне аварыйнай светлавой сігналізацыі, знака аварыйнага прыпынку, ліхтара з перарывістым чырвоным святлом
      • Раздзел 9. Манеўраванне
      • Раздзел 10. Размяшчэнне транспартных сродкаў на праезнай частцы дарогі
      • Раздзел 11. Хуткасць руху транспартных сродкаў
      • Раздзел 12. Абгон, сустрэчны раз'езд
      • Раздзел 13. Праезд скрыжаванняў
      • Раздзел 14. Пешаходныя пераходы і пункты прыпынку маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 15. Перавага маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 16. Чыгуначныя пераезды
      • Раздзел 17. Рух па аўтамагістралі
      • Раздзел 18. Рух у жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі
      • Раздзел 19. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў
      • Раздзел 20. Рух на веласіпедах і мапедах
      • Раздзел 21. Рух гужавых транспартных сродкаў, коннікаў і прагон жывёлы
      • Раздзел 22. Карыстанне знешнімі светлавымі прыборамі і гукавымі сігналамі транспартных сродкаў
      • Раздзел 23. Перавозка пасажыраў
      • Раздзел 24. Перавозка грузаў
      • Раздзел 25. Буксіроўка механічных транспартных сродкаў
      • Раздзел 26. Асноўныя палажэнні аб допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, іх тэхнічны стан, абсталяванне
      • Раздзел 27. Абавязкi службовых і іншых асоб па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху
    • Дадатак 1. Дарожныя святлафоры
    • Дадатак 2. Дарожныя знакі
    • Дадатак 3. Дарожная разметка
    • Дадатак 4. Пералік няспраўнасцей
    • Дадатак 5. Апазнавальныя знакі транспартных сродкаў
  • О сайте
  • Помощь
  • Карта сайта

© ООО «Новый поворот», 2007—2023. Обратная связь
Перепечатка материалов сайта только после согласования