ПДД ПДД.by Правила дорожного движения Правильно о Правилах
  • ПДД
  • Тесты
  • Учебная программа
  • Диск ПДД
  • Для детей
  • Автошколы
  • Главная
  • ПДД
  • ПДР на Беларускай мове
  • Раздзел 9. Манеўраванне

    • 56. Перад пачаткам руху, перастраеннем, паваротам налева ці направа, разваротам і прыпынкам кіроўца абавязаны падаваць сігнал светлавымі паказальнікамі павароту адпаведнага кірунку, а калі яны адсутнічаюць або няспраўныя або ўключана аварыйная светлавая сігналізацыя, — рукой, упэўніўшыся, што яго дзеянні будуць бяспечнымі і не створаць перашкоды для дарожнага руху. Пры гэтым:
    • 56.1. сігналу левага светлавога паказальніка павароту адпавядае левая рука, выцягнутая ў бок, ці правая рука, выцягнутая ў бок і сагнутая ў локці пад прамым вуглом уверх;
    • 56.2. сігналу правага светлавога паказальніка павароту адпавядае правая рука, выцягнутая ў бок, ці левая рука, выцягнутая ў бок і сагнутая ў локці пад прамым вуглом уверх;
    • 56.3. сігнал тармажэння падаецца паднятай уверх левай ці правай рукой. Такі сігнал выкарыстоўваецца таксама ў выпадку тармажэння без намеру ажыццявіць манеўр.
    • 57. Падача сігналу светлавымі паказальнікамі павароту або рукой павінна ажыццяўляцца да пачатку манеўравання (за выключэннем выпадкаў руху заднім ходам) такім чынам, каб іншыя ўдзельнікі дарожнага руху мелі магчымасць бяспечнага працягу руху, і спыняцца неадкладна пасля завяршэння манеўравання (падача сігналу рукой можа быць скончана непасрэдна перад манеўраваннем). Пры гэтым:
    • 57.1. падача сігналу не дае кіроўцу перавагі;
    • 57.2. сігнал не павінен падавацца, калі ён можа ўвесці ў зман іншых удзельнікаў дарожнага руху.
    • 58. Пасля прыпынку або стаянкі кіроўца транспартнага сродку, які пачынае рух, абавязаны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца, акрамя выпадку, прадугледжанага пунктам 125 дадзеных Правіл.

      Пры з'ездзе з праезнай часткі дарогі кіроўца абавязаны саступіць дарогу пешаходам, коннікам і веласіпедыстам, шлях руху якіх ён перасякае.

    • 59. Пры перастраенні, выездзе на трамвайныя пуці, з'ездзе з іх кіроўца павінен саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца ў спадарожным напрамку без змены іх напрамку руху.

      Пры адначасовым перастраенні транспартных сродкаў, якія рухаюцца ў спадарожным напрамку, кіроўца павінен саступіць дарогу транспартнаму сродку, які знаходзіцца справа. Такога правіла павінен прытрымлівацца кіроўца, чый транспартны сродак з'язджае з трамвайных пуцей.

    • 60. Перастраенне транспартных сродкаў на скрыжаванні забараняецца, акрамя скрыжавання, на якім арганізаваны кругавы рух.
    • 61. Перастройвацца на суседнюю паласу руху на дарозе з двума і больш палосамі руху ў адным кірунку, пазначанымі гарызантальнай дарожнай разметкай, калі гэтыя палосы раўнамерна занятыя транспартнымі сродкамі, якія рухаюцца, дазваляецца толькі для павароту налева ці направа, развароту, прыпынку або аб'езду перашкоды.
    • 62. Калі на дарозе, якая мае дзве і больш паласы руху ў адным напрамку, з-за перашкоды на адной з іх утварыўся затор, кіроўца кожнага транспартнага сродку, які рухаецца па суседняй паласе руху, павінен даць магчымасць перастроіцца на яго паласу аднаму з транспартных сродкаў, якія стаяць у заторы.
    • 63. Перад разваротам, паваротам налева ці направа кіроўца абавязаны, не ствараючы перашкоды і небяспекі для руху іншых удзельнікаў дарожнага руху, заняць адпаведнае крайняе становішча на праезнай частцы дарогі, прызначанай для руху ў дадзеным кірунку, акрамя выпадкаў, калі паварот пры ўездзе на скрыжаванне і выездзе з яго здзяйсняецца ў тых месцах, дзе арганізаваны кругавы рух, а таксама ў месцах, дзе кірунак руху па праезнай частцы дарогі (скрыжаванні) вызначаны дарожнымі знакамі і (або) гарызантальнай дарожнай разметкай.
    • 64. Пры наяўнасці трамвайных пуцей спадарожнага напрамку, размешчаных злева на адным узроўні з праезнай часткай дарогі:
    • 64.1. паварот налева або разварот павінен выконвацца з гэтых пуцей, калі дарожнымі знакамі «Напрамкі руху па палосах», «Напрамак руху па паласе» не вызначаны iншы парадак руху;
    • 64.2. калі выезд на трамвайныя пуці створыць перашкоду для руху трамвая, кіроўца павінен застацца на паласе руху, не выязджаючы на трамвайныя пуці, у чаканні праезду спадарожнага трамвая і сустрэчных транспартных сродкаў;
    • 64.3. у выпадку стварэння перашкоды для руху трамвая трамвайны пуць па магчымасці павінен быць вызвалены. Кіроўцы транспартных сродкаў, якія рухаюцца побач у спадарожным напрамку, павінны даць магчымасць для гэтага.
    • 65. Паварот налева або направа павінен ажыццяўляцца такім чынам, каб пры выездзе з перасячэння праезных частак дарог транспартны сродак не апынуўся на сустрэчнай паласе руху:
    • 65.1. пры павароце налева транспартны сродак павінен рухацца як мага бліжэй да цэнтра скрыжавання, калі дарожнымі знакамі (гарызантальнай дарожнай разметкай) не вызначаны iншы парадак руху, пры гэтым сустрэчны транспартны сродак, які паварочвае налева, павінен знаходзіцца справа;
    • 65.2. пры павароце направа транспартны сродак павінен рухацца бліжэй да правага краю праезнай часткі дарогі, калі дарожнымі знакамі (гарызантальнай дарожнай разметкай) не вызначаны iншы парадак руху.
    • 66. Калі транспартны сродак з-за сваіх габарытаў або па іншых прычынах не можа выканаць разварот, паварот налева або направа з выкананнем патрабаванняў пунктаў 63, 65 і 77 дадзеных Правіл, дапускаецца ажыццяўляць яго з адступленнем ад гэтых патрабаванняў, калі гэта не створыць перашкоды для руху іншых удзельнікаў дарожнага руху.
    • 67. Перад паваротам налева ці разваротам па-за скрыжаваннем кіроўца транспартнага сродку абавязаны саступіць дарогу сустрэчным транспартным сродкам і спадарожнаму трамваю.
    • 68. Калі для развароту па-за скрыжаваннем шырыня праезнай часткі дарогі недастатковая для яго выканання з крайняга левага становішча, разварот дапускаецца ажыццяўляць ад правага краю праезнай часткі дарогі або з правай па ходзе руху ўзбочыны. Пры гэтым кіроўца павінен саступіць дарогу спадарожным і сустрэчным транспартным сродкам.
    • 69. У выпадках, калі траекторыі руху транспартных сродкаў перасякаюцца, а чарговасць праезду не вызначана дадзенымі Правіламі, дарогу абавязаны саступіць кіроўца, да якога транспартны сродак набліжаецца справа.
    • 70. Пры наяўнасці паласы тармажэння кіроўца, які мае намер павярнуць, павінен своечасова перастроіцца на гэтую паласу і зніжаць хуткасць руху толькі на ёй.
    • 71. Пры наяўнасці ў месцы ўезду на дарогу паласы разгону кіроўца павінен рухацца па ёй і перастройвацца на суседнюю паласу руху, саступаючы дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па гэтай дарозе.
    • 72. Разварот забараняецца:
    • 72.1. на пешаходных пераходах і бліжэй за 15 метраў ад іх з абодвух бакоў, акрамя выпадку дазволенага развароту на скрыжаванні;
    • 72.2. у месцах, дзе бачнасць дарогі хоць бы ў адным кірунку руху менш за 100 метраў;
    • 72.3. на пунктах прыпынку маршрутных транспартных сродкаў;
    • 72.4. на мастах, пуцеправодах, эстакадах і пад імі;
    • 72.5. на чыгуначных пераездах.
    • 73. Рух транспартнага сродку заднім ходам дазваляецца пры ўмове, калі гэтыя дзеянні не створаць перашкоды для іншых удзельнікаў дарожнага руху і будзе забяспечана бяспека дарожнага руху. Пры неабходнасці кіроўца павінен звярнуцца да дапамогі іншых асоб, якія б сігналізавалі аб сітуацыі, якая складваецца ззаду транспартнага сродку.
    • 74. Рух заднім ходам забараняецца на скрыжаваннях (акрамя скрыжаванняў, размешчаных у жылых зонах) і ў месцах, дзе забаронены разварот згодна з пунктам 72 дадзеных Правіл.
    • ПДД он-лайн
    • ПДД для Android
    • ПДД для iPhone
    • Административная ответственность
    • Уголовная ответственность
    • История Правил
    • Последние изменения
      Поиск по тексту ПДД:
    • Правiлы дарожнага руху
      • Раздзел 1. Агульныя палажэнні
      • Раздзел 2. Агульныя правы і абавязкі ўдзельнікаў дарожнага руху
      • Раздзел 3. Правы і абавязкі кіроўцаў
      • Раздзел 4. Правы і абавязкі пешаходаў
      • Раздзел 5. Абавязкі пасажыраў
      • Раздзел 6. Правы і абавязкі кіроўцаў і іншых асоб у асаблівых выпадках
      • Раздзел 7. Сігналы рэгуліроўшчыка і святлафораў
      • Раздзел 8. Прымяненне аварыйнай светлавой сігналізацыі, знака аварыйнага прыпынку, ліхтара з перарывістым чырвоным святлом
      • Раздзел 9. Манеўраванне
      • Раздзел 10. Размяшчэнне транспартных сродкаў на праезнай частцы дарогі
      • Раздзел 11. Хуткасць руху транспартных сродкаў
      • Раздзел 12. Абгон, сустрэчны раз'езд
      • Раздзел 13. Праезд скрыжаванняў
      • Раздзел 14. Пешаходныя пераходы і пункты прыпынку маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 15. Перавага маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 16. Чыгуначныя пераезды
      • Раздзел 17. Рух па аўтамагістралі
      • Раздзел 18. Рух у жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі
      • Раздзел 19. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў
      • Раздзел 20. Рух на веласіпедах і мапедах
      • Раздзел 21. Рух гужавых транспартных сродкаў, коннікаў і прагон жывёлы
      • Раздзел 22. Карыстанне знешнімі светлавымі прыборамі і гукавымі сігналамі транспартных сродкаў
      • Раздзел 23. Перавозка пасажыраў
      • Раздзел 24. Перавозка грузаў
      • Раздзел 25. Буксіроўка механічных транспартных сродкаў
      • Раздзел 26. Асноўныя палажэнні аб допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, іх тэхнічны стан, абсталяванне
      • Раздзел 27. Абавязкi службовых і іншых асоб па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху
    • Дадатак 1. Дарожныя святлафоры
    • Дадатак 2. Дарожныя знакі
    • Дадатак 3. Дарожная разметка
    • Дадатак 4. Пералік няспраўнасцей
    • Дадатак 5. Апазнавальныя знакі транспартных сродкаў
  • О сайте
  • Помощь
  • Карта сайта

© ООО «Новый поворот», 2007—2023. Обратная связь
Перепечатка материалов сайта только после согласования