Пры адсутнасці гарызантальнай дарожнай разметкі 1.14.1–1.14.3 шырыня пешаходнага пераходу вызначаецца адлегласцю паміж дарожнымі знакамі «Пешаходны пераход», а пры ўстаноўцы дарожных знакаў толькі са знешняй у адносінах да цэнтру скрыжавання мяжы пешаходнага пераходу — адлегласцю паміж створам устаноўкі дарожных знакаў і ўмоўнай лініяй, якая злучае пачаткі закругленняў краёў прылеглай да тратуара праезнай часткі дарогі.
На рэгулюемым пешаходным пераходзе пры падачы дазваляльнага сігналу рэгуліроўшчыкам або ўключэнні дазваляльнага сігналу святлафора кіроўца павінен саступіць дарогу пешаходам, якія не скончылі пераход праезнай часткі дарогі.