ПДД ПДД.by Правила дорожного движения Правильно о Правилах
  • ПДД
  • Тесты
  • Учебная программа
  • Диск ПДД
  • Для детей
  • Автошколы
  • Главная
  • ПДД
  • ПДР на Беларускай мове
    • ПДД на русском языке
    • ПДР на беларускай мове
    • Rules of the road in english

    Раздзел 20. Рух на веласіпедах і мапедах

    • 148. Рух на веласіпедзе павінен ажыццяўляцца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці — па ўзбочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасці названых элементаў дарогі ці немагчымасці руху па іх дапускаецца рух веласіпедыстаў па праезнай частцы дарогі ў адзін рад не далей за 1 метр ад яе правага краю. Пры гэтым:
    • 148.1. выезд далей за 1 метр ад правага краю праезнай часткі дарогі дапускаецца толькі для аб'езду перашкоды і ў дазволеных выпадках для павароту налева ці развароту;
    • 148.2. калоны веласіпедыстаў пры руху па праезнай частцы дарогі павінны быць падзелены на групы не больш чым па 10 веласіпедыстаў. Адлегласць паміж групамі павінна складаць не менш за 100 метраў;
    • 148.3. пры наяўнасці на праезнай частцы дарогі лініі гарызантальнай дарожнай разметкі 1.2, якая пазначае яе край, гэта лінія павінна размяшчацца злева ад веласіпедыста.
    • 149. Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і (або) пры яе недастатковай бачнасці на веласіпедзе або мапедзе павінны быць уключаны: спераду — фара (ліхтар), якая выпраменьвае белае святло, ззаду — ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло.
    • 150. Па-за скрыжаваннямі на нерэгулюемым скрыжаванні веласіпеднай дарожкі з дарогай веласіпедыст абавязаны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па гэтай дарозе.
    • 151. Пры перасячэнні праезнай часткі дарогі па пешаходным пераходзе веласіпедыст павінен весці веласіпед побач з сабой і кіравацца патрабаваннямі, прадугледжанымі дадзенымі Правіламі для руху пешаходаў.
    • 152. Рух на мапедзе павінен ажыццяўляцца па ўзбочыне цi праезнай частцы дарогі не далей за 1 метр ад правага краю праезнай часткі. Пры гэтым выезд далей за 1 метр ад яе правага краю дапускаецца толькі для аб'езду перашкоды і ў дазволеных выпадках для павароту налева ці развароту.
    • 153. Веласіпедысту і кіроўцу мапеда забараняецца:
    • 153.1. выкарыстоўваць тэхнічна няспраўныя веласіпеды і мапеды, а таксама абсталяваныя з парушэннем патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў;
    • 153.2. рухацца, не трымаючыся за руль і (або) не трымаючы ногі на педалях (падножках);
    • 153.3. паварочваць налева ці разварочвацца на дарозе, якая мае трамвайны пуць, і на дарозе, якая мае больш за адну паласу для руху ў дадзеным кірунку;
    • 153.4. рухацца па дарозе ва ўмовах снегападу і (або) галалёдзіцы;
    • 153.5. перавозіць пасажыраў, за выключэннем перавозкі на веласіпедзе дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў на дадатковым спецыяльна абсталяваным сядзенні або калі перавозка пасажыраў прадугледжана канструкцыяй мапеда;
    • 153.6. перавозіць грузы, якія выступаюць больш чым на 0,5 метра па даўжыні або шырыні за габарыты транспартнага сродку, а таксама грузы, якія замінаюць кіраванню гэтым транспартным сродкам.
    • 154. Забараняецца без суправаджэння паўналетняй асобы кіраваць на дарозе асобам, маладзейшым за:
    • 154.1. чатырнаццаць гадоў — веласіпедам (акрамя пешаходных і жылых зон, тратуараў, веласіпедных і пешаходных дарожак);
    • 154.2. шаснаццаць гадоў — мапедам (акрамя пешаходных і жылых зон).
    • 155. Кіроўцу мапеда забараняецца ездзіць па тратуарах, веласіпедных і пешаходных дарожках, дарожках для коннікаў.
    • 156. Забараняецца буксіроўка веласіпеда і веласіпедам, за выключэннем веласіпеднага прычэпа прамысловай вытворчасці.
    • ПДД он-лайн
    • ПДР на Беларускай мове
    • Rules of the road
    • ПДД для Android
    • ПДД для iPhone
    • Стаж водителя
    • Административная ответственность
    • Уголовная ответственность
    • История Правил
    • Последние изменения
      Поиск по тексту ПДД:
    • Правiлы дарожнага руху
      • Раздзел 1. Агульныя палажэнні
      • Раздзел 2. Агульныя правы і абавязкі ўдзельнікаў дарожнага руху
      • Раздзел 3. Правы і абавязкі кіроўцаў
      • Раздзел 4. Правы і абавязкі пешаходаў
      • Раздзел 5. Абавязкі пасажыраў
      • Раздзел 6. Правы і абавязкі кіроўцаў і іншых асоб у асаблівых выпадках
      • Раздзел 7. Сігналы рэгуліроўшчыка і святлафораў
      • Раздзел 8. Прымяненне аварыйнай светлавой сігналізацыі, знака аварыйнага прыпынку, ліхтара з перарывістым чырвоным святлом
      • Раздзел 9. Манеўраванне
      • Раздзел 10. Размяшчэнне транспартных сродкаў на праезнай частцы дарогі
      • Раздзел 11. Хуткасць руху транспартных сродкаў
      • Раздзел 12. Абгон, сустрэчны раз'езд
      • Раздзел 13. Праезд скрыжаванняў
      • Раздзел 14. Пешаходныя пераходы і пункты прыпынку маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 15. Перавага маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 16. Чыгуначныя пераезды
      • Раздзел 17. Рух па аўтамагістралі
      • Раздзел 18. Рух у жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі
      • Раздзел 19. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў
      • Раздзел 20. Рух на веласіпедах і мапедах
      • Раздзел 21. Рух гужавых транспартных сродкаў, коннікаў і прагон жывёлы
      • Раздзел 22. Карыстанне знешнімі светлавымі прыборамі і гукавымі сігналамі транспартных сродкаў
      • Раздзел 23. Перавозка пасажыраў
      • Раздзел 24. Перавозка грузаў
      • Раздзел 25. Буксіроўка механічных транспартных сродкаў
      • Раздзел 26. Асноўныя палажэнні аб допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, іх тэхнічны стан, абсталяванне
      • Раздзел 27. Абавязкi службовых і іншых асоб па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху
    • Дадатак 1. Дарожныя святлафоры
    • Дадатак 2. Дарожныя знакі
    • Дадатак 3. Дарожная разметка
    • Дадатак 4. Пералік няспраўнасцей
    • Дадатак 5. Апазнавальныя знакі транспартных сродкаў
  • О сайте
  • Помощь
  • Карта сайта

© ООО «Новый поворот», 2007—2022. Обратная связь
Перепечатка материалов сайта только после согласования