Калі паласа руху, пазначаная дарожным знакам «Паласа для маршрутных транспартных сродкаў», аддзелена ад астатняй праезнай часткі дарогі перарывістай лініяй гарызантальнай дарожнай разметкі, то для ажыццяўлення павароту кіроўца абавязаны перастройвацца на яе. Дазваляецца таксама ў такіх месцах заязджаць на гэтую паласу для пасадкі (высадкі) пасажыраў каля правага краю праезнай часткі, калі гэта не створыць перашкоды для руху маршрутных транспартных сродкаў.