Адначасова кіроўца павінен пры наяўнай магчымасці накіраваць двух чалавек уздоўж чыгуначных пуцей у абодва бакі ад пераезда на 1 кіламетр (калі аднаго, то ў бок горшай бачнасці чыгуначнага пуці), патлумачыўшы ім парадак падачы сігналу прыпынку машыністу чыгуначнага транспартнага сродку, які набліжаецца, а сам — заставацца каля транспартнага сродку і падаваць сігналы агульнай трывогі (серыі з аднаго доўгага і трох кароткіх гукавых сігналаў).
Пры з'яўленні чыгуначнага транспартнага сродку кіроўца (пасажыр) абавязаны бегчы яму насустрач, падаваць сігнал прыпынку, выконваючы меры засцярогі. Сігналам прыпынку служыць кругавы рух рукі (днём — з кавалкам яркай тканіны або якім-небудзь добра бачным прадметам, ноччу — з ліхтаром або факелам).