1.
Дарожныя знакі (калі не вызначана іншае, далей — знакі) вырабляюцца і ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з дадзеным дадаткам і патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.
3.
Знакі на жоўтым фоне належаць да часовых і прымяняюцца як асобна, так і ў спалучэнні з іншымі часовымі тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху ў месцах правядзення рамонтных і іншых работ на дарозе, а таксама ў выпадках аператыўных змен у арганізацыі дарожнага руху, звязаных з забеспячэннем яго бяспекі або правядзеннем спецыяльных мерапрыемстваў.
4.
У выпадках, калі значэнні часовых і пастаянных знакаў супярэчаць адзін аднаму, удзельнікі дарожнага руху павінны кіравацца часовымі знакамі.