ПДД ПДД.by Правила дорожного движения Правильно о Правилах
  • ПДД
  • Тесты
  • Учебная программа
  • Диск ПДД
  • Для детей
  • Автошколы
  • Главная
  • ПДД
  • ПДР на Беларускай мове
    • ПДД на русском языке
    • ПДР на беларускай мове
    • Rules of the road in english

    Раздзел 14. Пешаходныя пераходы і пункты прыпынку маршрутных транспартных сродкаў

    • 114. Пешаходны пераход пазначаецца дарожнымі знакамі «Пешаходны пераход» і (або) гарызантальнай дарожнай разметкай 1.14.1–1.14.3. Дадаткова на пешаходным пераходзе могуць быць устаноўлены iншыя тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху.

      Пры адсутнасці гарызантальнай дарожнай разметкі 1.14.1–1.14.3 шырыня пешаходнага пераходу вызначаецца адлегласцю паміж дарожнымі знакамі «Пешаходны пераход», а пры ўстаноўцы дарожных знакаў толькі са знешняй у адносінах да цэнтру скрыжавання мяжы пешаходнага пераходу — адлегласцю паміж створам устаноўкі дарожных знакаў і ўмоўнай лініяй, якая злучае пачаткі закругленняў краёў прылеглай да тратуара праезнай часткі дарогі.

    • 115. Пешаходны пераход, на якім рух пешаходаў праз праезную частку дарогі рэгулюецца рэгуліроўшчыкам або святлафорам, называецца рэгулюемым.

      На рэгулюемым пешаходным пераходзе пры падачы дазваляльнага сігналу рэгуліроўшчыкам або ўключэнні дазваляльнага сігналу святлафора кіроўца павінен саступіць дарогу пешаходам, якія не скончылі пераход праезнай часткі дарогі.

    • 116. Пры пад'ездзе да нерэгулюемага пешаходнага пераходу кіроўца павінен рухацца з хуткасцю, якая дазволіць пры неабходнасці саступіць дарогу пешаходам.
    • 117. Калі перад пешаходным пераходам спыніўся (стаіць) або запаволіў рух транспартны сродак, то кіроўцы іншых транспартных сродкаў, якія рухаюцца па суседніх палосах руху ў спадарожным напрамку, павінны знізіць хуткасць руху і пры наяўнасці пешаходаў саступіць ім дарогу.
    • 118. Кіроўцу забараняецца заязджаць на пешаходны пераход, калі ўтварыўся затор, які вымусіць яго спыніцца на пешаходным пераходзе.
    • 119. Усюды, у тым ліку і па-за пешаходнымі пераходамі, кіроўца павінен саступіць дарогу пешаходу — інваліду па зроку, які падае сігнал кіем белага колеру або кіем з пакрыццём павышанай бачнасці, у тым ліку са святлоадбівальным элементам (элементамі). Кіроўца павінен быць гатовы знізіць хуткасць руху або спыніцца, каб выключыць верагоднасць наезду на такіх удзельнікаў дарожнага руху, а таксама дзяцей і пешаходаў з бачнымі парушэннямі апорна-рухальнага апарату.
    • 120. Кіроўца павінен спыніцца, саступіўшы дарогу пешаходам, якія ідуць да маршрутнага транспартнага сродку, што стаіць на пункце прыпынку, або ад яго (з боку дзвярэй), калі пасадка (высадка) пасажыраў ажыццяўляецца з праезнай часткі дарогі або з пасадачнай пляцоўкі, размешчанай на ёй. Пачынаць рух дазваляецца толькі пасля закрыцця дзвярэй маршрутнага транспартнага сродку і выключэння на ім аварыйнай светлавой сігналізацыі (светлавога паказальніка правага павароту).
    • 121. Забараняецца апярэджваць трамвай, які рухаецца, у якога ўключана аварыйная светлавая сігналізацыя (светлавы паказальнік правага павароту), у зоне пункта прыпынку трамвая, пазначанай дарожным знакам «Пункт прыпынку трамвая» і (або) гарызантальнай дарожнай разметкай 1.17.2.
    • 122. Набліжаючыся да транспартнага сродку, які стаіць з уключанай аварыйнай светлавой сігналізацыяй і які мае апазнавальны знак «Перавозка дзяцей», кіроўца павінен знізіць хуткасць руху, пры неабходнасці спыніцца і саступіць дарогу пешаходам.
    • ПДД он-лайн
    • ПДР на Беларускай мове
    • Rules of the road
    • ПДД для Android
    • ПДД для iPhone
    • Стаж водителя
    • Административная ответственность
    • Уголовная ответственность
    • История Правил
    • Последние изменения в ПДД
    • Правiлы дарожнага руху
      • Раздзел 1. Агульныя палажэнні
      • Раздзел 2. Агульныя правы і абавязкі ўдзельнікаў дарожнага руху
      • Раздзел 3. Правы і абавязкі кіроўцаў
      • Раздзел 4. Правы і абавязкі пешаходаў
      • Раздзел 5. Абавязкі пасажыраў
      • Раздзел 6. Правы і абавязкі кіроўцаў і іншых асоб у асаблівых выпадках
      • Раздзел 7. Сігналы рэгуліроўшчыка і святлафораў
      • Раздзел 8. Прымяненне аварыйнай светлавой сігналізацыі, знака аварыйнага прыпынку, ліхтара з перарывістым чырвоным святлом
      • Раздзел 9. Манеўраванне
      • Раздзел 10. Размяшчэнне транспартных сродкаў на праезнай частцы дарогі
      • Раздзел 11. Хуткасць руху транспартных сродкаў
      • Раздзел 12. Абгон, сустрэчны раз'езд
      • Раздзел 13. Праезд скрыжаванняў
      • Раздзел 14. Пешаходныя пераходы і пункты прыпынку маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 15. Перавага маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 16. Чыгуначныя пераезды
      • Раздзел 17. Рух па аўтамагістралі
      • Раздзел 18. Рух у жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі
      • Раздзел 19. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў
      • Раздзел 20. Рух на веласіпедах і мапедах
      • Раздзел 21. Рух гужавых транспартных сродкаў, коннікаў і прагон жывёлы
      • Раздзел 22. Карыстанне знешнімі светлавымі прыборамі і гукавымі сігналамі транспартных сродкаў
      • Раздзел 23. Перавозка пасажыраў
      • Раздзел 24. Перавозка грузаў
      • Раздзел 25. Буксіроўка механічных транспартных сродкаў
      • Раздзел 26. Асноўныя палажэнні аб допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, іх тэхнічны стан, абсталяванне
      • Раздзел 27. Абавязкi службовых і іншых асоб па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху
    • Дадатак 1. Дарожныя святлафоры
    • Дадатак 2. Дарожныя знакі
    • Дадатак 3. Дарожная разметка
    • Дадатак 4. Пералік няспраўнасцей
    • Дадатак 5. Апазнавальныя знакі транспартных сродкаў
  • О сайте
  • Помощь
  • Карта сайта

© ООО «Новый поворот», 2007—2019. Обратная связь
Перепечатка материалов сайта только после согласования