ПДД ПДД.by Правила дорожного движения Правильно о Правилах
  • ПДД
  • Тесты
  • Учебная программа
  • Диск ПДД
  • Для детей
  • Автошколы
  • Главная
  • ПДД
  • ПДР на Беларускай мове
  • Раздзел 2. Гарызантальная дарожная разметка

    • 3. Гарызантальная дарожная разметка (калі не вызначана іншае, далей — разметка) дзеліцца на пастаянную і часовую.

      Пастаянная разметка мае белы колер, акрамя ліній разметкі 1.4, 1.10, 1.17.1, 1.17.2, 1.26, якія маюць жоўты колер. Лініі разметкі 1.1–1.3, 1.5, 1.6, 1.11 могуць мець жоўты колер у выпадках, вызначаных дадзеным дадаткам. Разметка 1.14.2 мае элементы жоўтага колеру.

      Часовая разметка мае аранжавы колер і выкарыстоўваецца ў месцах правядзення рамонтных і іншых работ на дарозе, у выпадках аператыўнага змянення ў арганізацыі дарожнага руху, звязанага з забеспячэннем яго бяспекі або правядзеннем спецыяльных мерапрыемстваў.

      Калі часовая разметка супярэчыць пастаяннай, удзельнікі дарожнага руху павінныя кіравацца часовай разметкай.

    • 4. Лініі разметкі 1.1–1.3 перасякаць забараняецца, за выключэннем выпадкаў прымянення лініі разметкі 1.1 для пазначэння межаў месцаў стаянкі транспартных сродкаў і лініі разметкі 1.2 белага колеру, якая размяшчаецца справа ад кіроўцы для прыпынку транспартнага сродку на ўзбочыне (злева ад кіроўцы для выезда транспартнага сродку з узбочыны пасля яго прыпынку), а таксама ў выпадку падзелу пешаходных і веласіпедных плыняў на тратуарах і ў іншых месцах, падзелу веласіпедных плыняў на веласіпеднай дарожцы з двухбаковым рухам веласіпедаў.

      Лінію разметкі 1.1 дазваляецца перасякаць таксама для абгону адзіночнага транспартнага сродку, які рухаецца з хуткасцю менш за 30 км/г, і для аб'езду нерухомай перашкоды на дарозе, якая стварае небяспеку для руху.

    • 5. Лініі разметкі 1.5–1.8 дазваляецца перасякаць з любога боку, акрамя скрыжаванняў, на якіх не арганізаваны кругавы рух.
    • 6. Лінію разметкі 1.9 на ўчастку дарогі паміж рэверсіўнымі святлафорамі дазваляецца перасякаць, калі яна размешчана справа ад кіроўцы. Пры ўключаных зялёных сігналах рэверсіўных святлафораў лінію разметкі 1.9 дазваляецца перасякаць з любога боку, калі яна падзяляе палосы, па якіх рух дазволены ў адным напрамку. Пры адключэнні рэверсіўных святлафораў кіроўца павінен неадкладна перастроіцца ўправа за лінію разметкі 1.9. Пры выключаных рэверсіўных святлафорах або забараняльным сігнале на іх лінію разметкі 1.9, якая знаходзіцца злева, перасякаць забараняецца.
    • 7. Лінію разметкі 1.11 дазваляецца перасякаць толькі з боку перарывістай лініі, а з боку суцэльнай — толькі пры завяршэнні абгону або аб'езду перашкоды.
    • 8. У выпадках, калі значэнні ліній разметкі і дарожных знакаў супярэчаць адно аднаму, удзельнікі дарожнага руху павінныя кіравацца дарожнымі знакамі.
    • 9. Устанаўліваюцца наступныя віды і прызначэнні разметкі:
    • 1.1.
      Разметка 1.1
      Раздзяленне транспартных патокаў супрацьлеглых напрамкаў (можа мець жоўты колер).
      Пазначэнне межаў палос руху на небяспечных участках дарогі.
      Пазначэнне межаў праезнай часткі дарогі, на якія ўезд забаронены.
      Пазначэнне межаў месцаў стаянкі транспартных сродкаў на пляцоўках, спецыяльна адведзеных для стаянкі.
      Пазначэнне астраўкоў бяспекі (у выпадках, вызначаных у пэўным парадку Міністрам унутраных спраў).
      Падзел пешаходных і веласіпедных патокаў на тратуарах і ў іншых месцах, а таксама падзел веласіпедных патокаў на веласіпеднай дарожцы з двухбаковым рухам веласіпедаў.
    • 1.2.
      Разметка 1.2
      Пазначэнне краю праезнай часткі дарогі (можа мець жоўты колер)
    • 1.3.
      Разметка 1.3
      Раздзяленне транспартных патокаў супрацьлеглых напрамкаў на дарогах без раздзяляльнай паласы, якія маюць чатыры і болей палос руху (можа мець жоўты колер)
    • 1.4.
      Разметка 1.4
      Пазначэнне месцаў, дзе забароненыя прыпынак і стаянка транспартных сродкаў, акрамя маршрутных транспартных сродкаў (наносіцца каля края праезнай часткі дарогі або па версе бардзюра)
    • 1.5.
      Разметка 1.5
      Раздзяленне транспартных патокаў супрацьлеглых напрамкаў на дарогах, якія маюць дзве ці тры паласы руху (можа мець жоўты колер).
      Пазначэнне межаў палос руху пры наяўнасці дзвюх і болей палос, прызначаных для руху ў адным напрамку
    • 1.6.
      Разметка 1.6
      Пазначэнне набліжэння да суцэльнай лініі падоўжнай разметкі (можа мець жоўты колер)
    • 1.7.
      Разметка 1.7
      Пазначэнне палос руху ў межах cкрыжавання
    • 1.8.
      Разметка 1.8
      Пазначэнне мяжы паміж паласой разгону ці тармажэння і асноўнай паласой праезнай часткі дарогі (на скрыжаваннях, перасячэннях дарог у розных узроўнях, у зоне пунктаў прыпынку маршрутных транспартных сродкаў, на іншых аб’ектах)
    • 1.9.
      Разметка 1.9
      Пазначэнне межаў палос руху, на якіх ажыццяўляецца рэверсіўнае рэгуляванне
    • 1.10.
      Разметка 1.10
      Пазначэнне месцаў, дзе забаронена стаянка транспартных сродкаў (наносіцца каля края праезнай часткі дарогі ці па версе бардзюра)
    • 1.11.
      Разметка 1.11
      Раздзяленне транспартных патокаў супрацьлеглых ці спадарожных напрамкаў на ўчастках дарог, на якіх перастраенне дазволена толькі з боку перарывістай лініі (можа мець жоўты колер).
      Пазначэнне месцаў, прызначаных для разварота, выезда ці ўезда з пляцовак стаянкі, аўтазаправачных станцый і іншых аб’ектаў
    • 1.12.
      Разметка 1.12
      Пазначэнне месца спынення транспартнага сродку — «стоп-лінія»
    • 1.13.
      Разметка 1.13
      Пазначэнне месца, дзе кіроўца абавязаны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, што перасякаецца
    • 1.14.1.
      Разметка 1.14.1
      Пазначэнне нерэгулюемага пешаходнага перахода — «зебра»
    • 1.14.2.
      Разметка 1.14.2
      Пазначэнне нерэгулюемага пешаходнага перахода ў месцах павышанай небяспекі
    • 1.14.3.
      Разметка 1.14.3
      Пазначэнне пешаходнага перахода, абсталяванага дарожнымі святлафорамі
    • 1.15.
      Разметка 1.15
      Пазначэнне месца, дзе веласіпедная дарожка перасякае праезную частку дарогі
    • 1.16.1.
      Разметка 1.16.1
      Пазначэнне астраўкоў, якія раздзяляюць транспартныя патокі супрацьлеглых напрамкаў
    • 1.16.2.
      Разметка 1.16.2
      Пазначэнне астраўкоў, якія раздзяляюць транспартныя патокі аднаго напрамку
    • 1.16.3.
      Разметка 1.16.3
      Пазначэнне астраўкоў у месцах зліцця транспартных патокаў
    • 1.17.1.
      Разметка 1.17.1
      Пазначэнне пунктаў прыпынку маршрутных транспартных сродкаў і стаянак таксі
    • 1.17.2.
      Разметка 1.17.2
      Пазначэнне мяжы зоны пункта прыпынку трамвая, які размешчаны на адным узроўні з праезнай часткай дарогі
    • 1.18.1–1.18.12.
      Разметка 1.18.1 Разметка 1.18.2 Разметка 1.18.3 Разметка 1.18.4 Разметка 1.18.5 Разметка 1.18.6 Разметка 1.18.7 Разметка 1.18.8 Разметка 1.18.9 Разметка 1.18.10 Разметка 1.18.11 Разметка 1.18.12
      Пазначэнне напрамкаў руху па палосах:

      — 1.18.1 — толькі прама;

      — 1.18.2 — толькі направа;

      — 1.18.3 — налева, а таксама на разварот у выпадку нанясення разметкі ў крайняй левай паласе руху ў дадзеным напрамку;

      — 1.18.4 — прама і направа;

      — 1.18.5 — прама і налева, а таксама на разварот у выпадку нанясення разметкі ў крайняй левай паласе руху ў дадзеным напрамку;

      — 1.18.6 — направа і налева, а таксама на разварот з крайняй левай паласы ў дадзеным напрамку;

      — 1.18.7 — на бліжэйшую праезную частку дарогі паварот направа забаронены, на наступным скрыжаванні — прама і направа;

      — 1.18.8 — на бліжэйшую праезную частку дарогі паварот налева забаронены, на наступным скрыжаванні — прама і налева, а таксама на разварот у выпадку нанясення разметкі ў крайняй левай паласе руху ў дадзеным напрамку;

      — 1.18.9 — на бліжэйшую праезную частку дарогі паварот направа забаронены, на наступным скрыжаванні — направа;

      — 1.18.10 — на бліжэйшую праезную частку дарогі паварот налева забаронены, на наступным скрыжаванні — налева, а таксама на разварот у выпадку нанясення разметкі ў крайняй левай паласе руху ў дадзеным напрамку;

      — 1.18.11 — на разварот;

      — 1.18.12 — прама і на разварот

    • 1.19.
      Разметка 1.19
      Пазначэнне набліжэння да звужэння праезнай часткі дарогі (участка, дзе змяншаецца колькасць палос руху ў дадзеным напрамку) або да разметкі 1.1 або 1.11, якая раздзяляе транспартныя патокі супрацьлеглых напрамкаў
    • 1.20.
      Разметка 1.20
      Пазначэнне набліжэння да разметкі 1.13
    • 1.21.
      Разметка 1.21
      Пазначэнне набліжэння да разметкі 1.12
    • 1.22.
      Разметка 1.22
      Пазначэнне нумара дарогі
    • 1.23.
      Разметка 1.23
      Пазначэнне паласы, вылучанай для руху маршрутных транспартных сродкаў
    • 1.24.1.
      Разметка 1.24.1
      Малюнак на праезнай частцы дарогі дарожнага знака 1.20
    • 1.24.2.
      Разметка 1.24.2
      Малюнак на праезнай частцы дарогі дарожнага знака 1.21
    • 1.24.3.
      Разметка 1.24.3
      Малюнак на праезнай частцы дарогі дарожнага знака 1.29
    • 1.25.
      Разметка 1.25
      Пазначэнне набліжэння да штучнай няроўнасці
    • 1.26.
      Разметка 1.26
      Пазначэнне штучнай няроўнасці
    • 1.27.
      Разметка 1.27
      Малюнак на праезнай частцы дарогі дарожнага знака 3.24.1
    • 1.28.
      Разметка 1.28
      Малюнак на праезнай частцы дарогі дарожнага знака 7.17. Можа прымяняцца без ўстаноўкі адпаведнага дарожнага знака, пры гэтым устанаўлівае аналагічныя яму патрабаванні
    • 1.29.
      Разметка 1.29
      Выкарыстоўваецца для абазначэння веласіпедных дарожак і размяшчаецца па восі палос руху веласіпедыстаў
    • 1.30.
      Разметка 1.30
      Выкарыстоўваецца для абазначэння пешаходных дарожак і размяшчаецца па восі паласы руху пешаходаў
    • 1.31.
      Разметка 1.31
      Выкарыстоўваецца для абазначэння дарожак, прызначаных для сумеснага руху пешаходаў і веласіпедыстаў і пазначаных знакамі 4.5.1 або 4.6.1
    • 1.32.
      Разметка 1.32
      Выкарыстоўваецца на веласіпедных дарожках перад перасячэннем іх з пешаходнымі дарожкамі або тратуарамі.
    • 1.33.
      Разметка 1.33
      Выкарыстоўваецца для абазначэння напрамку руху веласіпедыстаў па палосах руху, вылучаных разметкай або розным колерам пакрыцця.
    • 1.34.
      Разметка 1.34
      Абазначэнне набліжэння да школы.
    • ПДД он-лайн
    • ПДД для Android
    • ПДД для iPhone
    • Административная ответственность
    • Уголовная ответственность
    • История Правил
    • Последние изменения
      Поиск по тексту ПДД:
    • Правiлы дарожнага руху
    • Дадатак 1. Дарожныя святлафоры
    • Дадатак 2. Дарожныя знакі
    • Дадатак 3. Дарожная разметка
      • Раздзел 1. Агульныя палажэнні
      • Раздзел 2. Гарызантальная дарожная разметка
      • Раздзел 3. Вертыкальная дарожная разметка
    • Дадатак 4. Пералік няспраўнасцей
    • Дадатак 5. Апазнавальныя знакі транспартных сродкаў
  • О сайте
  • Помощь
  • Карта сайта

© ООО «Новый поворот», 2007—2023. Обратная связь
Перепечатка материалов сайта только после согласования