ПДД ПДД.by Правила дорожного движения Правильно о Правилах
  • ПДД
  • Тесты
  • Учебная программа
  • Диск ПДД
  • Для детей
  • Автошколы
  • Главная
  • ПДД
  • ПДР на Беларускай мове
  • Раздзел 19. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў

    • 138. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў дазваляюцца:
    • 138.1. у спецыяльна адведзеным месцы, пазначаным дарожным знакам «Месца стаянкі» («Месца стаянкі таксі», «Месца адпачынку»);
    • 138.2. на правай па ходу руху ўзбочыне, а пры адсутнасці ўзбочыны або немагчымасці спыніцца на ёй — каля краю праезнай часткі дарогі паралельна яму, за выключэннем тых месцаў, дзе з дапамогай дарожных знакаў або дарожнай разметкі дапускаецца іншае размяшчэнне транспартных сродкаў (па-за населенымі пунктамі дазваляецца толькі прыпынак транспартных сродкаў);
    • 138.3. на левай узбочыне дарогі з аднабаковым рухам, а пры яе адсутнасці або немагчымасці спыніцца на ёй — каля левага краю праезнай часткі дарогі паралельна яму, за выключэннем тых месцаў, дзе з дапамогай дарожных знакаў або дарожнай разметкі дапускаецца іншае размяшчэнне транспартных сродкаў, пры наяўнасці там тратуара, які непасрэдна прылягае да праезнай часткі дарогі, а ў населеных пунктах — таксама на дарозе з адной паласой руху для кожнага напрамку без трамвайных пуцей пасярэдзіне (па-за населенымі пунктамі дазваляецца толькі прыпынак транспартных сродкаў).
    • 139. Транспартныя сродкі дазваляецца ставіць на стаянку з выкананнем патрабаванняў дарожных знакаў і гарызантальнай дарожнай разметкі, а пры іх адсутнасці — пры ўмове рацыянальнага выкарыстання месца стаянкі, не ствараючы перашкоды для доступу да іншых транспартных сродкаў, якія знаходзяцца на ім, і іх наступнага руху.
    • 140. Прыпынак на час больш за 5 хвілін і стаянка транспартнага сродку, у тым ліку ў месцах, спецыяльна адведзеных для адпачынку, павінна ажыццяўляцца з непрацуючым рухавіком транспартнага сродку.
    • 141. Пры вымушаным прыпынку транспартнага сродку на праезнай частцы дарогі і ў месцах, дзе прыпынак забаронены, кіроўца павінен прыняць усе магчымыя меры для вывядзення яго за межы праезнай часткі дарогі.

      Выпраўляць тэхнічныя няспраўнасці транспартнага сродку па магчымасці неабходна за межамі праезнай часткі дарогі. У выпадку ліквідацыі тэхнічных няспраўнасцей транспартнага сродку на праезнай частцы дарогі асобам, якія выконваюць такія дзеянні, рэкамендуецца знаходзіцца ў адзенні павышанай бачнасці са святлоадбівальнымі элементамі.

    • 142. Транспартныя сродкі, за выключэннем веласіпеда, мапеда, матацыкла без бакавога прычэпа, штурхаць па праезнай частцы дарогі забараняецца (за выключэннем выпадку вывядзення іх за межы праезнай часткі дарогі).
    • 143. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў забараняюцца:
    • 143.1. у зоне дзеяння адпаведна дарожных знакаў «Прыпынак забаронены», «Стаянка забаронена», «Стаянка забаронена па няцотных чыслах месяца», «Стаянка забаронена па цотных чыслах месяца» і (або) ліній гарызантальнай дарожнай разметкі 1.4, 1.10;
    • 143.2. у месцах, дзе адлегласць паміж суцэльнай лініяй гарызантальнай дарожнай разметкі (акрамя той, якая пазначае край праезнай часткі дарогі) і спыненым транспартным сродкам складае менш за 3 метры;
    • 143.3. на пешаходных пераходах і бліжэй за 15 метраў ад іх на дарозе ў абодва бакі;
    • 143.4. на скрыжаваннях і бліжэй за 15 метраў ад краю перасякаемай праезнай часткі дарогі (акрамя жылых зон), за выключэннем боку насупраць бакавога праезду трохбаковых скрыжаванняў, якія маюць суцэльную лінію гарызантальнай дарожнай разметкі або суцэльную раздзяляльную паласу;
    • 143.5. на пунктах прыпынку маршрутных транспартных сродкаў і бліжэй за 15 метраў ад іх, акрамя выпадкаў прыпынку для пасадкі (высадкі) пасажыраў, калі гэта не створыць перашкоды для руху маршрутных транспартных сродкаў;
    • 143.6. на мастах, пуцеправодах, эстакадах і пад імі, акрамя спецыяльна абсталяваных месцаў для стаянкі;
    • 143.7. на палосах разгону і тармажэння, з'ездах транспартных развязак у розных узроўнях і ўездах на іх;
    • 143.8. на чыгуначных пераездах і бліжэй за 50 метраў ад іх у абодва бакі;
    • 143.9. на паваротах дарогі, пазначаных дарожнымі знакамі «Небяспечны паварот», «Небяспечныя павароты», у іншых месцах з абмежаванай агляднасцю дарогі і дзе бачнасць дарогі менш за 100 метраў хоць бы ў адным напрамку руху;
    • 143.10. на праезнай частцы двухпалоснай дарогі насупраць транспартнага сродку, які стаіць на супрацьлеглым баку дарогі;
    • 143.11. на левым баку дарогі, за выключэннем выпадкаў, названых у падпункце 138.3 пункта 138 дадзеных Правіл;
    • 143.12. на трамвайных пуцях і ў непасрэднай блізкасці ад іх, калі гэта створыць перашкоду для руху трамваяў;
    • 143.13. у месцах, дзе транспартны сродак закрые ад іншых кіроўцаў сігналы святлафора, дарожныя знакі або іншыя тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху;
    • 143.14. на тратуарах, акрамя спецыяльна адведзеных месцаў, пазначаных дарожным знакам «Месца стаянкі» («Месца стаянкі таксі»). Дапускаецца прыпынак транспартных сродкаў дарожна-эксплуатацыйнай і камунальнай службаў, аўтамабіляў з нахіленай белай паласой на бартах, а таксама іншых транспартных сродкаў, якія абслугоўваюць гандлёвыя і іншыя арганізацыі, размешчаныя непасрэдна каля тратуараў, на час выканання работ або загрузкі (разгрузкі) транспартнага сродку пры ўмове забеспячэння бяспекі дарожнага руху;
    • 143.15. на газонах і іншых участках з зялёнымі насаджэннямі;
    • 143.16. на праездах у дварах з боку, прылеглага да жылой забудовы;
    • 143.17. у месцах, дзе транспартны сродак, які стаіць, створыць перашкоду для руху, працы транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння і транспартных сродкаў дарожна-эксплуатацыйнай і камунальных службаў (уезды ў двары і выезды з іх, праезды ў арках, вузкія мясцовыя праезды, месцы размяшчэння кантэйнераў для збору бытавых адыходаў і інш.);
    • 143.18. бліжэй за 10 метраў ад службовых дзвярэй магазінаў, праз якія ажыццяўляюцца пагрузачна-разгрузачныя работы, зачыненых варот, у тым ліку варот гаражоў.
    • 144. Уключэнне кіроўцам аварыйнай светлавой сігналізацыі пры наўмысным прыпынку і стаянцы ў месцах, дзе яны забароненыя, не вызваляе яго ад адказнасці за парушэнне патрабаванняў пункта 143 дадзеных Правіл.
    • 145. Стаянка забараняецца:
    • 145.1. па-за населенымі пунктамі транспартных сродкаў на праезнай частцы дарогі і на ўзбочыне;
    • 145.2. транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны па-за спецыяльна адведзенымі месцамі, пазначанымі дарожным знакам «Месца стаянкі» («Месца адпачынку»).
    • 146. Забараняецца адчыняць (зачыняць) дзверы транспартнага сродку або трымаць іх адчыненымі, калі гэта створыць перашкоду для руху іншых удзельнікаў дарожнага руху.
    • 147. Пры парушэнні кіроўцамі правіл прыпынку або стаянкі транспартных сродкаў, у выніку якога створана перашкода для дарожнага руху або паўстала пагроза бяспекі грамадзян, супрацоўнікі ДАІ маюць права ажыццявіць прымусовую адбуксіроўку (эвакуацыю) такіх транспартных сродкаў у парадку, вызначаным заканадаўчымі актамі і прынятымі з мэтай іх рэалізацыі пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

      Пры парушэнні кіроўцамі правіл прыпынку або стаянкі грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, колавых трактароў, самаходных машын супрацоўнікамі ДАІ можа быць ажыццёўлена блакіроўка колаў гэтых транспартных сродкаў у парадку, вызначаным заканадаўчымі актамі і і прынятымі з мэтай іх рэалізацыі пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

    • ПДД он-лайн
    • ПДД для Android
    • ПДД для iPhone
    • Административная ответственность
    • Уголовная ответственность
    • История Правил
    • Последние изменения
      Поиск по тексту ПДД:
    • Правiлы дарожнага руху
      • Раздзел 1. Агульныя палажэнні
      • Раздзел 2. Агульныя правы і абавязкі ўдзельнікаў дарожнага руху
      • Раздзел 3. Правы і абавязкі кіроўцаў
      • Раздзел 4. Правы і абавязкі пешаходаў
      • Раздзел 5. Абавязкі пасажыраў
      • Раздзел 6. Правы і абавязкі кіроўцаў і іншых асоб у асаблівых выпадках
      • Раздзел 7. Сігналы рэгуліроўшчыка і святлафораў
      • Раздзел 8. Прымяненне аварыйнай светлавой сігналізацыі, знака аварыйнага прыпынку, ліхтара з перарывістым чырвоным святлом
      • Раздзел 9. Манеўраванне
      • Раздзел 10. Размяшчэнне транспартных сродкаў на праезнай частцы дарогі
      • Раздзел 11. Хуткасць руху транспартных сродкаў
      • Раздзел 12. Абгон, сустрэчны раз'езд
      • Раздзел 13. Праезд скрыжаванняў
      • Раздзел 14. Пешаходныя пераходы і пункты прыпынку маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 15. Перавага маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 16. Чыгуначныя пераезды
      • Раздзел 17. Рух па аўтамагістралі
      • Раздзел 18. Рух у жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі
      • Раздзел 19. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў
      • Раздзел 20. Рух на веласіпедах і мапедах
      • Раздзел 21. Рух гужавых транспартных сродкаў, коннікаў і прагон жывёлы
      • Раздзел 22. Карыстанне знешнімі светлавымі прыборамі і гукавымі сігналамі транспартных сродкаў
      • Раздзел 23. Перавозка пасажыраў
      • Раздзел 24. Перавозка грузаў
      • Раздзел 25. Буксіроўка механічных транспартных сродкаў
      • Раздзел 26. Асноўныя палажэнні аб допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, іх тэхнічны стан, абсталяванне
      • Раздзел 27. Абавязкi службовых і іншых асоб па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху
    • Дадатак 1. Дарожныя святлафоры
    • Дадатак 2. Дарожныя знакі
    • Дадатак 3. Дарожная разметка
    • Дадатак 4. Пералік няспраўнасцей
    • Дадатак 5. Апазнавальныя знакі транспартных сродкаў
  • О сайте
  • Помощь
  • Карта сайта

© ООО «Новый поворот», 2007—2023. Обратная связь
Перепечатка материалов сайта только после согласования