ПДД ПДД.by Правила дорожного движения Правильно о Правилах
  • ПДД
  • Тесты
  • Учебная программа
  • Диск ПДД
  • Для детей
  • Автошколы
  • Главная
  • ПДД
  • ПДР на Беларускай мове
  • Раздзел 4. Правы і абавязкі пешаходаў

    • 16. Пешаход мае права:
    • 16.1. рухацца па дарогах у адпаведнасці з дадзенымі Правіламі;
    • 16.2. на пераважнае перасячэнне праезнай часткі дарогі па нерэгулюемым пешаходным пераходзе, а таксама па рэгулюемым пешаходным пераходзе пры дазваляльным сігнале рэгуліроўшчыка або святлафора.
    • 17. Пешаход абавязаны:
    • 17.1. рухацца па тратуары, пешаходнай або веласіпеднай дарожцы, а пры іх адсутнасці — па ўзбочыне.

      У выпадку адсутнасці названых элементаў дарогі ці немагчымасці руху пешаходаў па іх дапускаецца рух пешахода па краі яе праезнай часткі насустрач руху транспартных сродкаў.

      Пры руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак пешаход павінен пазначыць сябе святлоадбівальным элементам (элементамі). Святлоадбівальныя характарыстыкі дадзеных элементаў вызначаюцца тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі;

    • 17.2. пераходзіць (перасякаць) праезную частку дарогі па падземным, надземным пешаходных пераходах, а пры іх адсутнасці, пераканаўшыся, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны, — па наземным пешаходным пераходзе (пры адсутнасці наземнага пешаходнага перахода — на скрыжаванні па лініі тратуараў або ўзбочын);
    • 17.3. пры адсутнасці ў межах бачнасці пешахода падземнага, надземнага, наземнага пешаходных пераходаў і скрыжавання пераходзіць (перасякаць) праезную частку дарогі па найкарацейшай траекторыі на ўчастку, дзе дарога добра праглядаецца ў абодва бакі, пераканаўшыся, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны і сваімі дзеяннямі пешаход не створыць перашкоды для руху транспартных сродкаў.

      Пры перасячэнні праезнай часткі дарогі па-за падземным, надземным, наземным пешаходнымі пераходамі і скрыжаваннем у цёмны час сутак пешаходу рэкамендуецца пазначыць сябе святлоадбівальным элементам (элементамі).

    • 18. Пешаходу забараняецца:
    • 18.1. рухацца па краі праезнай часткі дарогі пры наяўнасці тратуара, пешаходнай або веласіпеднай дарожкі, узбочыны, па якіх магчымы рух пешаходаў, за выключэннем выпадкаў, названых у пунктах 21 і 135 дадзеных Правіл;
    • 18.2. затрымлівацца і спыняцца на праезнай частцы дарогі, у тым ліку на лініі гарызантальнай дарожнай разметкі, якая падзяляе сустрэчныя і спадарожныя патокі транспартных сродкаў, за выключэннем спынення на астраўках бяспекі;
    • 18.3. пераходзіць (перасякаць) праезную частку па-за падземным, надземным, наземным пешаходнымі пераходамі на ўчастку дарогі:
    • 18.3.1. з раздзяляльнай зонай, раздзяляльнай паласой;
    • 18.3.2. з агульнай колькасцю палос руху шэсць і больш;
    • 18.3.3. дзе ўсталяваныя дарожныя агароджванні;
    • 18.4. выходзіць на праезную частку дарогі з-за транспартнага сродку, які стаіць, або іншага аб'екта, які абмяжоўвае агляднасць дарогі, не пераканаўшыся ў адсутнасці транспартных сродкаў, якія набліжаюцца.
    • 19. У цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі ў выпадку руху па ўзбочыне ці па краі праезнай часткі дарогі пешаход, які вядзе веласіпед, мапед, матацыкл без бакавога прычэпа, пазначаны габарытнымі агнямі, сігнальнымі ліхтарамі ці святлоадбівальнікамі (святлоадбівальнымі стужкамі), павінен рухацца па ходу руху транспартных сродкаў.
    • 20. Пры набліжэнні транспартнага сродку з уключанымі маячкамі сіняга або сіняга і чырвонага колераў пешаходу забараняецца пераходзіць (перасякаць) праезную частку дарогі, а пешаход, які знаходзіцца на праезнай частцы дарогі, павінен сысці з яе, выконваючы меры засцярогі.
    • 21. Рух арганізаванай пешаходнай калоны па праезнай частцы дарогі дазваляецца толькі ў кірунку руху транспартных сродкаў па правым баку не больш за чатырох чалавек у радзе. У светлы час сутак спераду і ззаду з левага боку гэтай калоны павінны быць суправаджальнікі са сцяжкамі чырвонага колеру, а ў цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі спераду — суправаджальнікі з ліхтаром, які выпраменьвае белае святло, і ззаду, — які выпраменьвае чырвонае святло.
    • 22. Групы дзяцей дазваляецца вадзіць толькі па тратуарах, пешаходных і веласіпедных дарожках, а пры іх адсутнасці — па ўзбочынах насустрач руху транспартных сродкаў і толькі ў светлы час сутак. Пры гэтым іх перамяшчэнне ажыццяўляецца калонай не больш чым па двое дзяцей у радзе ў суправаджэнні паўналетніх з разліку не менш за аднаго суправаджальніка на дваццаць дзяцей.
    • ПДД он-лайн
    • ПДД для Android
    • ПДД для iPhone
    • Административная ответственность
    • Уголовная ответственность
    • История Правил
    • Последние изменения
      Поиск по тексту ПДД:
    • Правiлы дарожнага руху
      • Раздзел 1. Агульныя палажэнні
      • Раздзел 2. Агульныя правы і абавязкі ўдзельнікаў дарожнага руху
      • Раздзел 3. Правы і абавязкі кіроўцаў
      • Раздзел 4. Правы і абавязкі пешаходаў
      • Раздзел 5. Абавязкі пасажыраў
      • Раздзел 6. Правы і абавязкі кіроўцаў і іншых асоб у асаблівых выпадках
      • Раздзел 7. Сігналы рэгуліроўшчыка і святлафораў
      • Раздзел 8. Прымяненне аварыйнай светлавой сігналізацыі, знака аварыйнага прыпынку, ліхтара з перарывістым чырвоным святлом
      • Раздзел 9. Манеўраванне
      • Раздзел 10. Размяшчэнне транспартных сродкаў на праезнай частцы дарогі
      • Раздзел 11. Хуткасць руху транспартных сродкаў
      • Раздзел 12. Абгон, сустрэчны раз'езд
      • Раздзел 13. Праезд скрыжаванняў
      • Раздзел 14. Пешаходныя пераходы і пункты прыпынку маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 15. Перавага маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 16. Чыгуначныя пераезды
      • Раздзел 17. Рух па аўтамагістралі
      • Раздзел 18. Рух у жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі
      • Раздзел 19. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў
      • Раздзел 20. Рух на веласіпедах і мапедах
      • Раздзел 21. Рух гужавых транспартных сродкаў, коннікаў і прагон жывёлы
      • Раздзел 22. Карыстанне знешнімі светлавымі прыборамі і гукавымі сігналамі транспартных сродкаў
      • Раздзел 23. Перавозка пасажыраў
      • Раздзел 24. Перавозка грузаў
      • Раздзел 25. Буксіроўка механічных транспартных сродкаў
      • Раздзел 26. Асноўныя палажэнні аб допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, іх тэхнічны стан, абсталяванне
      • Раздзел 27. Абавязкi службовых і іншых асоб па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху
    • Дадатак 1. Дарожныя святлафоры
    • Дадатак 2. Дарожныя знакі
    • Дадатак 3. Дарожная разметка
    • Дадатак 4. Пералік няспраўнасцей
    • Дадатак 5. Апазнавальныя знакі транспартных сродкаў
  • О сайте
  • Помощь
  • Карта сайта

© ООО «Новый поворот», 2007—2023. Обратная связь
Перепечатка материалов сайта только после согласования