ПДД ПДД.by Правила дорожного движения Правильно о Правилах
  • ПДД
  • Тесты
  • Учебная программа
  • Диск ПДД
  • Для детей
  • Автошколы
  • Главная
  • ПДД
  • ПДР на Беларускай мове
  • Раздзел 25. Буксіроўка механічных транспартных сродкаў

    • 188. Буксіроўка механічнага транспартнага сродку ажыццяўляецца пры дапамозе счэпкі (гнуткай ці жорсткай) або шляхам яго частковай пагрузкі на транспартны сродак, які буксіруе.
    • 189. Буксіроўка пры дапамозе счэпкі павінна ажыццяўляцца толькі пры наяўнасці кіроўцы за рулём транспартнага сродку, які буксіруецца, акрамя выпадку, калі канструкцыя жорсткай счэпкі забяспечвае рух транспартнага сродку, які буксіруецца, па траекторыі транспартнага сродку, які буксіруе.
    • 190. Пры буксіроўцы аўтобуса, тралейбуса, трамвая, грузавога аўтамабіля, колавага трактара, самаходнай машыны пры дапамозе счэпкі забараняецца перавозка ў іх пасажыраў.

      Пры буксіроўцы шляхам частковай пагрузкі забараняецца знаходжанне людзей у транспартным сродку, які буксіруецца, а таксама ў кузаве транспартнага сродку, які буксіруе.

    • 191. Пры буксіроўцы з дапамогай гнуткай счэпкі адлегласць паміж транспартнымі сродкамі, які буксіруе і які буксіруецца, павінна быць у межах 4–6 метраў, а пры буксіроўцы з дапамогай жорсткай счэпкі — не больш за 4 метры. Для пазначэння гнуткіх сувязных звёнаў прымяняюцца папераджальныя прылады ў адпаведнасці з пунктам 206 дадзеных Правіл.
    • 192. Пры буксіроўцы:
    • 192.1. з дапамогай гнуткай счэпкі ў транспартнага сродку, які буксіруецца, павінны быць спраўныя рабочая тармазная сістэма і рулявое кіраванне;
    • 192.2. з дапамогай жорсткай счэпкі ў транспартнага сродку, які буксіруецца, павінна быць спраўна рулявое кіраванне, акрамя выпадку, калі канструкцыя жорсткай счэпкі забяспечвае рух транспартнага сродку, які буксіруецца, па траекторыі транспартнага сродку, які буксіруе, а пры масе транспартнага сродку, які буксіруецца, больш за палову масы транспартнага сродку, які буксіруе, таксама павінна быць спраўная рабочая тармазная сістэма;
    • 192.3. шляхам частковай пагрузкі дапускаюцца няспраўнасці рабочай тармазной сістэмы і рулявога кіравання транспартнага сродку, які буксіруецца.
    • 193. Забараняецца буксіроўка:
    • 193.1. якая ажыццяўляецца з парушэннем патрабаванняў, вызначаных у пунктах 189–192 дадзеных Правіл, і іншых патрабаванняў, вызначаных дадзенымі Правіламі ў дачыненні да буксіроўкі;
    • 193.2. у галалёдзіцу пры дапамозе гнуткай счэпкі;
    • 193.3. аўтапаяздамі;
    • 193.4. матацыкламі без бакавых прычэпаў, а таксама такіх матацыклаў, акрамя буксіроўкі прычэпаў, спецыяльна прызначаных для матацыклаў;
    • 193.5. механічных транспартных сродкаў на гнуткай счэпцы, калі работа іх працоўных тармазных і (або) рулявых сістэм звязана з працай рухавіка, які спынены;
    • 193.6. двух і больш транспартных сродкаў, за выключэннем буксіроўкі на жорсткай счэпцы седлавога цягача з паўпрычэпам;
    • 193.7. мапедаў і мапедамі, за выключэннем буксіроўкі веласіпеднага прычэпа прамысловай вытворчасці.
    • ПДД он-лайн
    • ПДД для Android
    • ПДД для iPhone
    • Административная ответственность
    • Уголовная ответственность
    • История Правил
    • Последние изменения
      Поиск по тексту ПДД:
    • Правiлы дарожнага руху
      • Раздзел 1. Агульныя палажэнні
      • Раздзел 2. Агульныя правы і абавязкі ўдзельнікаў дарожнага руху
      • Раздзел 3. Правы і абавязкі кіроўцаў
      • Раздзел 4. Правы і абавязкі пешаходаў
      • Раздзел 5. Абавязкі пасажыраў
      • Раздзел 6. Правы і абавязкі кіроўцаў і іншых асоб у асаблівых выпадках
      • Раздзел 7. Сігналы рэгуліроўшчыка і святлафораў
      • Раздзел 8. Прымяненне аварыйнай светлавой сігналізацыі, знака аварыйнага прыпынку, ліхтара з перарывістым чырвоным святлом
      • Раздзел 9. Манеўраванне
      • Раздзел 10. Размяшчэнне транспартных сродкаў на праезнай частцы дарогі
      • Раздзел 11. Хуткасць руху транспартных сродкаў
      • Раздзел 12. Абгон, сустрэчны раз'езд
      • Раздзел 13. Праезд скрыжаванняў
      • Раздзел 14. Пешаходныя пераходы і пункты прыпынку маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 15. Перавага маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 16. Чыгуначныя пераезды
      • Раздзел 17. Рух па аўтамагістралі
      • Раздзел 18. Рух у жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі
      • Раздзел 19. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў
      • Раздзел 20. Рух на веласіпедах і мапедах
      • Раздзел 21. Рух гужавых транспартных сродкаў, коннікаў і прагон жывёлы
      • Раздзел 22. Карыстанне знешнімі светлавымі прыборамі і гукавымі сігналамі транспартных сродкаў
      • Раздзел 23. Перавозка пасажыраў
      • Раздзел 24. Перавозка грузаў
      • Раздзел 25. Буксіроўка механічных транспартных сродкаў
      • Раздзел 26. Асноўныя палажэнні аб допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, іх тэхнічны стан, абсталяванне
      • Раздзел 27. Абавязкi службовых і іншых асоб па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху
    • Дадатак 1. Дарожныя святлафоры
    • Дадатак 2. Дарожныя знакі
    • Дадатак 3. Дарожная разметка
    • Дадатак 4. Пералік няспраўнасцей
    • Дадатак 5. Апазнавальныя знакі транспартных сродкаў
  • О сайте
  • Помощь
  • Карта сайта

© ООО «Новый поворот», 2007—2023. Обратная связь
Перепечатка материалов сайта только после согласования