ПДД ПДД.by Правила дорожного движения Правильно о Правилах
  • ПДД
  • Тесты
  • Учебная программа
  • Диск ПДД
  • Для детей
  • Автошколы
  • Главная
  • ПДД
  • ПДР на Беларускай мове
    • ПДД на русском языке
    • ПДР на беларускай мове
    • Rules of the road in english

    Раздзел 16. Чыгуначныя пераезды

    • 126. Кіроўцы могуць перасякаць чыгуначныя пуці толькі па чыгуначных пераездах, саступаючы дарогу чыгуначнаму транспартнаму сродку.
    • 127. Пры пад'ездзе да чыгуначнага пераезда кіроўца абавязаны пераканацца ў адсутнасці чыгуначнага транспартнага сродку, які набліжаецца, і кіравацца ўказаннямі дзяжурнага па чыгуначным пераездзе, патрабаваннямі святлафораў, дарожных знакаў, дарожнай разметкі, становішчам шлагбаума і гукавым сігналам.
    • 128. Забараняецца:
    • 128.1. выязджаць на чыгуначны пераезд:
    • 128.1.1. пры закрытым шлагбауме ці калі ён пачынае закрывацца незалежна ад сігналу святлафора;
    • 128.1.2. пры забараняльным сігнале святлафора незалежна ад наяўнасці і становішча шлагбаума;
    • 128.1.3. пры забараняльным сігнале дзяжурнага па чыгуначным пераездзе (дзяжурны звернуты да кіроўцы грудзьмі або спінай з паднятым над галавой ліхтаром, які выпраменьвае чырвонае святло, або сцяжком чырвонага колеру, або з выцягнутымі ў бок рукамі);
    • 128.1.4. калі за чыгуначным пераездам утварыўся затор, які вымусіць кіроўцу спыніцца на чыгуначным пераездзе;
    • 128.1.5. калі да чыгуначнага пераезда ў межах бачнасці набліжаецца чыгуначны транспартны сродак;
    • 128.2. аб'язджаць з выездам на сустрэчную паласу руху транспартныя сродкі, якія стаяць перад чыгуначным пераездам;
    • 128.3. самавольна адкрываць шлагбаум;
    • 128.4. правозіць праз чыгуначны пераезд сельскагаспадарчыя, дарожныя, будаўнічыя і іншыя машыны і механізмы ў становішчы, пры якім яны пры транспартоўцы могуць стаць перашкодай для дарожнага руху, пашкодзіць пакрыццё дарогі, чыгуначны пуць, абсталяванне чыгуначнага пераезда, тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху;
    • 128.5. рух праз чыгуначны пераезд на электрыфікаваных участках транспартных сродкаў, габарытныя памеры якіх з грузам або без грузу перавышаюць па вышыні 4 метра ад паверхні дарогі, — без узгаднення з начальнікам дыстанцыі электразабеспячэння арганізацыі Беларускай чыгункі;
    • 128.6. рух праз чыгуначны пераезд ціхаходных транспартных сродкаў, хуткасць руху якіх менш за 8 км/г, і саней-валакуш — без дазволу начальніка дыстанцыі пуці чыгункі.
    • 129. У выпадку, калі рух праз чыгуначны пераезд забаронены, кіроўца павінен спыніцца каля дарожнага знака «Рух без спынення забаронены» ці «Стоп-лінія» (лініі гарызантальнай дарожнай разметкі 1.12), пры іх адсутнасці — перад святлафорам, пры адсутнасці святлафора — не бліжэй за 5 метраў ад шлагбаума, пры адсутнасці шлагбаума — каля дарожнага знака «Аднакалейная чыгунка» або «Шматкалейная чыгунка», пры адсутнасці тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху — не бліжэй за 10 метраў да бліжэйшай рэйкі.
    • 130. Пры вымушаным прыпынку транспартнага сродку на чыгуначным пераездзе кіроўца абавязаны ўключыць аварыйную светлавую сігналізацыю, неадкладна высадзіць пасажыраў і прыняць меры для вызвалення чыгуначнага пераезда.

      Адначасова кіроўца павінен пры наяўнай магчымасці накіраваць двух чалавек уздоўж чыгуначных пуцей у абодва бакі ад пераезда на 1 кіламетр (калі аднаго, то ў бок горшай бачнасці чыгуначнага пуці), патлумачыўшы ім парадак падачы сігналу прыпынку машыністу чыгуначнага транспартнага сродку, які набліжаецца, а сам — заставацца каля транспартнага сродку і падаваць сігналы агульнай трывогі (серыі з аднаго доўгага і трох кароткіх гукавых сігналаў).

      Пры з'яўленні чыгуначнага транспартнага сродку кіроўца (пасажыр) абавязаны бегчы яму насустрач, падаваць сігнал прыпынку, выконваючы меры засцярогі. Сігналам прыпынку служыць кругавы рух рукі (днём — з кавалкам яркай тканіны або якім-небудзь добра бачным прадметам, ноччу — з ліхтаром або факелам).

    • ПДД он-лайн
    • ПДР на Беларускай мове
    • Rules of the road
    • ПДД для Android
    • ПДД для iPhone
    • Стаж водителя
    • Административная ответственность
    • Уголовная ответственность
    • История Правил
    • Последние изменения
      Поиск по тексту ПДД:
    • Правiлы дарожнага руху
      • Раздзел 1. Агульныя палажэнні
      • Раздзел 2. Агульныя правы і абавязкі ўдзельнікаў дарожнага руху
      • Раздзел 3. Правы і абавязкі кіроўцаў
      • Раздзел 4. Правы і абавязкі пешаходаў
      • Раздзел 5. Абавязкі пасажыраў
      • Раздзел 6. Правы і абавязкі кіроўцаў і іншых асоб у асаблівых выпадках
      • Раздзел 7. Сігналы рэгуліроўшчыка і святлафораў
      • Раздзел 8. Прымяненне аварыйнай светлавой сігналізацыі, знака аварыйнага прыпынку, ліхтара з перарывістым чырвоным святлом
      • Раздзел 9. Манеўраванне
      • Раздзел 10. Размяшчэнне транспартных сродкаў на праезнай частцы дарогі
      • Раздзел 11. Хуткасць руху транспартных сродкаў
      • Раздзел 12. Абгон, сустрэчны раз'езд
      • Раздзел 13. Праезд скрыжаванняў
      • Раздзел 14. Пешаходныя пераходы і пункты прыпынку маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 15. Перавага маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 16. Чыгуначныя пераезды
      • Раздзел 17. Рух па аўтамагістралі
      • Раздзел 18. Рух у жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі
      • Раздзел 19. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў
      • Раздзел 20. Рух на веласіпедах і мапедах
      • Раздзел 21. Рух гужавых транспартных сродкаў, коннікаў і прагон жывёлы
      • Раздзел 22. Карыстанне знешнімі светлавымі прыборамі і гукавымі сігналамі транспартных сродкаў
      • Раздзел 23. Перавозка пасажыраў
      • Раздзел 24. Перавозка грузаў
      • Раздзел 25. Буксіроўка механічных транспартных сродкаў
      • Раздзел 26. Асноўныя палажэнні аб допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, іх тэхнічны стан, абсталяванне
      • Раздзел 27. Абавязкi службовых і іншых асоб па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху
    • Дадатак 1. Дарожныя святлафоры
    • Дадатак 2. Дарожныя знакі
    • Дадатак 3. Дарожная разметка
    • Дадатак 4. Пералік няспраўнасцей
    • Дадатак 5. Апазнавальныя знакі транспартных сродкаў
  • О сайте
  • Помощь
  • Карта сайта

© ООО «Новый поворот», 2007—2022. Обратная связь
Перепечатка материалов сайта только после согласования