-
17.
Забараняльныя знакі ўводзяць або адмяняюць пэўныя абмежаванні дарожнага руху.
-
18.
Да забараняльных знакаў належаць наступныя:
-
3.1. Уезд забаронены.
Забараняецца ўезд транспартных сродкаў
-
3.2. Рух забаронены.
Забараняецца рух транспартных сродкаў
-
3.3. Рух механічных транспартных сродкаў забаронены.
-
3.4. Рух грузавых аўтамабіляў забаронены.
Забараняецца рух грузавых аўтамабіляў (аўтапаяздоў) з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай болей за 3,5 тоны (калі на знаку не ўказана маса) або з фактычнай масай, якая перавышае названую на знаку, а таксама колавых трактароў і самаходных машын
-
3.5. Рух матацыклаў забаронены.
Забараняецца рух матацыклаў і мапедаў
-
3.6. Рух трактароў забаронены.
Забараняецца рух колавых трактароў і самаходных машын
-
3.7. Рух з прычэпам забаронены.
Забараняюцца рух грузавых аўтамабіляў, колавых трактароў і самаходных машын з прычэпамі, а таксама буксіроўка механічных транспартных сродкаў
-
3.8. Рух гужавых транспартных сродкаў забаронены.
Забараняюцца рух гужавых транспартных сродкаў, жывёл пад сядлом або ўюком, а таксама прагон жывёлы
-
3.9. Рух веласіпедаў забаронены.
-
3.10. Рух пешаходаў забаронены.
-
3.11.1, 3.11.2. Абмежаванне масы.
Забараняецца рух транспартных сродкаў, у тым ліку аўтапаяздоў, агульная фактычная маса якіх большая за названую на знаку
-
3.12.1, 3.12.2. Абмежаванне нагрузкі на вось.
Забараняецца рух транспартных сродкаў, у якіх фактычная нагрузка на любую вось большая за названую на знаку
-
3.13. Абмежаванне вышыні.
Забараняецца рух транспартных сродкаў, габарытная вышыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку
-
3.14. Абмежаванне шырыні.
Забараняецца рух транспартных сродкаў, габарытная шырыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку
-
3.15.1, 3.15.2. Абмежаванне даўжыні.
Забараняецца рух транспартных сродкаў (аўтапаяздоў), габарытная даўжыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку
-
3.16. Абмежаванне мінімальнай дыстанцыі.
Забараняецца рух транспартных сродкаў з дыстанцыяй паміж імі меншай за названую на знаку
-
3.17.1. Мытня.
Забараняецца праезд без спынення каля мытні (кантрольнага пункта). Дазвол на далейшы рух дае супрацоўнік мытні (кантрольнага пункта)
-
3.17.2. Небяспека.
Забараняецца рух усіх без выключэння транспартных сродкаў у сувязі з дарожна-транспартным здарэннем, аварыяй, стыхійным бедствам або іншай небяспекай для руху
-
3.18.1. Паварот направа забаронены.
-
3.18.2. Паварот налева забаронены.
Забараняецца паварот налева, пры гэтым разварот дазваляецца
-
3.19. Разварот забаронены.
Забараняецца разварот, пры гэтым паварот налева дазваляецца
-
3.20.1, 3.20.2. Абгон забаронены.
Забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых, якія рухаюцца з хуткасцю меншай за 30 км/г
-
3.20.3. Абгон забаронены.
Забараняецца абгон транспартных сродкаў, хуткасць руху якіх большая за названую на знаку
-
3.21.1, 3.21.2. Канец зоны забароны абгону.
-
3.22. Абгон грузавым аўтамабілям забаронены.
Грузавым аўтамабілям з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай болей за 3,5 тоны забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых, якія рухаюцца з хуткасцю меншай за 30 км/г.Колавым трактарам і самаходным машынам забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых веласіпедаў, гужавых транспартных сродкаў
-
3.23. Канец зоны забароны абгону грузавым аўтамабілям.
-
3.24.1, 3.24.2. Абмежаванне максімальнай хуткасці.
Забараняецца рух з хуткасцю (км/г), якая перавышае названую на знаку
-
3.25.1, 3.25.2. Канец зоны абмежавання максімальнай хуткасці.
-
3.26. Падача гукавога сігнала забароненая.
Забараняецца карыстацца гукавым сігналам, акрамя выпадку падачы яго для прадухілення дарожна-транспартнага здарэння
-
3.27. Прыпынак забаронены.
Забараняюцца прыпынак і стаянка транспартных сродкаў
-
3.28. Стаянка забароненая.
-
3.29. Стаянка забароненая па няцотных чыслах месяца.
-
3.30. Стаянка забароненая па цотных чыслах месяца.
Пры адначасовым прымяненні знакаў 3.29 і 3.30 на процілеглых баках дарогі транспартныя сродкі павінны быць перастаўлены з аднаго яе боку на іншы ў перыяд з 19 да 24 гадзін
-
3.31. Канец зоны ўсіх абмежаванняў.
Знак канца зоны дзеяння наступных знакаў: 3.16, 3.20.1–3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2, 3.26–3.30
-
3.32. Рух транспартных сродкаў з небяспечнымі грузамі забаронены.
Забараняецца рух транспартных сродкаў з апазнавальнымі знакамі «Небяспечны груз»
-
19.
Дзеянне не распаўсюджваецца:
— знакаў 3.1–3.3, 3.18.1–3.19, 3.27 — на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па вызначаных маршрутах;
— знакаў 3.2–3.8 — на транспартныя сродкі дарожна-эксплуатацыйнай і камунальнай службаў, аўтамабілі з нахіленай белай паласой на бартах і на іншыя транспартныя сродкі, якія абслугоўваюць гандлёвыя і іншыя арганізацыі, размешчаныя ў пазначанай зоне (грамадзянаў, якія пражываюць або працуюць у дадзенай зоне), а таксама на транспартныя сродкі, якія належаць грамадзянам, якія пражываюць або працуюць у гэтай зоне, пры адсутнасці іншых магчымасцей іх пад'езду. Такія транспартныя сродкі павінны ўязджаць у пазначаную зону і выязджаць з яе на бліжэйшым да месца прызначэння скрыжаванні;
— знакаў 3.2, 3.3, 3.28–3.30 — на транспартныя сродкі, якія кіруюцца інвалідамі І або ІІ групы, ІІІ групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарата або транспартныя сродкі, якія перавозяць інвалідаў гэтых груп;
— знака 3.4 — на грузавыя аўтамабілі, прызначаныя для перавозкі пасажыраў;
— знакаў 3.27–3.30 — на месцы, пазначаныя знакам 5.15;
— знакаў 3.28–3.30 — на таксі з уключаным таксометрам;
— знакаў 3.2–3.4, 3.27, 3.28 — на аўтамабілі для інкасацыі грашовай выручкі і перавозкі каштоўнасцяў пры ўмове, што невыкананне патрабаванняў гэтых знакаў не створыць затору.
-
20.
Дзеянне распаўсюджваецца:
— знакаў 3.10, 3.27–3.30 — толькі на той бок дарогі, у якім (над якім) яны ўсталяваны. Дзеянне знакаў 3.27–3.30, усталяваных на тэрыторыі, прылеглай да дарогі, распаўсюджваецца на гэтую тэрыторыю з улікам патрабаванняў таблічак, усталяваных з такімі знакамі;
— знакаў 3.16, 3.20.1, 3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2, 3.26–3.30 — ад месца ўстаноўкі знака да бліжэйшага пазначанага скрыжавання, пры гэтым у населеным пункце без пазначанага скрыжавання — да канца населенага пункта;
— знакаў 3.18.1 і 3.18.2 — на скрыжаванне, перад якім усталяваны знак, а таксама на бліжэйшае перасячэнне праезных частак дарог на скрыжаванні, калі дарога, на якую ажыццяўляецца паварот, утрымлівае раздзяляльную паласу (раздзяляльную зону);
— знакаў 3.24.1, 3.24.2, усталяваных перад населеным пунктам, пазначаным знакам 5.22.1 або 5.22.2, — да гэтага знака.
-
21.
Зона дзеяння можа быць зменшана для:
— знакаў 3.16, 3.26 — прымяненнем таблічкі 7.2.1;
— знакаў 3.20.1–3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2 — усталяваннем у канцы зоны іх дзеяння адпаведна знакаў 3.21.1, 3.21.2, 3.23, 3.25.1, 3.25.2 або прымяненнем таблічкі 7.2.1;
— знакаў 3.24.1, 3.24.2 — усталяваннем гэтых знакаў з іншым значэннем максімальнай хуткасці руху;
— знакаў 3.27–3.30 — прымяненнем таблічак 7.2.1, 7.2.2 або ўсталяваннем у канцы зоны іх дзеяння паўторных знакаў 3.27–3.30 з таблічкай 7.2.3.