ПДД ПДД.by Правила дорожного движения Правильно о Правилах
  • ПДД
  • Тесты
  • Учебная программа
  • Диск ПДД
  • Для детей
  • Автошколы
  • Главная
  • ПДД
  • ПДР на Беларускай мове
  • Раздзел 11. Хуткасць руху транспартных сродкаў

    • 87. Пры выбары хуткасці руху кіроўца павінен улічваць абмежаванні хуткасці, вызначаныя пунктамі 88, 89 дадзеных Правіл і тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху, а таксама інтэнсіўнасць руху, агляднасць дарогі, асаблівасці і стан транспартнага сродку і грузу, які ім перавозіцца, дарожныя, метэаралагічныя ўмовы і іншыя фактары, якія зніжаюць празрыстасць атмасферы і ўплываюць на бачнасць дарогі ў кірунку руху. Пры гэтым:
    • 87.1. у цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі хуткасць руху павінна дазваляць кіроўцу спыніць транспартны сродак у межах бачнасці дарогі ў напрамку руху;
    • 87.2. пры ўзнікненні перашкоды або небяспекі для руху, якія кіроўца ў стане выявіць, ён абавязаны неадкладна прыняць меры да зніжэння хуткасці руху, аж да спынення транспартнага сродку.
    • 88. У населеных пунктах дазваляецца рух транспартных сродкаў з хуткасцю не больш за 60 км/г, а тым, якія буксіруюць механічныя транспартныя сродкі — не больш за 50 км/г, у жылых і пешаходных зонах, на прылеглых тэрыторыях — не больш за 20 км/г.
    • 89. Па-за населенымі пунктамі дазваляецца рух з хуткасцю:
    • 89.1. легкавым аўтамабілям і грузавым аўтамабілям з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны на аўтамагістралях — не больш за 110 км/г, на астатніх дарогах — не больш за 90 км/г;
    • 89.2. аўтобусам і матацыклам — не больш за 90 км/г;
    • 89.3. аўтобусам, легкавым і грузавым аўтамабілям пры іх руху з прычэпам, грузавым аўтамабілям з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны на аўтамагістралях — не больш за 90 км/г, на астатніх дарогах — не больш за 70 км/г;
    • 89.4. механічным транспартным сродкам, якімі кіруюць кіроўцы са стажам да двух гадоў, а таксама пры навучанні кіраванню механічным транспартным сродкам, калі транспартным сродкам кіруе асоба, якая навучаецца кіраванню, — не больш за 70 км/г;
    • 89.5. грузавым аўтамабілям, якія перавозяць пасажыраў у кузаве, — не больш за 60 км/г;
    • 89.6. транспартным сродкам, якія буксіруюць механічныя транспартныя сродкі, — не больш за 50 км/г;
    • 89.7. транспартным сродкам, якія перавозяць небяспечныя грузы, цяжкавагавым і (або) буйнагабарытным транспартным сродкам — з хуткасцю, якая не перавышае хуткасць руху, вызначаную пры ўзгадненні ўмоў перавозкі.
    • 90. З улікам дарожных умоў і забеспячэння бяспекі дарожнага руху дазволеная пунктамі 88 і 89 дадзеных Правіл хуткасць руху можа быць зменена (паніжана або павышана) прымяненнем дарожных знакаў «Абмежаванне максімальнай хуткасці».

      Дзеянне дарожных знакаў «Абмежаванне максімальнай хуткасці» не распаўсюджваецца на названыя ў пункце 88 дадзеных Правіл транспартныя сродкі, якія буксіруюць механічныя транспартныя сродкі, і на транспартныя сродкі, пералічаныя ў падпунктах 89.4–89.7 пункта 89 дадзеных Правіл, калі паказаная на гэтых знаках велічыня хуткасці перавышае абмежаванне максімальнай хуткасці, вызначанай у дадзеных палажэннях.

    • 91. Кіроўцу забараняецца:
    • 91.1. перавышаць максімальную хуткасць руху, вызначаную тэхнічнай характарыстыкай транспартнага сродку;
    • 91.2. перавышаць хуткасць руху, вызначаную дарожным знакам «Абмежаванне максімальнай хуткасці», пунктамі 88 і 89 дадзеных Правіл;
    • 91.3. перавышаць хуткасць руху, паказаную на апазнавальным знаку «Абмежаванне хуткасці», устаноўленым на транспартным сродку ў адпаведнасці з падпунктам 201.5 пункта 201 дадзеных Правіл;
    • 91.4. ствараць перашкоду для дарожнага руху, рухаючыся без вымушанай неабходнасці з малой хуткасцю, а таксама рухацца з меншай хуткасцю, чым устаноўлена дарожным знакам «Абмежаванне мінімальнай хуткасці»;
    • 91.5. рэзка тармазіць, калі гэта не патрабуецца для прадухілення дарожна-транспартнага здарэння.
    • ПДД он-лайн
    • ПДД для Android
    • ПДД для iPhone
    • Административная ответственность
    • Уголовная ответственность
    • История Правил
    • Последние изменения
      Поиск по тексту ПДД:
    • Правiлы дарожнага руху
      • Раздзел 1. Агульныя палажэнні
      • Раздзел 2. Агульныя правы і абавязкі ўдзельнікаў дарожнага руху
      • Раздзел 3. Правы і абавязкі кіроўцаў
      • Раздзел 4. Правы і абавязкі пешаходаў
      • Раздзел 5. Абавязкі пасажыраў
      • Раздзел 6. Правы і абавязкі кіроўцаў і іншых асоб у асаблівых выпадках
      • Раздзел 7. Сігналы рэгуліроўшчыка і святлафораў
      • Раздзел 8. Прымяненне аварыйнай светлавой сігналізацыі, знака аварыйнага прыпынку, ліхтара з перарывістым чырвоным святлом
      • Раздзел 9. Манеўраванне
      • Раздзел 10. Размяшчэнне транспартных сродкаў на праезнай частцы дарогі
      • Раздзел 11. Хуткасць руху транспартных сродкаў
      • Раздзел 12. Абгон, сустрэчны раз'езд
      • Раздзел 13. Праезд скрыжаванняў
      • Раздзел 14. Пешаходныя пераходы і пункты прыпынку маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 15. Перавага маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 16. Чыгуначныя пераезды
      • Раздзел 17. Рух па аўтамагістралі
      • Раздзел 18. Рух у жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі
      • Раздзел 19. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў
      • Раздзел 20. Рух на веласіпедах і мапедах
      • Раздзел 21. Рух гужавых транспартных сродкаў, коннікаў і прагон жывёлы
      • Раздзел 22. Карыстанне знешнімі светлавымі прыборамі і гукавымі сігналамі транспартных сродкаў
      • Раздзел 23. Перавозка пасажыраў
      • Раздзел 24. Перавозка грузаў
      • Раздзел 25. Буксіроўка механічных транспартных сродкаў
      • Раздзел 26. Асноўныя палажэнні аб допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, іх тэхнічны стан, абсталяванне
      • Раздзел 27. Абавязкi службовых і іншых асоб па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху
    • Дадатак 1. Дарожныя святлафоры
    • Дадатак 2. Дарожныя знакі
    • Дадатак 3. Дарожная разметка
    • Дадатак 4. Пералік няспраўнасцей
    • Дадатак 5. Апазнавальныя знакі транспартных сродкаў
  • О сайте
  • Помощь
  • Карта сайта

© ООО «Новый поворот», 2007—2023. Обратная связь
Перепечатка материалов сайта только после согласования