-
11.
Знакі прыярытэту ўстанаўліваюць чарговасць праезду скрыжаванняў, перасячэнняў асобных праезных частак дарог, вузкіх участкаў дарог, а таксама парадак праезду чыгуначных пераездаў і іншых асобных участкаў дарог, рух на якіх не рэгулюецца сігналамі рэгуліроўшчыка або святлафора.
-
12.
Да знакаў прыярытэту належаць наступныя:
-
2.1. Галоўная дарога.
Даецца права пераважнага праезду скрыжавання (перасячэння праезных частак дарог)
-
2.2. Канец галоўнай дарогі.
Адмяняецца права пераважнага праезду скрыжавання (перасячэння праезных частак дарог)
-
2.3.1. Перасячэнне з другараднай дарогай.
-
2.3.2, 2.3.3. Прымыканне другараднай дарогі.
Прымыканне другараднай дарогі: 2.3.2 — справа, 2.3.3 — злева
-
2.3.4. Перасячэнне раўназначных дарог.
Набліжэнне да скрыжавання роўных па значэнні дарог, на якім дзейнічаюць патрабаванні пункта 110 Правіл
-
2.4. Саступіць дарогу.
Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, што перасякаецца, а пры наяўнасці таблічкі 7.13 — транспартным сродкам, якія рухаюцца па галоўнай дарозе, а таксама справа па раўназначнай дарозе. Знак, усталяваны на галоўнай дарозе, абазначае таксама канец галоўнай дарогі
-
2.5. Рух без спынення забаронены.
Забараняецца рух без спынення перад знакам 2.5 або знакам 5.33 (гарызантальнай дарожнай разметкай 1.12), а пры іх адсутнасці — перад краем праезнай часткі дарогі, што перасякаецца. Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, што перасякаецца, а пры наяўнасці таблічкі 7.13 — транспартным сродкам, якія рухаюцца па галоўнай дарозе, а таксама справа па раўназначнай дарозе. Пры пад'ездзе да ўчастку дарогі, на якім усталяваны знак, а таксама да чыгуначнага пераезду, рух праз які не забаронены, кіроўца павінен спыніцца перад знакам 2.5 або знакам 5.33 (гарызантальнай дарожнай разметкай 1.12)
-
2.6.1, 2.6.2. Перавага сустрэчнага руху.
Забараняецца ўезд на ўчастак дарогі, калі гэта можа абцяжарыць сустрэчны рух. Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія знаходзяцца на дадзеным участку дарогі або на процілеглым пад'ездзе да яго
-
2.7. Перавага перад сустрэчным рухам.
Участак дарогі, пры руху па якім кіроўца карыстаецца перавагай у дачыненні да сустрэчных транспартных сродкаў
-
13.
Знак 2.1 ставіцца непасрэдна перад скрыжаваннем, у тым ліку з таблічкай 7.13 — перад скрыжаваннем са складанай планіроўкай або на якім галоўная дарога змяняе напрамак. Пры гэтым па-за населенымі пунктамі перад скрыжаваннем, на якім галоўная дарога змяняе напрамак, знак 2.1 паўтараецца: першы знак 2.1 з таблічкамі 7.1.1 і 7.13 ставіцца на адлегласці ад 100 да 150 метраў да скрыжавання, другі знак 2.1 з таблічкай 7.13 — непасрэдна перад скрыжаваннем.
Знак 2.1, усталяваны са знакам 5.22.1 або 5.22.2, дае перавагу пры праездзе ўсіх скрыжаванняў населенага пункта, размешчаных на дадзенай дарозе.
-
14.
Усталяваныя на рэгулюемых скрыжаваннях знакі 2.1, 2.4, 2.5 не вызначаюць чарговасць праезду скрыжаванняў і асобных праезных частак дарогі, а інфармуюць кіроўцаў, што скрыжаванні з'яўляюцца пазначанымі.
-
15.
Знакі 2.3.1–2.3.3 прымяняюцца па-за населенымі пунктамі для пазначэння дарог, на якіх даецца перавага пры праездзе скрыжаванняў, і ставяцца на адлегласці ад 150 да 300 метраў да скрыжавання.
Знак 2.3.4 ставіцца па-за населенымі пунктамі на адлегласці ад 150 да 300 метраў, а ў населеных пунктах — як правіла, на адлегласці ад 50 да 100 метраў да скрыжавання.
-
16.
Знак 2.4 ставіцца непасрэдна перад скрыжаваннем, а пры наяўнасці паласы разгону — перад пачаткам гэтай паласы. Перад скрыжаваннем, на якім галоўная дарога змяняе напрамак, знак 2.4 ставіцца з таблічкай 7.13.
Па-за населенымі пунктамі на дарогах з удасканаленым пакрыццём знак 2.4 з таблічкай 7.1.1 або 7.1.2 ставіцца на адлегласці ад 150 да 300 метраў да скрыжавання. У населеных пунктах знак 2.4 з таблічкай 7.1.1 або 7.1.2 можа ставіцца на адлегласці ад 50 да 100 метраў да скрыжавання.