4.
ДАІ ажыццяўляе ўзгадненне дарожнага руху ў выпадках, якія не вызначаны дадзенымі Правіламі, а таксама пры прымяненні з эксперыментальнымі мэтамі тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху, не прадугледжаных дадзенымі Правіламі і тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі. Своечасовае давядзенне ў даступных формах да ведама фізічных і юрыдычных асоб тэхнiчных нарматыўных прававых актаў у сферы дарожнага руху і забеспячэння яго бяспекі ўскладаецца на рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.
Формы і метады кантролю за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў дадзеных Правіл вызначаюцца Міністэрствам унутраных спраў.