ПДД ПДД.by Правила дорожного движения Правильно о Правилах
  • ПДД
  • Тесты
  • Учебная программа
  • Диск ПДД
  • Для детей
  • Автошколы
  • Главная
  • ПДД
  • ПДР на Беларускай мове
  • Параграф 3. Забараняльныя знакі

    • 17. Забараняльныя знакі ўводзяць або адмяняюць пэўныя абмежаванні дарожнага руху.
    • 18. Да забараняльных знакаў належаць наступныя:
    • 3.1. Уезд забаронены.
      Знак 3.1
      Забараняецца ўезд транспартных сродкаў
    • 3.2. Рух забаронены.
      Знак 3.2
      Забараняецца рух транспартных сродкаў
    • 3.3. Рух механічных транспартных сродкаў забаронены.
      Знак 3.3
    • 3.4. Рух грузавых аўтамабіляў забаронены.
      Знак 3.4
      Забараняецца рух грузавых аўтамабіляў (аўтапаяздоў) з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай болей за 3,5 тоны (калі на знаку не ўказана маса) або з фактычнай масай, якая перавышае названую на знаку, а таксама колавых трактароў і самаходных машын
    • 3.5. Рух матацыклаў забаронены.
      Знак 3.5
      Забараняецца рух матацыклаў і мапедаў
    • 3.6. Рух трактароў забаронены.
      Знак 3.6
      Забараняецца рух колавых трактароў і самаходных машын
    • 3.7. Рух з прычэпам забаронены.
      Знак 3.7
      Забараняюцца рух грузавых аўтамабіляў, колавых трактароў і самаходных машын з прычэпамі, а таксама буксіроўка механічных транспартных сродкаў
    • 3.8. Рух гужавых транспартных сродкаў забаронены.
      Знак 3.8
      Забараняюцца рух гужавых транспартных сродкаў, жывёл пад сядлом або ўюком, а таксама прагон жывёлы
    • 3.9. Рух веласіпедаў забаронены.
      Знак 3.9
    • 3.10. Рух пешаходаў забаронены.
      Знак 3.10
    • 3.11.1, 3.11.2. Абмежаванне масы.
      Знак 3.11.1 Знак 3.11.2
      Забараняецца рух транспартных сродкаў, у тым ліку аўтапаяздоў, агульная фактычная маса якіх большая за названую на знаку
    • 3.12.1, 3.12.2. Абмежаванне нагрузкі на вось.
      Знак 3.12.1 Знак 3.12.2
      Забараняецца рух транспартных сродкаў, у якіх фактычная нагрузка на любую вось большая за названую на знаку
    • 3.13. Абмежаванне вышыні.
      Знак 3.13
      Забараняецца рух транспартных сродкаў, габарытная вышыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку
    • 3.14. Абмежаванне шырыні.
      Знак 3.14
      Забараняецца рух транспартных сродкаў, габарытная шырыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку
    • 3.15.1, 3.15.2. Абмежаванне даўжыні.
      Знак 3.15.1 Знак 3.15.2
      Забараняецца рух транспартных сродкаў (аўтапаяздоў), габарытная даўжыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку
    • 3.16. Абмежаванне мінімальнай дыстанцыі.
      Знак 3.16
      Забараняецца рух транспартных сродкаў з дыстанцыяй паміж імі меншай за названую на знаку
    • 3.17.1. Мытня.
      Знак 3.17.1
      Забараняецца праезд без спынення каля мытні (кантрольнага пункта). Дазвол на далейшы рух дае супрацоўнік мытні (кантрольнага пункта)
    • 3.17.2. Небяспека.
      Знак 3.17.2
      Забараняецца рух усіх без выключэння транспартных сродкаў у сувязі з дарожна-транспартным здарэннем, аварыяй, стыхійным бедствам або іншай небяспекай для руху
    • 3.18.1. Паварот направа забаронены.
      Знак 3.18.1
    • 3.18.2. Паварот налева забаронены.
      Знак 3.18.2
      Забараняецца паварот налева, пры гэтым разварот дазваляецца
    • 3.19. Разварот забаронены.
      Знак 3.19
      Забараняецца разварот, пры гэтым паварот налева дазваляецца
    • 3.20.1, 3.20.2. Абгон забаронены.
      Знак 3.20.1 Знак 3.20.2
      Забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых, якія рухаюцца з хуткасцю меншай за 30 км/г
    • 3.20.3. Абгон забаронены.
      Знак 3.20.3
      Забараняецца абгон транспартных сродкаў, хуткасць руху якіх большая за названую на знаку
    • 3.21.1, 3.21.2. Канец зоны забароны абгону.
      Знак 3.21.1 Знак 3.21.2
    • 3.22. Абгон грузавым аўтамабілям забаронены.
      Знак 3.22
      Грузавым аўтамабілям з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай болей за 3,5 тоны забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых, якія рухаюцца з хуткасцю меншай за 30 км/г.Колавым трактарам і самаходным машынам забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых веласіпедаў, гужавых транспартных сродкаў
    • 3.23. Канец зоны забароны абгону грузавым аўтамабілям.
      Знак 3.23
    • 3.24.1, 3.24.2. Абмежаванне максімальнай хуткасці.
      Знак 3.24.1 Знак 3.24.2
      Забараняецца рух з хуткасцю (км/г), якая перавышае названую на знаку
    • 3.25.1, 3.25.2. Канец зоны абмежавання максімальнай хуткасці.
      Знак 3.25.1 Знак 3.25.2
    • 3.26. Падача гукавога сігнала забароненая.
      Знак 3.26
      Забараняецца карыстацца гукавым сігналам, акрамя выпадку падачы яго для прадухілення дарожна-транспартнага здарэння
    • 3.27. Прыпынак забаронены.
      Знак 3.27
      Забараняюцца прыпынак і стаянка транспартных сродкаў
    • 3.28. Стаянка забароненая.
      Знак 3.28
    • 3.29. Стаянка забароненая па няцотных чыслах месяца.
      Знак 3.29
    • 3.30. Стаянка забароненая па цотных чыслах месяца.
      Знак 3.30
      Пры адначасовым прымяненні знакаў 3.29 і 3.30 на процілеглых баках дарогі транспартныя сродкі павінны быць перастаўлены з аднаго яе боку на іншы ў перыяд з 19 да 24 гадзін
    • 3.31. Канец зоны ўсіх абмежаванняў.
      Знак 3.31
      Знак канца зоны дзеяння наступных знакаў: 3.16, 3.20.1–3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2, 3.26–3.30
    • 3.32. Рух транспартных сродкаў з небяспечнымі грузамі забаронены.
      Знак 3.32
      Забараняецца рух транспартных сродкаў з апазнавальнымі знакамі «Небяспечны груз»
    • 19. Дзеянне не распаўсюджваецца:

      — знакаў 3.1–3.3, 3.18.1–3.19, 3.27 — на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па вызначаных маршрутах;

      — знакаў 3.2–3.8 — на транспартныя сродкі дарожна-эксплуатацыйнай і камунальнай службаў, аўтамабілі з нахіленай белай паласой на бартах і на іншыя транспартныя сродкі, якія абслугоўваюць гандлёвыя і іншыя арганізацыі, размешчаныя ў пазначанай зоне (грамадзянаў, якія пражываюць або працуюць у дадзенай зоне), а таксама на транспартныя сродкі, якія належаць грамадзянам, якія пражываюць або працуюць у гэтай зоне, пры адсутнасці іншых магчымасцей іх пад'езду. Такія транспартныя сродкі павінны ўязджаць у пазначаную зону і выязджаць з яе на бліжэйшым да месца прызначэння скрыжаванні;

      — знакаў 3.2, 3.3, 3.28–3.30 — на транспартныя сродкі, якія кіруюцца інвалідамі І або ІІ групы, ІІІ групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарата або транспартныя сродкі, якія перавозяць інвалідаў гэтых груп;

      — знака 3.4 — на грузавыя аўтамабілі, прызначаныя для перавозкі пасажыраў;

      — знакаў 3.27–3.30 — на месцы, пазначаныя знакам 5.15;

      — знакаў 3.28–3.30 — на таксі з уключаным таксометрам;

      — знакаў 3.2–3.4, 3.27, 3.28 — на аўтамабілі для інкасацыі грашовай выручкі і перавозкі каштоўнасцяў пры ўмове, што невыкананне патрабаванняў гэтых знакаў не створыць затору.

    • 20. Дзеянне распаўсюджваецца:

      — знакаў 3.10, 3.27–3.30 — толькі на той бок дарогі, у якім (над якім) яны ўсталяваны. Дзеянне знакаў 3.27–3.30, усталяваных на тэрыторыі, прылеглай да дарогі, распаўсюджваецца на гэтую тэрыторыю з улікам патрабаванняў таблічак, усталяваных з такімі знакамі;

      — знакаў 3.16, 3.20.1, 3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2, 3.26–3.30 — ад месца ўстаноўкі знака да бліжэйшага пазначанага скрыжавання, пры гэтым у населеным пункце без пазначанага скрыжавання — да канца населенага пункта;

      — знакаў 3.18.1 і 3.18.2 — на скрыжаванне, перад якім усталяваны знак, а таксама на бліжэйшае перасячэнне праезных частак дарог на скрыжаванні, калі дарога, на якую ажыццяўляецца паварот, утрымлівае раздзяляльную паласу (раздзяляльную зону);

      — знакаў 3.24.1, 3.24.2, усталяваных перад населеным пунктам, пазначаным знакам 5.22.1 або 5.22.2, — да гэтага знака.

    • 21. Зона дзеяння можа быць зменшана для:

      — знакаў 3.16, 3.26 — прымяненнем таблічкі 7.2.1;

      — знакаў 3.20.1–3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2 — усталяваннем у канцы зоны іх дзеяння адпаведна знакаў 3.21.1, 3.21.2, 3.23, 3.25.1, 3.25.2 або прымяненнем таблічкі 7.2.1;

      — знакаў 3.24.1, 3.24.2 — усталяваннем гэтых знакаў з іншым значэннем максімальнай хуткасці руху;

      — знакаў 3.27–3.30 — прымяненнем таблічак 7.2.1, 7.2.2 або ўсталяваннем у канцы зоны іх дзеяння паўторных знакаў 3.27–3.30 з таблічкай 7.2.3.

    • ПДД он-лайн
    • ПДД для Android
    • ПДД для iPhone
    • Административная ответственность
    • Уголовная ответственность
    • История Правил
    • Последние изменения
      Поиск по тексту ПДД:
    • Правiлы дарожнага руху
    • Дадатак 1. Дарожныя святлафоры
    • Дадатак 2. Дарожныя знакі
      • Параграф 1. Папераджальныя знакі
      • Параграф 2. Знакі прыярытэту
      • Параграф 3. Забараняльныя знакі
      • Параграф 4. Прадпісальныя знакі
      • Параграф 5. Інфармацыйна-ўказальныя знакі
      • Параграф 6. Знакі сэрвісу
      • Параграф 7. Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі)
    • Дадатак 3. Дарожная разметка
    • Дадатак 4. Пералік няспраўнасцей
    • Дадатак 5. Апазнавальныя знакі транспартных сродкаў
  • О сайте
  • Помощь
  • Карта сайта

© ООО «Новый поворот», 2007—2023. Обратная связь
Перепечатка материалов сайта только после согласования