ПДД ПДД.by Правила дорожного движения Правильно о Правилах
  • ПДД
  • Тесты
  • Учебная программа
  • Диск ПДД
  • Для детей
  • Автошколы
  • Главная
  • ПДД
  • ПДР на Беларускай мове
  • Раздзел 2. Агульныя правы і абавязкі ўдзельнікаў дарожнага руху

    • 6. Удзельнікі дарожнага руху маюць права на:
    • 6.1. забеспячэнне бяспечных і эфектыўных умоў дарожнага руху;
    • 6.2. атрыманне ад дзяржаўных органаў і ўпаўнаважаных службовых асоб дакладнай інфармацыі аб бяспечных умовах дарожнага руху, прычынах увядзення абмежавання або забароны руху па дарогах, якасці прадукцыі, работ і паслуг, звязаных з забеспячэннем бяспекі дарожнага руху;
    • 6.3. атрыманне медыцынскай дапамогі ў выпадку дарожна-транспартнага здарэння;
    • 6.4. абскарджанне ў парадку, вызначаным заканадаўствам, дзеянняў (бяздзеяння) дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў сферы дарожнага руху і забеспячэння яго бяспекі (іх службовых асоб);
    • 6.5. пакрыццё нанесенай ім і (або) іх маёмасці шкоды ў парадку, вызначаным заканадаўствам;
    • 6.6. карыстанне iншымi правамi ў галiне дарожнага руху, прадугледжанымі дадзенымі Правіламі і іншымі актамі заканадаўства.
    • 7. Удзельнікі дарожнага руху абавязаны:
    • 7.1. ведаць і выконваць патрабаванні дадзеных Правіл, якія адносяцца да іх, і кіравацца:
    • 7.1.1. сігналамі (указаннямі) рэгуліроўшчыка (далей — сігналы рэгуліроўшчыка);
    • 7.1.2. сігналамі дарожных святлафораў (калі не вызначана іншае, далей — святлафоры), віды якіх прыведзены ў дадатку 1 да дадзеных Правіл;
    • 7.1.3. дарожнымі знакамі згодна з дадаткам 2 да дадзеных Правіл;
    • 7.1.4. гарызантальнай і вертыкальнай дарожнай разметкай згодна з дадаткам 3 да дадзеных Правіл;
    • 7.1.5. пералікам няспраўнасцей транспартных сродкаў і ўмоў, пры якіх забараняецца іх удзел у дарожным руху, згодна з дадаткам 4 да дадзеных Правіл;
    • 7.1.6. апазнавальнымі знакамі транспартных сродкаў згодна з дадаткам 5 да дадзеных Правіл;
    • 7.2. не ствараць перашкод і небяспекі для дарожнага руху, дзейнічаць добрасумленна, карэктна, быць уважлівымі і ўзаемна ветлівымі. Кожны ўдзельнік дарожнага руху, які выконвае дадзеныя Правілы, мае права разлічваць на тое, што і іншыя ўдзельнікі дарожнага руху будуць выконваць патрабаванні, якія змяшчаюцца ў іх;
    • 7.3. пры суправаджэнні дзяцей прымаць усе магчымыя меры па недапушчэнні іх самастойнага выхаду на праезную частку дарогі (акрамя жылых і пешаходных зон);
    • 7.4. прымаць меры па недапушчэнні забруджвання дарог і навакольнага асяроддзя, не выкідваць смецце і іншыя прадметы па-за спецыяльна адведзенымі месцамі;
    • 7.5. выконваць іншыя абавязкі ў галіне дарожнага руху, вызначаныя дадзенымі Правіламі і іншымі актамі заканадаўства.
    • ПДД он-лайн
    • ПДД для Android
    • ПДД для iPhone
    • Административная ответственность
    • Уголовная ответственность
    • История Правил
    • Последние изменения
      Поиск по тексту ПДД:
    • Правiлы дарожнага руху
      • Раздзел 1. Агульныя палажэнні
      • Раздзел 2. Агульныя правы і абавязкі ўдзельнікаў дарожнага руху
      • Раздзел 3. Правы і абавязкі кіроўцаў
      • Раздзел 4. Правы і абавязкі пешаходаў
      • Раздзел 5. Абавязкі пасажыраў
      • Раздзел 6. Правы і абавязкі кіроўцаў і іншых асоб у асаблівых выпадках
      • Раздзел 7. Сігналы рэгуліроўшчыка і святлафораў
      • Раздзел 8. Прымяненне аварыйнай светлавой сігналізацыі, знака аварыйнага прыпынку, ліхтара з перарывістым чырвоным святлом
      • Раздзел 9. Манеўраванне
      • Раздзел 10. Размяшчэнне транспартных сродкаў на праезнай частцы дарогі
      • Раздзел 11. Хуткасць руху транспартных сродкаў
      • Раздзел 12. Абгон, сустрэчны раз'езд
      • Раздзел 13. Праезд скрыжаванняў
      • Раздзел 14. Пешаходныя пераходы і пункты прыпынку маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 15. Перавага маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 16. Чыгуначныя пераезды
      • Раздзел 17. Рух па аўтамагістралі
      • Раздзел 18. Рух у жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі
      • Раздзел 19. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў
      • Раздзел 20. Рух на веласіпедах і мапедах
      • Раздзел 21. Рух гужавых транспартных сродкаў, коннікаў і прагон жывёлы
      • Раздзел 22. Карыстанне знешнімі светлавымі прыборамі і гукавымі сігналамі транспартных сродкаў
      • Раздзел 23. Перавозка пасажыраў
      • Раздзел 24. Перавозка грузаў
      • Раздзел 25. Буксіроўка механічных транспартных сродкаў
      • Раздзел 26. Асноўныя палажэнні аб допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, іх тэхнічны стан, абсталяванне
      • Раздзел 27. Абавязкi службовых і іншых асоб па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху
    • Дадатак 1. Дарожныя святлафоры
    • Дадатак 2. Дарожныя знакі
    • Дадатак 3. Дарожная разметка
    • Дадатак 4. Пералік няспраўнасцей
    • Дадатак 5. Апазнавальныя знакі транспартных сродкаў
  • О сайте
  • Помощь
  • Карта сайта

© ООО «Новый поворот», 2007—2023. Обратная связь
Перепечатка материалов сайта только после согласования