ПДД ПДД.by Правила дорожного движения Правильно о Правилах
  • ПДД
  • Тесты
  • Учебная программа
  • Диск ПДД
  • Для детей
  • Автошколы
  • Главная
  • ПДД
  • ПДР на Беларускай мове
    • ПДД на русском языке
    • ПДР на беларускай мове
    • Rules of the road in english

    Раздзел 22. Карыстанне знешнімі светлавымі прыборамі і гукавымі сігналамі транспартных сродкаў

    • 162. Пры руху ў цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі незалежна ад яе асветленасці на транспартным сродку павінны быць уключаны наступныя светлавыя прыборы:
    • 162.1. фары далёкага або блізкага святла — на механічным транспартным сродку;
    • 162.2. фары і (або) ліхтары — на веласіпеды;
    • 162.3. габарытныя агні — на прычэпе, а таксама на механічным транспартным сродку, які буксіруюць, пры адсутнасці або няспраўнасці аварыйнай светлавой сігналізацыі.
    • 163. Далёкае святло фар павінна быць пераключана на блізкае:
    • 163.1. у населеным пункце, калі дарога асветленая;
    • 163.2. пры сустрэчным раз'ездзе на адлегласці не менш за 300 метраў да транспартнага сродку, а таксама на большай адлегласці, калі кіроўца сустрэчнага транспартнага сродку перыядычным пераключэннем святла фар пакажа неабходнасць гэтага;
    • 163.3. калі далёкае святло фар будзе асвятляць транспартны сродак, які рухаецца ў спадарожным напрамку, або яго кіроўца ўключэннем аварыйнай светлавой сігналізацыі пакажа неабходнасць такога пераключэння;
    • 163.4. ў любых іншых выпадках для выключэння магчымасці асляплення кіроўцаў як сустрэчных, так і спадарожных транспартных сродкаў. Пры асляпленні кіроўца павінен неадкладна ўключыць аварыйную светлавую сігналізацыю і, не перастройваючыся, знізіць хуткасць руху і спыніцца.
    • 164. Пры прыпынку, стаянцы ў цёмны час сутак на неасветленых участках дарогі і (або) пры яе недастатковай бачнасці (акрамя жылых зон) на транспартным сродку павінны быць уключаны габарытныя або стаяначныя агні.
    • 165. Супрацьтуманныя фары на транспартным сродку могуць выкарыстоўвацца кіроўцам:
    • 165.1. у цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі сумесна з блізкім або далёкім святлом фар;
    • 165.2. замест блізкага святла фар ва ўмовах, прадугледжаных пунктамі 166 і 167 дадзеных Правіл.
    • 166. У светлы час сутак для абазначэння транспартнага сродку, які рухаецца, павінны быць уключаны блізкае святло фар або дзённыя хадавыя агні (пры іх наяўнасці):
    • 166.1. на матацыкле і мапедзе;
    • 166.2. пры руху ў транспартнай калоне;
    • 166.3. на маршрутным транспартным сродку, які рухаецца па спецыяльна вылучанай паласе насустрач руху;
    • 166.4. пры арганізаванай перавозцы групы дзяцей;
    • 166.5. пры перавозцы небяспечных грузаў, руху цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў;
    • 166.6. пры буксіроўцы (на транспартным сродку, які буксіруе);
    • 166.7. падчас навучання кіраванню механічным транспартным сродкам на дарогах;
    • 166.8. на механічных транспартных сродках пры арганізацыі часовага іх руху па сустрэчнай паласе руху;
    • 166.9. у перыяд правядзення Мiнiстэрствам унутраных спраў рэспубліканскіх спецыяльных комплексных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, якія прадугледжваюць рух транспартных сродкаў у светлы час сутак з уключанымі блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці).
    • 167. Пры пагаршэнні бачнасці транспартнага сродку на дарозе для яго абазначэння падчас руху ў светлы час сутак могуць быць уключаны блізкае святло фар або дзённыя хадавыя агні (пры іх наяўнасці).
    • 168. Фарай-пражэктарам і фарай-шукальнікам дазваляецца карыстацца толькі па-за населенымі пунктамі пры адсутнасці сустрэчных транспартных сродкаў. У населеных пунктах карыстацца такімі фарамі могуць толькі кіроўцы транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння пры выкананні службовага задання.
    • 169. Заднія супрацьтуманныя ліхтары на транспартных сродках могуць прымяняцца толькі пры недастатковай бачнасці дарогі.
    • 170. Апазнавальны знак «Аўтапоезд» павінен быць уключаны пры руху аўтапоезда, а ў цёмны час сутак на неасветленых участках дарогі і (або) пры яе недастатковай бачнасці, акрамя таго, — і на час яго прыпынку або стаянкі.
    • 171. Маячок аранжавага колеру павінен быць уключаны на:
    • 171.1. транспартным сродку, самаходнай машыне пры выкананні рамонтных і іншых работ на дарозе;
    • 171.2. транспартным сродку, які перавозіць небяспечныя грузы, цяжкавагавым і (або) буйнагабарытным транспартным сродку;
    • 171.3. механічным транспартным сродку, які ажыццяўляе суправаджэнне пры перавозцы цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных грузаў;
    • 171.4. механічным транспартным сродку, спецыяльна прызначаным для транспартоўкі пашкоджаных і няспраўных транспартных сродкаў, пры іх пагрузцы, транспартоўцы і выгрузцы;
    • 171.5. механічным транспартным сродку, спецыяльна прызначаным у адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў для падвозу груп дзяцей ва ўстановы адукацыі, пры пасадцы і высадцы пасажыраў;
    • 171.6. самаходнай машыне падчас яе руху па дарозе.
    • 172. Гукавыя сігналы могуць прымяняцца толькі для:
    • 172.1. папярэджання іншых кіроўцаў аб намеры ажыццявіць абгон па-за населенымі пунктамі;
    • 172.2. прадухілення дарожна-транспартнага здарэння.
    • 173. Для папярэджання аб абгоне замест гукавога сігналу (або сумесна з ім) можа падавацца светлавы сігнал, які ўяўляе сабой у светлы час сутак перыядычнае кароткачасовае ўключэнне і выключэнне святла фар, а ў цёмны час сутак — перыядычнае пераключэнне фар з блізкага святла на далёкі.
    • ПДД он-лайн
    • ПДР на Беларускай мове
    • Rules of the road
    • ПДД для Android
    • ПДД для iPhone
    • Стаж водителя
    • Административная ответственность
    • Уголовная ответственность
    • История Правил
    • Последние изменения
      Поиск по тексту ПДД:
    • Правiлы дарожнага руху
      • Раздзел 1. Агульныя палажэнні
      • Раздзел 2. Агульныя правы і абавязкі ўдзельнікаў дарожнага руху
      • Раздзел 3. Правы і абавязкі кіроўцаў
      • Раздзел 4. Правы і абавязкі пешаходаў
      • Раздзел 5. Абавязкі пасажыраў
      • Раздзел 6. Правы і абавязкі кіроўцаў і іншых асоб у асаблівых выпадках
      • Раздзел 7. Сігналы рэгуліроўшчыка і святлафораў
      • Раздзел 8. Прымяненне аварыйнай светлавой сігналізацыі, знака аварыйнага прыпынку, ліхтара з перарывістым чырвоным святлом
      • Раздзел 9. Манеўраванне
      • Раздзел 10. Размяшчэнне транспартных сродкаў на праезнай частцы дарогі
      • Раздзел 11. Хуткасць руху транспартных сродкаў
      • Раздзел 12. Абгон, сустрэчны раз'езд
      • Раздзел 13. Праезд скрыжаванняў
      • Раздзел 14. Пешаходныя пераходы і пункты прыпынку маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 15. Перавага маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 16. Чыгуначныя пераезды
      • Раздзел 17. Рух па аўтамагістралі
      • Раздзел 18. Рух у жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі
      • Раздзел 19. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў
      • Раздзел 20. Рух на веласіпедах і мапедах
      • Раздзел 21. Рух гужавых транспартных сродкаў, коннікаў і прагон жывёлы
      • Раздзел 22. Карыстанне знешнімі светлавымі прыборамі і гукавымі сігналамі транспартных сродкаў
      • Раздзел 23. Перавозка пасажыраў
      • Раздзел 24. Перавозка грузаў
      • Раздзел 25. Буксіроўка механічных транспартных сродкаў
      • Раздзел 26. Асноўныя палажэнні аб допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, іх тэхнічны стан, абсталяванне
      • Раздзел 27. Абавязкi службовых і іншых асоб па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху
    • Дадатак 1. Дарожныя святлафоры
    • Дадатак 2. Дарожныя знакі
    • Дадатак 3. Дарожная разметка
    • Дадатак 4. Пералік няспраўнасцей
    • Дадатак 5. Апазнавальныя знакі транспартных сродкаў
  • О сайте
  • Помощь
  • Карта сайта

© ООО «Новый поворот», 2007—2022. Обратная связь
Перепечатка материалов сайта только после согласования