ПДД ПДД.by Правила дорожного движения Правильно о Правилах
  • ПДД
  • Тесты
  • Учебная программа
  • Диск ПДД
  • Для детей
  • Автошколы
  • Главная
  • ПДД
  • ПДР на Беларускай мове
    • ПДД на русском языке
    • ПДР на беларускай мове
    • Rules of the road in english

    Раздзел 12. Абгон, сустрэчны раз'езд

    • 92. Да пачатку абгону кіроўца павінен пераканацца ў тым, што паласа руху, на якую ён мае намер выехаць, свабодная і сваімі дзеяннямі ён не створыць пагрозу бяспецы дарожнага руху, не прымусіць удзельнікаў дарожнага руху змяніць кірунак і (або) знізіць хуткасць руху.
    • 93. Кіроўцу забараняецца выконваць абгон:
    • 93.1. калі кіроўца транспартнага сродку, які рухаецца наперадзе па той жа паласе руху, падаў сігнал левага павароту;
    • 93.2. калі кіроўцы, якія рухаюцца ўслед за ім, пачалі абгон.
    • 94. Аб'езд транспартнага сродку, кіроўца якога падаў сігнал павароту налева і распачаў выкананне манеўра, ажыццяўляецца з правага боку.
    • 95. Кіроўца транспартнага сродку, які абганяюць, абавязаны з улікам дарожна-транспартных абставін рухацца бліжэй да правага краю праезнай часткі дарогі і не перашкаджаць абгону павелічэннем хуткасці руху або іншымі дзеяннямі.
    • 96. Абгон забараняецца:
    • 96.1. у зоне дзеяння дарожных знакаў «Абгон забаронены», «Абгон грузавым аўтамабілям забаронены», на паваротах дарогі, пазначаных дарожнымі знакамі «Небяспечны паварот», «Небяспечныя павароты», на пад’ёмах, пазначаных дарожным знакам «Круты пад'ём», а таксама пры наяўнасці дарожнай разметкі 1.1 (за выключэннем абгона адзіночнага транспартнага сродку, што рухаецца з хуткасцю менш за 30 км/г), у канцы пад'ёмаў і на іншых участках дарог з абмежаванай агляднасцю дарогі;
    • 96.2. на пазначаных і (або) рэгулюемых скрыжаваннях;
    • 96.3. на пешаходных пераходах і бліжэй 50 метраў ад іх у абодва бакі;
    • 96.4. транспартнага сродку, які ажыццяўляе абгон або аб'езд перашкоды;
    • 96.5. пры недастатковай бачнасці дарогі;
    • 96.6. на мастах, пуцеправодах, эстакадах і пад імі;
    • 96.7. на чыгуначных пераездах і бліжэй чым за 100 метраў перад імі.
    • 97. Па-за населенымі пунктамі кіроўца ціхаходнага, цяжкавагавага і (або) буйнагабарытнага транспартнага сродку, а таксама транспартнага сродку, канструкцыя якога, груз, што перавозіцца, або тэхнічны стан ускладняюць яго абгон, павінен заняць становішча на дарозе як мага правей, а пры неабходнасці і спыніцца, каб прапусціць транспартныя сродкі, што сабраліся за ім.
    • 98. Калі сустрэчны раз'езд транспартных сродкаў ускладнены, то кіроўца, на баку якога маецца перашкода для дарожнага руху, абавязаны саступіць дарогу.
    • 99. На ўхілах, пазначаных дарожнымі знакамі «Круты спуск», «Круты пад’ём», пры наяўнасці перашкоды для дарожнага руху саступіць дарогу абавязаны кіроўца транспартнага сродку, які рухаецца на спуск.
    • ПДД он-лайн
    • ПДР на Беларускай мове
    • Rules of the road
    • ПДД для Android
    • ПДД для iPhone
    • Стаж водителя
    • Административная ответственность
    • Уголовная ответственность
    • История Правил
    • Последние изменения
      Поиск по тексту ПДД:
    • Правiлы дарожнага руху
      • Раздзел 1. Агульныя палажэнні
      • Раздзел 2. Агульныя правы і абавязкі ўдзельнікаў дарожнага руху
      • Раздзел 3. Правы і абавязкі кіроўцаў
      • Раздзел 4. Правы і абавязкі пешаходаў
      • Раздзел 5. Абавязкі пасажыраў
      • Раздзел 6. Правы і абавязкі кіроўцаў і іншых асоб у асаблівых выпадках
      • Раздзел 7. Сігналы рэгуліроўшчыка і святлафораў
      • Раздзел 8. Прымяненне аварыйнай светлавой сігналізацыі, знака аварыйнага прыпынку, ліхтара з перарывістым чырвоным святлом
      • Раздзел 9. Манеўраванне
      • Раздзел 10. Размяшчэнне транспартных сродкаў на праезнай частцы дарогі
      • Раздзел 11. Хуткасць руху транспартных сродкаў
      • Раздзел 12. Абгон, сустрэчны раз'езд
      • Раздзел 13. Праезд скрыжаванняў
      • Раздзел 14. Пешаходныя пераходы і пункты прыпынку маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 15. Перавага маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 16. Чыгуначныя пераезды
      • Раздзел 17. Рух па аўтамагістралі
      • Раздзел 18. Рух у жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі
      • Раздзел 19. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў
      • Раздзел 20. Рух на веласіпедах і мапедах
      • Раздзел 21. Рух гужавых транспартных сродкаў, коннікаў і прагон жывёлы
      • Раздзел 22. Карыстанне знешнімі светлавымі прыборамі і гукавымі сігналамі транспартных сродкаў
      • Раздзел 23. Перавозка пасажыраў
      • Раздзел 24. Перавозка грузаў
      • Раздзел 25. Буксіроўка механічных транспартных сродкаў
      • Раздзел 26. Асноўныя палажэнні аб допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, іх тэхнічны стан, абсталяванне
      • Раздзел 27. Абавязкi службовых і іншых асоб па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху
    • Дадатак 1. Дарожныя святлафоры
    • Дадатак 2. Дарожныя знакі
    • Дадатак 3. Дарожная разметка
    • Дадатак 4. Пералік няспраўнасцей
    • Дадатак 5. Апазнавальныя знакі транспартных сродкаў
  • О сайте
  • Помощь
  • Карта сайта

© ООО «Новый поворот», 2007—2022. Обратная связь
Перепечатка материалов сайта только после согласования