ПДД ПДД.by Правила дорожного движения Правильно о Правилах
  • ПДД
  • Тесты
  • Учебная программа
  • Диск ПДД
  • Для детей
  • Автошколы
  • Главная
  • ПДД
  • ПДР на Беларускай мове
  • Параграф 1. Папераджальныя знакі

    • 5. Папераджальныя знакі інфармуюць кіроўцаў аб набліжэнні да небяспечнага ўчастка дарогі, рух па якiм патрабуе прыняцця мер, якія адпавядаюць дарожнай абстаноўцы.
    • 6. Да папераджальных знакаў належаць наступныя:
    • 1.1. Чыгуначны пераезд са шлагбаумам.
      Знак 1.1
    • 1.2. Чыгуначны пераезд без шлагбаума.
      Знак 1.2
    • 1.3.1. Аднакалейная чыгунка.
      Знак 1.3.1
      Пераезд праз чыгунку з адной каляінай
    • 1.3.2. Шматкалейная чыгунка.
      Знак 1.3.2
      Пераезд праз чыгунку з дзвюма і болей каляінамі
    • 1.4.1–1.4.6. Набліжэнне да чыгуначнага пераезду.
      Знак 1.4.1 Знак 1.4.2 Знак 1.4.3 Знак 1.4.4 Знак 1.4.5 Знак 1.4.6
      Дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі
    • 1.5. Перасячэнне з трамвайнай лініяй.
      Знак 1.5
    • 1.6. Канец дарогі з удасканаленым пакрыццём.
      Знак 1.6
      Пераход дарогі з удасканаленым пакрыццём у гравійную або грунтавую дарогу
    • 1.7. Перасячэнне з кругавым рухам.
      Знак 1.7
    • 1.8. Святлафорнае рэгуляванне.
      Знак 1.8
      Скрыжаванне, пешаходны пераход або ўчастак дарогі, рух на якіх рэгулюецца святлафорам
    • 1.9. Развадны мост або паромная пераправа.
      Знак 1.9
    • 1.10. Выезд на набярэжную.
      Знак 1.10
      Выезд на набярэжную (бераг вадаёма)
    • 1.11.1, 1.11.2. Небяспечны паварот.
      Знак 1.11.1 Знак 1.11.2
      Закругленне дарогі малога радыуса (1.11.1 — направа, 1.11.2 — налева) або з абмежаванай агляднасцю
    • 1.12.1, 1.12.2. Небяспечныя павароты.
      Знак 1.12.1 Знак 1.12.2
      Участак дарогі з двума і болей небяспечнымі паваротамі, размешчанымі адзін за другім (1.12.1 — першы паварот направа, 1.12.2 — першы паварот налева). Пры трох і болей паваротах знак прымяняецца з таблічкай 7.7, а таксама можа прымяняцца з таблічкай 7.2.1
    • 1.13. Круты спуск.
      Знак 1.13
      Спуск, на якім дзейнічаюць спецыяльныя патрабаванні Правіл дарожнага руху (далей — Правілы), якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху на крутых спусках.

      Знак 1.13 можа усталёўвацца без таблічкі 7.1.1 непасрэдна перад пачаткам спуску, калі спускі і пад’ёмы ідуць адзін за другім

    • 1.14. Круты пад’ём.
      Знак 1.14
      Пад’ём, на якім дзейнічаюць спецыяльныя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху на крутых пад’ёмах.

      Знак 1.14 можа усталёўвацца без таблічкі 7.1.1 непасрэдна перад пачаткам пад’ёму, калі спускі і пад’ёмы ідуць адзін за другім

    • 1.15. Слізкая дарога.
      Знак 1.15
    • 1.16.1. Штучная няроўнасць.
      Знак 1.16.1
      Участак дарогі з усталяванай штучнай няроўнасцю (штучнымі няроўнасцямі) на праезнай частцы дарогі
    • 1.16.2. Няроўная дарога.
      Знак 1.16.2
      Участак дарогі з няроўнасцямі на праезнай частцы (хвалі, наплывы, грэбень і г.д.)
    • 1.16.3. Няроўная дарога.
      Знак 1.16.3
      Участак дарогі, які мае няплаўныя спалучэнні з пакрыццём дарогі ў выглядзе наплыву (пагорка)
    • 1.16.4. Няроўная дарога.
      Знак 1.16.4
      Участак дарогі, які мае пашкоджанні пакрыцця ў выглядзе асобных выбоінаў, прасадак
    • 1.17. Выкід шчэбню.
      Знак 1.17
      Участак дарогі з удасканаленым пакрыццём, на якім магчымы выкід шчэбню з-пад колаў транспартных сродкаў
    • 1.18.1–1.18.6. Звужэнне дарогі.
      Знак 1.18.1 Знак 1.18.2 Знак 1.18.3 Знак 1.18.4 Знак 1.18.5 Знак 1.18.6
      Звужэнне дарогі: 1.18.1, 1.18.4 — з абодвух бакоў, 1.18.2, 1.18.5 — справа, 1.18.3, 1.18.6 — злева
    • 1.19.1, 1.19.2. Двухбаковы рух.
      Знак 1.19.1 Знак 1.19.2
      Пачатак участка дарогі (праезнай часткі дарогі) з сустрэчным рухам пасля ўчастка дарогі з аднабаковым рухам
    • 1.20. Наперадзе пешаходны пераход.
      Знак 1.20
      Набліжэнне да нерэгулюемага пешаходнага перахода, пазначанага знакамі 5.16.1, 5.16.2 і (або) гарызантальнай дарожнай разметкай 1.14.1, 1.14.2
    • 1.21. Дзеці.
      Знак 1.21
      Участак дарогі, на якім магчыма з'яўленне дзяцей з тэрыторыі дзіцячай або іншай установы (школы, аздараўленчага летніка, бальніцы і г.д.), прылеглай непасрэдна да дарогі
    • 1.22. Перасячэнне з веласіпеднай дарожкай.
      Знак 1.22
      Месца перасячэння веласіпеднай дарожкі з праезднай часткай дарогі.
    • 1.23. Дарожныя работы.
      Знак 1.23
      Участак дарогі, на якім у вызначаным парадку выконваюцца рамонтныя і іншыя работы
    • 1.24. Перагон жывёлы.
      Знак 1.24
      Участак дарогі, на якім магчыма з'яўленне жывёлы
    • 1.25. Дзікія жывёлы.
      Знак 1.25
      Участак дарогі, які праходзіць па тэрыторыі запаведнікаў (паляўнічых гаспадарак, лясных масіваў і г.д.), на якім магчыма з'яўленне дзікіх жывёл
    • 1.26. Падзенне камянёў.
      Знак 1.26
      Участак дарогі, на якім магчымыя абвалы, апоўзні, падзенне камянёў
    • 1.27. Бакавы вецер.
      Знак 1.27
      Участак дарогі, на якім магчымыя моцны бакавы вецер або яго раптоўныя парывы
    • 1.28. Нізка ляцяць самалёты.
      Знак 1.28
      Участак дарогі недалёка ад аэрадромаў або над якім пралятаюць самалёты ці верталёты на невялікай вышыні
    • 1.29. Аварыйна-небяспечны ўчастак.
      Знак 1.29
      Участак дарогі, на якім часта адбываюцца дарожна-транспартныя здарэнні
    • 1.30. Іншыя небяспекі.
      Знак 1.30
      Небяспечны ўчастак дарогі, які немагчыма пазначыць іншымі папераджальнымі знакамі
    • 1.31.1–1.31.5. Напрамак павароту.
      Знак 1.31.1 Знак 1.31.2 Знак 1.31.3 Знак 1.31.4 Знак 1.31.5
      Напрамак руху на павароце дарогі малога радыуса з абмежаванай агляднасцю (знакі 1.31.1, 1.31.2, 1.31.4, 1.31.5); напрамак аб'езду перашкоды для дарожнага руху на ўчастку дарогі, які рамантуецца (знакі 1.31.1, 1.31.2); напрамак аб'езду цэнтральнага астраўка на скрыжаванні з кругавым рухам (знак 1.31.1); напрамак руху на Т-падобным скрыжаванні, разгалінаванні дарог (знакі 1.31.1–1.31.3); напрамак аб'езду ўчастка дарогі, які рамантуецца (знак 1.31.3)
    • 1.32. Небяспечная ўзбочына.
      Знак 1.32
      Участак дарогі з заніжанай або зруйнаванай узбочынай або на якім вядуцца работы па рамонце ўзбочынаў
    • 1.33. Галалёдзіца.
      Знак 1.33
      Участак дарогі, на якім магчымыя снежныя заносы або ледзяныя ці снежна-ледзяныя ўтварэнні
    • 1.34. Затор на дарозе.
      Знак 1.34
    • 1.35. Сезонныя міграцыі земнаводных.
      Знак 1.35
      Участак дарогі, на якім магчымыя масавыя з'яўленні земнаводных на праезнай частцы
    • 7. Знакі 1.1, 1.2, 1.5–1.30, 1.32–1.35 устанаўліваюцца па-за населенымі пунктамі на адлегласці ад 150 да 300 метраў, а ў населеных пунктах — як правіла, на адлегласці ад 50 да 100 метраў да пачатку небяспечнага ўчастка дарогі. Пры неабходнасці (пачатак небяспечнага ўчастка дарогі схаваны ад кіроўцы крутым паваротам, пераломам падоўжнага профілю, будынкам і г.д.) названыя знакі могуць быць усталяваныя на іншай адлегласці, якая ў такім выпадку ўказваецца на таблічцы 7.1.1.
    • 8. Знакі 1.1, 1.2, 1.9, 1.10, 1.21, 1.23 паўтараюцца па-за населенымі пунктамі і ўстанаўліваюцца на адлегласці ад 20 да 50 метраў да пачатку небяспечнага ўчастка дарогі. Знак 1.23 паўтараецца таксама ў населеных пунктах і ўстанаўліваецца непасрэдна ў пачатку ўчастка правядзення рамонтных і іншых работ. За пачатак участка трэба лічыць першую па ходзе руху прыладу, якая агароджвае або накіроўвае.
    • 9. Знакі 1.3.1, 1.3.2, 1.31.1–1.31.5 ставяцца ў межах небяспечнага ўчастка дарогі або непасрэдна перад ім.
    • 10. Знакі 1.4.1–1.4.3 ставяцца на правым баку, а знакі 1.4.4–1.4.6 — на левым баку дарогі.
    • ПДД он-лайн
    • ПДД для Android
    • ПДД для iPhone
    • Административная ответственность
    • Уголовная ответственность
    • История Правил
    • Последние изменения
      Поиск по тексту ПДД:
    • Правiлы дарожнага руху
    • Дадатак 1. Дарожныя святлафоры
    • Дадатак 2. Дарожныя знакі
      • Параграф 1. Папераджальныя знакі
      • Параграф 2. Знакі прыярытэту
      • Параграф 3. Забараняльныя знакі
      • Параграф 4. Прадпісальныя знакі
      • Параграф 5. Інфармацыйна-ўказальныя знакі
      • Параграф 6. Знакі сэрвісу
      • Параграф 7. Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі)
    • Дадатак 3. Дарожная разметка
    • Дадатак 4. Пералік няспраўнасцей
    • Дадатак 5. Апазнавальныя знакі транспартных сродкаў
  • О сайте
  • Помощь
  • Карта сайта

© ООО «Новый поворот», 2007—2023. Обратная связь
Перепечатка материалов сайта только после согласования