ПДД ПДД.by Правила дорожного движения Правильно о Правилах
  • ПДД
  • Тесты
  • Учебная программа
  • Диск ПДД
  • Для детей
  • Автошколы
  • Главная
  • ПДД
  • ПДР на Беларускай мове
  • Раздзел 24. Перавозка грузаў

    • 182. Маса грузу, які перавозіцца, і размеркаванне нагрузкі па восях не павінны перавышаць велічынь, устаноўленых арганізацыяй (заводам)-вытворцам для дадзенага транспартнага сродку.
    • 183. Перад пачаткам руху і ў шляху руху кіроўца абавязаны пры наяўнасці аб'ектыўнай магчымасці кантраляваць размяшчэнне, мацаванне і стан грузу, каб пазбегнуць яго зрушэнні і падзенні. Калі размяшчэнне, мацаванне, стан грузу ствараюць пагрозу бяспецы дарожнага руху, кіроўца павінен прыняць меры да ліквідацыі ўзніклай небяспекі альбо спыніць далейшы рух.
    • 184. Перавозка грузу забараняецца, калі ён:
    • 184.1. стварае пагрозу бяспецы дарожнага руху;
    • 184.2. абмяжоўвае кіроўцу агляднасць дарогі;
    • 184.3. ускладняе кіраванне транспартным сродкам, парушае яго ўстойлівасць;
    • 184.4. закрывае знешнія светлавыя прыборы і святлоадбівальнікі, рэгістрацыйныя, часовыя нумарныя і апазнавальныя знакі транспартных сродкаў, а таксама перашкаджае ўспрыняццю сігналаў, якія падаюцца рукой пры няспраўных (адсутных) светлавых паказальніках паваротаў;
    • 184.5. стварае шум, пыліць, забруджвае дарогу і навакольнае асяроддзе.
    • 185. Груз, які выступае за габарыты транспартнага сродку спераду або ззаду больш чым на 1 метр або збоку больш чым на 0,4 метра ад знешняга краю габарытнага агню, павінен быць пазначаны апазнавальнымі знакамі «Буйнагабарытны груз», а ў цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі, акрамя таго, спераду — ліхтаром, які выпраменьвае белае святло, ззаду — ліхтаром, які выпраменьвае чырвонае святло.
    • 186. У адпаведнасці са спецыяльным дазволам на праезд цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь і правіламі ажыццяўляецца рух цяжкавагавага транспартнага сродку і транспартнага сродку, габарытныя памеры якога з грузам або без грузу перавышаюць хоць бы адзін з наступных паказчыкаў (за выключэннем цяжкавагавага і (або) буйнагабарытнага транспартнага сродку, што заязджае (заехаў) на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь і перавышае дапушчальную агульную масу і (або) дапушчальную восевую масу да 10 працэнтаў уключна):
    • 186.1. па вышыні — 4 метра ад паверхні дарогі;
    • 186.2. па даўжыні:
    • 186.2.1. 12 метраў для аўтамабіля, тралейбуса, прычэпа;
    • 186.2.2. 13,5 метра для аўтобуса з двума восямі, 15 метраў для аўтобуса з больш чым двума восямі;
    • 186.2.3. 18,75 метра для сучлененага аўтобуса, сучлененага тралейбуса;
    • 186.2.4. 20 метраў для аўтапоезда;
    • 186.3. па шырыні:
    • 186.3.1. 2,6 метра для транспартных сродкаў з ізатэрмічным кузавам;
    • 186.3.2. 2,75 метра для аўтамабіляў КрАЗ, МАЗ-509А, МАЗ-543, МАЗ-5316, МАЗ-6317, МАЗ-6425, МЗКТ-6906 і іх мадыфікацый;
    • 186.3.3. 2,55 метра для іншых транспартных сродкаў;
    • 186.4. калі груз выступае за габарыты транспартнага сродку па даўжыні на 2 метра і больш, то гэты транспартны сродак адносіцца да катэгорыі буйнагабарытных.
    • 187. Перавозка небяспечных грузаў і выкарыстанай для іх перавозкі неачышчанай тары ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі перавозкі небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам, зацверджанымі Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях.
    • ПДД он-лайн
    • ПДД для Android
    • ПДД для iPhone
    • Административная ответственность
    • Уголовная ответственность
    • История Правил
    • Последние изменения
      Поиск по тексту ПДД:
    • Правiлы дарожнага руху
      • Раздзел 1. Агульныя палажэнні
      • Раздзел 2. Агульныя правы і абавязкі ўдзельнікаў дарожнага руху
      • Раздзел 3. Правы і абавязкі кіроўцаў
      • Раздзел 4. Правы і абавязкі пешаходаў
      • Раздзел 5. Абавязкі пасажыраў
      • Раздзел 6. Правы і абавязкі кіроўцаў і іншых асоб у асаблівых выпадках
      • Раздзел 7. Сігналы рэгуліроўшчыка і святлафораў
      • Раздзел 8. Прымяненне аварыйнай светлавой сігналізацыі, знака аварыйнага прыпынку, ліхтара з перарывістым чырвоным святлом
      • Раздзел 9. Манеўраванне
      • Раздзел 10. Размяшчэнне транспартных сродкаў на праезнай частцы дарогі
      • Раздзел 11. Хуткасць руху транспартных сродкаў
      • Раздзел 12. Абгон, сустрэчны раз'езд
      • Раздзел 13. Праезд скрыжаванняў
      • Раздзел 14. Пешаходныя пераходы і пункты прыпынку маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 15. Перавага маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 16. Чыгуначныя пераезды
      • Раздзел 17. Рух па аўтамагістралі
      • Раздзел 18. Рух у жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі
      • Раздзел 19. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў
      • Раздзел 20. Рух на веласіпедах і мапедах
      • Раздзел 21. Рух гужавых транспартных сродкаў, коннікаў і прагон жывёлы
      • Раздзел 22. Карыстанне знешнімі светлавымі прыборамі і гукавымі сігналамі транспартных сродкаў
      • Раздзел 23. Перавозка пасажыраў
      • Раздзел 24. Перавозка грузаў
      • Раздзел 25. Буксіроўка механічных транспартных сродкаў
      • Раздзел 26. Асноўныя палажэнні аб допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, іх тэхнічны стан, абсталяванне
      • Раздзел 27. Абавязкi службовых і іншых асоб па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху
    • Дадатак 1. Дарожныя святлафоры
    • Дадатак 2. Дарожныя знакі
    • Дадатак 3. Дарожная разметка
    • Дадатак 4. Пералік няспраўнасцей
    • Дадатак 5. Апазнавальныя знакі транспартных сродкаў
  • О сайте
  • Помощь
  • Карта сайта

© ООО «Новый поворот», 2007—2023. Обратная связь
Перепечатка материалов сайта только после согласования