10.
Вертыкальная дарожная разметка (далей — разметка) 2.1.1–2.1.3 абазначае вертыкальныя элементы дарожных збудаванняў (апор мастоў, пуцеправодаў, эстакад, тарцовых частак парапетаў), калі гэтыя элементы ўяўляюць небяспеку для руху транспартных сродкаў. Шчыткі з разметкай 2.1.1–2.1.3 могуць устанаўлівацца на апоры дарожных знакаў 4.2.1–4.2.3.
11.
Разметка 2.2 абазначае ніжні край пралётнага збудавання мастоў, пуцеправодаў і эстакад.
12.
Разметка 2.3 абазначае круглыя тумбы, устаноўленыя на раздзяляльных палосах ці астраўках бяспекі.
13.
Разметка 2.4.1 выканана са святлоадбівальным элементам чырвонага колеру і абазначае сігнальныя слупкі, у тым ліку пакарочаныя, надаўбні, апоры агароджаў і да т.п., размешчаныя справа ад праезнай часткі дарогі.
14.
Разметка 2.4.2 выканана са святлоадбівальным элементам белага, жоўтага колераў і абазначае сігнальныя слупкі, у тым ліку пакарочаныя, надаўбні, апоры агароджаў і да т.п., размешчаныя злева ад праезнай часткі дарогі.
15.
Разметка 2.4.3 абазначае сігнальныя шчыткі, устаноўленыя на бар’ерных агароджах дарог.
16.
Разметка 2.5 абазначае бакавыя паверхні пачатковых і канцавых участкаў дарожных агароджаў.
17.
Разметка 2.6 абазначае бардзюры на небяспечных участках дарогі і ўзвышаных астраўках бяспекі.
18.
Разметка мае наступнае графічнае адлюстраванне: