ПДД ПДД.by Правила дорожного движения Правильно о Правилах
  • ПДД
  • Тесты
  • Учебная программа
  • Диск ПДД
  • Для детей
  • Автошколы
  • Главная
  • ПДД
  • ПДР на Беларускай мове
  • Раздзел 23. Перавозка пасажыраў

    • 174. Пры перавозцы пасажыраў фактычная маса транспартнага сродку не павінна перавышаць тэхнічна дапушчальную агульную масу транспартнага сродку, устаноўленую арганізацыяй (заводам)-вытворцам.
    • 175. Перавозка пасажыраў у кузаве грузавога аўтамабіля павінна ажыццяўляцца кіроўцамі, якія маюць стаж кіравання механічным транспартным сродкам дадзенай катэгорыі больш за тры гады і пасведчанне кіроўцы на права кіравання механічным транспартным сродкам катэгорыі «С», а пры перавозцы больш за 8 чалавек (у тым ліку пасажыраў у кабіне) — на права кіравання механічным транспартным сродкам катэгорый «С» і «D» (акрамя перавозкi пасажыраў, што ажыццяўляецца ў вызначаным парадку вайскоўцамі).
    • 176. Перад паездкай кіроўца грузавога аўтамабіля абавязаны праінструктаваць пасажыраў аб парадку іх пасадкі (размяшчэння і высадкі) у кузаў, а таксама аб правілах паводзін у час руху.
    • 177. Колькасць пасажыраў, якія перавозяцца ў кузаве грузавога аўтамабіля з бартавой платформай, у кузаве-фургоне, не павінна перавышаць колькасці месцаў, абсталяваных для сядзення.

      Праезд у кузаве грузавога аўтамабіля з бартавой платформай або ў кузаве-фургоне, не абсталяваных для перавозкі пасажыраў, дазваляецца толькі асобам, якія едуць за атрыманнем груза або суправаджаюць яго, пры ўмове, што яны забяспечаны месцамі для сядзення, размешчанымі ніжэй за ўзровень бартоў.

    • 178. Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:

      дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў, што адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, - ва ўзросце да пяці гадоў;

      дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустараў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, - ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.

      Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання названых у частцы першай гэтага пункта прылад у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.

      Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прыладаў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лабавога шкла транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны.

    • 179. Пры перавозцы груп дзяцей у аўтобусе кожнае дзіця павінна быць забяспечана асобным пасадачным месцам, а ў салоне павінна знаходзіцца не менш за аднаго паўналетняга суправаджальніка на дваццаць дзяцей. На аўтобусе спераду і ззаду ўсталёўваецца апазнавальны знак «Перавозка дзяцей».
    • 180. Кіроўца транспартнага сродку абавязаны ажыццяўляць пасадку (высадку) пасажыраў толькі пасля поўнага спынення транспартнага сродку, а пачынаць рух — толькі з зачыненымі дзвярыма і не адчыняць іх да поўнага спынення. Пры гэтым кіроўца маршрутнага транспартнага сродку для пасадкі (высадкі) пасажыраў абавязаны спыняцца толькі на пазначаных пунктах прыпынку.
    • 181. Забараняецца перавозіць:
    • 181.1. пасажыраў з парушэннем патрабаванняў, выкладзеных у пунктах 174–180 дадзеных Правіл, і іншых патрабаванняў, вызначаных дадзенымі Правіламі ў дачыненні да перавозкі пасажыраў;
    • 181.2. пасажыраў па-за салонам (кабінай) аўтамабіля (акрамя выпадкаў перавозкі пасажыраў у кузаве грузавога аўтамабіля з бартавой платформай або ў кузаве-фургоне), кабінай колавага трактара, самаходнай машыны, на прычэпе, у кузаве грузавога матацыкла і па-за прадугледжанымі канструкцыяй матацыкла месцамі для сядзення;
    • 181.3. пасажыраў звыш колькасці, прадугледжанай тэхнічнай характарыстыкай транспартнага сродку;
    • 181.4. пасажыраў на вучэбным механічным транспартным сродку, якім кіруе асоба, што навучаецца кіраванню механічным транспартным сродкам, за выключэннем выпадкаў прыёму кваліфікацыйнага практычнага экзамену на права кіравання механічным транспартным сродкам і правядзення кантрольных праверак вучэбнай арганізацыі;
    • 181.5. дзяцей да дванаццаці гадоў на заднім сядзенні матацыкла, мапеда;
    • 181.6. дзяцей на каленях у кіроўцы, у пасажыра на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля;
    • 181.7. дзяцей у кузаве грузавога аўтамабіля з бартавой платформай і ў кузаве-фургоне.
    • ПДД он-лайн
    • ПДД для Android
    • ПДД для iPhone
    • Административная ответственность
    • Уголовная ответственность
    • История Правил
    • Последние изменения
      Поиск по тексту ПДД:
    • Правiлы дарожнага руху
      • Раздзел 1. Агульныя палажэнні
      • Раздзел 2. Агульныя правы і абавязкі ўдзельнікаў дарожнага руху
      • Раздзел 3. Правы і абавязкі кіроўцаў
      • Раздзел 4. Правы і абавязкі пешаходаў
      • Раздзел 5. Абавязкі пасажыраў
      • Раздзел 6. Правы і абавязкі кіроўцаў і іншых асоб у асаблівых выпадках
      • Раздзел 7. Сігналы рэгуліроўшчыка і святлафораў
      • Раздзел 8. Прымяненне аварыйнай светлавой сігналізацыі, знака аварыйнага прыпынку, ліхтара з перарывістым чырвоным святлом
      • Раздзел 9. Манеўраванне
      • Раздзел 10. Размяшчэнне транспартных сродкаў на праезнай частцы дарогі
      • Раздзел 11. Хуткасць руху транспартных сродкаў
      • Раздзел 12. Абгон, сустрэчны раз'езд
      • Раздзел 13. Праезд скрыжаванняў
      • Раздзел 14. Пешаходныя пераходы і пункты прыпынку маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 15. Перавага маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 16. Чыгуначныя пераезды
      • Раздзел 17. Рух па аўтамагістралі
      • Раздзел 18. Рух у жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі
      • Раздзел 19. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў
      • Раздзел 20. Рух на веласіпедах і мапедах
      • Раздзел 21. Рух гужавых транспартных сродкаў, коннікаў і прагон жывёлы
      • Раздзел 22. Карыстанне знешнімі светлавымі прыборамі і гукавымі сігналамі транспартных сродкаў
      • Раздзел 23. Перавозка пасажыраў
      • Раздзел 24. Перавозка грузаў
      • Раздзел 25. Буксіроўка механічных транспартных сродкаў
      • Раздзел 26. Асноўныя палажэнні аб допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, іх тэхнічны стан, абсталяванне
      • Раздзел 27. Абавязкi службовых і іншых асоб па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху
    • Дадатак 1. Дарожныя святлафоры
    • Дадатак 2. Дарожныя знакі
    • Дадатак 3. Дарожная разметка
    • Дадатак 4. Пералік няспраўнасцей
    • Дадатак 5. Апазнавальныя знакі транспартных сродкаў
  • О сайте
  • Помощь
  • Карта сайта

© ООО «Новый поворот», 2007—2023. Обратная связь
Перепечатка материалов сайта только после согласования