ПДД ПДД.by Правила дорожного движения Правильно о Правилах
  • ПДД
  • Тесты
  • Учебная программа
  • Диск ПДД
  • Для детей
  • Автошколы
  • Главная
  • ПДД
  • ПДР на Беларускай мове
  • Раздзел 6. Правы і абавязкі кіроўцаў і іншых асоб у асаблівых выпадках

    • 25. Кіроўцы транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння пры ўмове забеспячэння бяспекі дарожнага руху могуць адступаць:

      з уключанымі маячкамі сіняга або сіняга і чырвонага колераў ад патрабаванняў святлафораў, дарожных знакаў і дарожнай разметкі, а таксама падпункта 9.8 пункта 9, падпункта 10.4 пункта 10, раздзела 9 (акрамя пунктаў 56 i 57), раздзелаў 10-15, 17-19 гэтых Правіл;

      без уключэння маячкоў сіняга або сіняга і чырвонага колераў ад патрабаванняў падпункта 10.4 пункта 10, раздзела 19 гэтых Правіл.

      Гэтым жа правам карыстаюцца кіроўцы транспартных сродкаў, якія суправаджаюцца транспартнымі сродкамі аператыўнага прызначэння з уключанымі маячкамі сіняга або сіняга і чырвонага колераў.

      Правы і абавязкі кіроўцаў і іншых асоб пры ажыццяўленні дзяржаўнай аховы вызначаюцца дадзенымі Правіламі з улікам асаблівасцей, прадугледжаных заканадаўчымі актамі ў галіне дзяржаўнай аховы.

    • 26. Пры набліжэнні транспартнага сродку аператыўнага прызначэння з уключаным маячком сіняга колеру кіроўцы незалежна ад напрамку іх руху павінны саступіць дарогу і забяспечыць бесперашкодны праезд дадзенаму транспартнаму сродку аператыўнага прызначэння, а ў выпадку яго руху ў арганізаванай транспартнай калоне — і іншым транспартным сродкам, якія рухаюцца ў гэтай калоне.

      Пры набліжэнні транспартнага сродку аператыўнага прызначэння з уключанымі маячкамі сіняга і чырвонага колераў кіроўцы спадарожных, а пры адсутнасці раздзяляльнай паласы таксама і кіроўцы сустрэчных транспартных сродкаў павінны спыніцца на ўзбочыне, а пры яе адсутнасці — заняць крайняе правае становішча ў правай паласе руху і спыніцца.

      Пачынаць рух дазваляецца пасля праезду транспартнага сродку аператыўнага прызначэння з уключанымі маячкамі сіняга і чырвонага колераў. Пры руху арганізаванай транспартнай калоны ў суправаджэнні транспартнага сродку аператыўнага прызначэння з уключанымі маячкамі сіняга і чырвонага колераў пачынаць рух дазваляецца толькі пасля праезду транспартнага сродку аператыўнага прызначэння з уключаным маячком сіняга колеру (транспартнага сродку з апазнавальным знакам «Калона»), які замыкае дадзеную калону.

    • 27. Кіроўцам забараняецца выконваць абгон і апярэджанне транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння з уключанымі маячкамі сіняга або сіняга і чырвонага колераў, рухацца па суседніх палосах руху з іх хуткасцю руху, а таксама займаць месца ў арганізаванай транспартнай калоне або перасякаць яе.
    • 28. Набліжаючыся да транспартнага сродку аператыўнага прызначэння, які стаіць, з уключаным:
    • 28.1. маячком сіняга колеру, кіроўца павінен знізіць хуткасць руху, каб мець магчымасць неадкладна спыніцца ў выпадку неабходнасці;
    • 28.2. маячком чырвонага колеру, кіроўца павінен спыніцца, не даязджаючы да транспартнага сродку аператыўнага прызначэння. Працягнуць рух можна пасля дазволу рэгуліроўшчыка або выключэння маячка чырвонага колеру.
    • 29. Для прыцягнення ўвагі ўдзельнікаў дарожнага руху кіроўцамі транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння можа падавацца спецыяльны гукавы сігнал.
    • 30. Кіроўцы транспартных сродкаў дарожна-эксплуатацыйнай службы, абсталяваных маячком аранжавага колеру, пры яго ўключэнні падчас выканання работ на дарозе могуць адыходзіць ад патрабаванняў дарожных знакаў і дарожнай разметкі, а таксама падпункта 9.8 пункта 9, пунктаў 78–80, 82 і падпунктаў 131.1–131.5 пункта 131 дадзеных Правіл пры ўмове забеспячэння бяспекі дарожнага руху. Удзельнікі дарожнага руху не павінны перашкаджаць іх працы.

      Маячок аранжавага колеру, усталяваны на іншых транспартных сродках і самаходных машынах, не дае перавагі ў руху і служыць для прыцягнення ўвагі і папярэджання ўдзельнікаў дарожнага руху аб магчымай небяспецы.

    • 31. Кіроўца, які з'яўляецца ўдзельнікам дарожна-транспартнага здарэння, абавязаны:
    • 31.1. неадкладна спыніцца і не прымаць мер па змяненні становішча транспартнага сродку, пры ўдзеле якога здзейснена дарожна-транспартнае здарэнне, уключыць аварыйную светлавую сігналізацыю і выставіць знак аварыйнага прыпынку з выкананнем палажэнняў раздзела 8 дадзеных Правіл, заставацца на месцы дарожна-транспартнага здарэння па магчымасці па-за праезнай часткай дарогі;
    • 31.2. прыняць меры па аказанні неабходнай дапамогі пацярпеламу (пацярпелым), выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу, а калі гэта немагчыма, прыняць меры па дастаўцы пацярпелага (пацярпелых) у бліжэйшую арганізацыю аховы здароўя на адным або некалькіх спадарожных транспартных сродках (пры іх адсутнасці даставіць пацярпелага (пацярпелых) на транспартным сродку, пры ўдзеле якога здзейснена дарожна-транспартнае здарэнне).

      Кіроўца, які даставіў пацярпелага (пацярпелых) у арганізацыю аховы здароўя, абавязаны паведаміць у гэтай арганізацыі сваё прозвішча, рэгістрацыйны знак (часовы нумарны знак) транспартнага сродку, прад'явіўшы пасведчанне кіроўцы ці іншы дакумент, які сведчыць асобу, і пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (пашпарт транспартнага сродку (шасі транспартнага сродку), і вярнуцца да месца дарожна-транспартнага здарэння;

    • 31.3. у выпадку неабходнасці дастаўкі пацярпелага (пацярпелых) у арганізацыю аховы здароўя на транспартным сродку, пры ўдзеле якога здзейснена дарожна-транспартнае здарэнне, папярэдне зафіксаваць у прысутнасці відавочцаў становішча транспартнага сродку, сляды і прадметы, якія адносяцца да дарожна-транспартнага здарэння;
    • 31.4. запісаць прозвішчы і адрасы відавочцаў дарожна-транспартнага здарэння, паведаміць аб здарэнні ў міліцыю і чакаць прыбыцця супрацоўнікаў ДАІ, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай другой дадзенага падпункта.

      Кіроўца ў выпадку дарожна-транспартнага здарэння мае права не паведамляць пра яго ў ДАІ пры наяўнасці адначасова наступных абставін:

      — у выніку дарожна-транспартнага здарэння шкода нанесена толькі транспартным сродкам, якія ўдзельнічалі ў дарожна-транспартным здарэнні;

      — дарожна-транспартнае здарэнне адбылося з удзелам двух транспартных сродкаў, у тым ліку ў выпадку прыпынку, вымушанага прыпынку, стаянкі аднаго з іх;

      — асобы, якія кіравалі транспартнымі сродкамі, маюць права на кіраванне транспартным сродкам адпаведнай катэгорыі;

      — у дачыненні да транспартных сродкаў маюцца дзеючыя дагаворы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці іх уладальнікаў;

      — абставіны прычынення шкоды ў сувязі з пашкоджаннем транспартнага сродку ў выніку дарожна-транспартнага здарэння, характар і пералік бачных пашкоджанняў транспартных сродкаў не выклікаюць рознагалоссяў у кіроўцаў транспартных сродкаў, якія ўдзельнічалі ў дарожна-транспартным здарэнні, і зафіксаваны ў паведамленні пра дарожна-транспартнае здарэнне, бланк якога запоўнены гэтымі кіроўцамі транспартных сродкаў, у адпаведнасці з Палажэннем аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 530 «Аб страхавой дзейнасці» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 143, 1/7866);

      — кіроўцы транспартных сродкаў, якія ўдзельнічалі ў дарожна-транспартным здарэнні, не маюць прэтэнзій да стану адзін аднаго (гэтыя асобы не знаходзяцца ў станне алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьвальных рэчываў, у выніку дарожна-транспартнага здарэння не нанесена шкода жыццю або здароўю);

      — шкода, учыненая кожнаму транспартнаму сродку, што ўдзельнічалі ў дарожна-транспартным здарэнні, ацэньваецца кіроўцамі гэтых транспартных сродкаў у памеры да 800 еўра па вызначаным Нацыянальным банкам афіцыйным курсе беларускага рубля ў адносінах да еўра.

      Дзеянне часткі другой гэтага падпункта распаўсюджваецца таксама на выпадкі прыпынку, вымушанага прыпынку, стаянкі аднаго з транспартных сродкаў, што ўдзельнічалі ў дарожна-транспартным здарэнні, і прысутнасці яго ўладальніка на месцы здарэння. Пры гэтым у выпадку стаянкі транспартнага сродку для ўладальніка транспартнага сродку наяўнасць права на кіраванне транспартным сродкам адпаведнай катэгорыі неабавязковая.

    • 31.5. да прыбыцця супрацоўнікаў ДАІ прыняць усе магчымыя меры па захаванні слядоў і прадметаў, якія адносяцца да дарожна-транспартнага здарэння, іх абгароджвання і арганізацыі аб'езду месца дарожна-транспартнага здарэння.
    • 32. Удзельніку дарожнага руху, які з'яўляецца ўдзельнікам дарожна-транспартнага здарэння, забараняецца:
    • 32.1. пакідаць месца дарожна-транспартнага здарэння, перамяшчаць транспартны сродак і прадметы, якія маюць дачыненне да дарожна-транспартнага здарэння, акрамя выпадкаў, названых у падпункце 31.3 і частцы другой падпункта 31.4 пункта 31 дадзеных Правіл;
    • 32.2. спажываць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва, наркатычныя сродкi, псiхатропныя, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы да праходжання ў вызначаным парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення або стану, выкліканага спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;
    • 32.3. адкрываць тахограф без дазволу супрацоўніка ДАІ.
    • 33. Удзельнікі дарожна-транспартнага здарэння, не названыя ў пункце 31 дадзеных Правіл, і яго відавочцы абавязаны:
    • 33.1. аказаць магчымую дапамогу пацярпеламу (пацярпелым);
    • 33.2. запісаць прозвішчы і адрасы іншых відавочцаў дарожна-транспартнага здарэння, а таксама рэгістрацыйныя знакі (часовыя нумарныя знакі) транспартных сродкаў, якія знаходзіліся пры здзяйсненні дарожна-транспартнага здарэння;
    • 33.3. паведаміць у міліцыю аб дарожна-транспартным здарэнні;
    • 33.4. знаходзіцца па магчымасці на месцы дарожна-транспартнага здарэння па-за праезнай часткай дарогі да прыбыцця супрацоўнікаў ДАІ, пасля чаго паведаміць ім інфармацыю аб дарожна-транспартным здарэнні, відавочцамі якога яны сталі.
    • 34. У выпадку выяўлення або стварэння на дарозе перашкоды, якая стварае небяспеку для руху, удзельнікі дарожнага руху абавязаны:
    • 34.1. прыняць меры па яе ліквідацыі;
    • 34.2. пры немагчымасці ліквідацыі перашкоды пазначыць яе ў адпаведнасці з дадзенымі Правіламі ці іншым спосабам, які забяспечвае бяспеку дарожнага руху, пасля чаго паведаміць аб перашкодзе ў міліцыю або дарожна-эксплуатацыйную ці камунальную службу.
    • ПДД он-лайн
    • ПДД для Android
    • ПДД для iPhone
    • Административная ответственность
    • Уголовная ответственность
    • История Правил
    • Последние изменения
      Поиск по тексту ПДД:
    • Правiлы дарожнага руху
      • Раздзел 1. Агульныя палажэнні
      • Раздзел 2. Агульныя правы і абавязкі ўдзельнікаў дарожнага руху
      • Раздзел 3. Правы і абавязкі кіроўцаў
      • Раздзел 4. Правы і абавязкі пешаходаў
      • Раздзел 5. Абавязкі пасажыраў
      • Раздзел 6. Правы і абавязкі кіроўцаў і іншых асоб у асаблівых выпадках
      • Раздзел 7. Сігналы рэгуліроўшчыка і святлафораў
      • Раздзел 8. Прымяненне аварыйнай светлавой сігналізацыі, знака аварыйнага прыпынку, ліхтара з перарывістым чырвоным святлом
      • Раздзел 9. Манеўраванне
      • Раздзел 10. Размяшчэнне транспартных сродкаў на праезнай частцы дарогі
      • Раздзел 11. Хуткасць руху транспартных сродкаў
      • Раздзел 12. Абгон, сустрэчны раз'езд
      • Раздзел 13. Праезд скрыжаванняў
      • Раздзел 14. Пешаходныя пераходы і пункты прыпынку маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 15. Перавага маршрутных транспартных сродкаў
      • Раздзел 16. Чыгуначныя пераезды
      • Раздзел 17. Рух па аўтамагістралі
      • Раздзел 18. Рух у жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі
      • Раздзел 19. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў
      • Раздзел 20. Рух на веласіпедах і мапедах
      • Раздзел 21. Рух гужавых транспартных сродкаў, коннікаў і прагон жывёлы
      • Раздзел 22. Карыстанне знешнімі светлавымі прыборамі і гукавымі сігналамі транспартных сродкаў
      • Раздзел 23. Перавозка пасажыраў
      • Раздзел 24. Перавозка грузаў
      • Раздзел 25. Буксіроўка механічных транспартных сродкаў
      • Раздзел 26. Асноўныя палажэнні аб допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, іх тэхнічны стан, абсталяванне
      • Раздзел 27. Абавязкi службовых і іншых асоб па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху
    • Дадатак 1. Дарожныя святлафоры
    • Дадатак 2. Дарожныя знакі
    • Дадатак 3. Дарожная разметка
    • Дадатак 4. Пералік няспраўнасцей
    • Дадатак 5. Апазнавальныя знакі транспартных сродкаў
  • О сайте
  • Помощь
  • Карта сайта

© ООО «Новый поворот», 2007—2023. Обратная связь
Перепечатка материалов сайта только после согласования