ПДД ПДД.by Правила дорожного движения Правильно о Правилах
  • ПДД
  • Тесты
  • Учебная программа
  • Диск ПДД
  • Для детей
  • Автошколы
  • Главная
  • ПДД
  • ПДР на Беларускай мове
  • Параграф 4. Прадпісальныя знакі

    • 22. Прадпісальныя знакі прымяняюцца для пазначэння неабходных напрамкаў, умоў і рэжымаў руху.
    • 23. Да прадпісальных знакаў належаць наступныя:
    • 4.1.1. Рух прама.
      Знак 4.1.1
    • 4.1.2. Рух направа.
      Знак 4.1.2
    • 4.1.3. Рух налева.
      Знак 4.1.3
    • 4.1.4. Рух прама або направа.
      Знак 4.1.4
    • 4.1.5. Рух прама або налева.
      Знак 4.1.5
    • 4.1.6. Рух направа або налева.
      Знак 4.1.6
      Знакі 4.1.1–4.1.6 дазваляюць рух толькі ў напрамках, паказаных стрэлкамі. Знакі 4.1.3, 4.1.5, 4.1.6 таксама дазваляюць разварот з крайняй левай паласы руху.

      Могуць прымяняцца знакі са змененай канфігурацыяй стрэлак, якая адпавядае паказаным напрамкам руху на канкрэтным скрыжаванні

    • 4.2.1. Аб'езд перашкоды справа.
      Знак 4.2.1
      Аб'езд астраўкоў бяспекі і рознага роду перашкодаў для дарожнага руху, якія знаходзяцца на праезнай частцы дарогі, дазваляецца толькі з боку, паказанага стрэлкай
    • 4.2.2. Аб'езд перашкоды злева.
      Знак 4.2.2
      Аб'езд астраўкоў бяспекі і рознага роду перашкодаў для дарожнага руху, якія знаходзяцца на праезнай частцы дарогі, дазваляецца толькі з боку, паказанага стрэлкай
    • 4.2.3. Аб'езд перашкоды справа або злева.
      Знак 4.2.3
      Аб'езд астраўкоў бяспекі і рознага роду перашкодаў для дарожнага руху, якія знаходзяцца на праезнай частцы дарогі, дазваляецца з любога боку
    • 4.3. Кругавы рух.
      Знак 4.3
      Дазваляецца аб'езд цэнтральнага астраўка на скрыжаванні (плошчы) з кругавым рухам толькі ў напрамку, паказаным стрэлкамі
    • 4.4. Рух легкавых аўтамабіляў.
      Знак 4.4
      Дазваляецца рух толькі легкавых аўтамабіляў і матацыклаў
    • 4.5.1. Веласіпедная дарожка.
      Знак 4.5.1
      Дазваляецца рух толькі на веласіпедах, а пры адсутнасці тратуара або пешаходнай дарожкі — і рух пешаходаў, пры гэтым пешаходы не павінны ствараць перашкодаў для руху веласіпедыстаў. У ніжняй частцы знака можа быць дадаткова нанесены сілуэт пешахода
    • 4.5.2. Канец веласіпеднай дарожкі.
      Знак 4.5.2
      Канец зоны дзеяння знака 4.5.1. У ніжняй частцы знака можа быць дадаткова нанесены сілуэт пешахода
    • 4.6.1. Пешаходная дарожка.
      Знак 4.6.1
      Дазваляецца рух толькі пешаходам, а пры адсутнасці веласіпеднай дарожкі — і на веласіпедах, пры гэтым веласіпедысты не павінныя ствараць перашкодаў для руху пешаходаў. У ніжняй частцы знака можа быць дадаткова нанесены сілуэт веласіпеда
    • 4.6.2. Канец пешаходнай дарожкі.
      Знак 4.6.2
      Канец зоны дзеяння знака 4.6.1. У ніжняй частцы знака можа быць дадаткова нанесены сілуэт веласіпеда
    • 4.7. Абмежаванне мінімальнай хуткасці.
      Знак 4.7
      Дазваляецца рух толькі з названай або з большай хуткасцю, але не болей за прадугледжаную пунктамі 88 і 89 Правіл
    • 4.8. Канец зоны абмежавання мінімальнай хуткасці.
      Знак 4.8
    • 4.9.1–4.9.3. Напрамак руху транспартных сродкаў з небяспечнымі грузамі.
      Знак 4.9.1 Знак 4.9.2 Знак 4.9.3
      Рух транспартных сродкаў з апазнавальнымі знакамі «Небяспечны груз» дазваляецца толькі ў напрамку, паказаным на знаку: 4.9.1 — налева, 4.9.2 — прама, 4.9.3 — направа
    • 4.10.1. Дарожка для коннікаў.
      Знак 4.10.1
      Дазваляецца рух толькі коннікам
    • 4.10.2. Канец дарожкі для коннікаў.
      Знак 4.10.2
    • 24. Дзеянне знакаў 4.1.1–4.1.6, усталяваных перад скрыжаваннем, распаўсюджваецца на ўсё скрыжаванне, калі знакі 4.1.1–4.1.6 або 5.8.1, 5.8.2, усталяваныя на ім, не даюць іншых прадпісанняў (указанняў).

      Дзеянне знакаў 4.1.1–4.1.6 не распаўсюджваецца на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па вызначаных маршрутах.

      Дзеянне знака 4.1.1, усталяванага за скрыжаваннем, распаўсюджваецца да наступнага пазначанага скрыжавання. Зона дзеяння дадзенага знака можа быць паменшана прымяненнем таблічкі 7.2.1.

    • 25. Знакі 4.2.1 і 4.2.2 могуць прымяняцца групамі (не менш за тры знакі) для пазначэння лініі адхілення траекторыі руху транспартных сродкаў ад перашкоды для дарожнага руху.
    • 26. Дзеянне знакаў 4.4, 4.7, усталяваных з таблічкай 7.14 і размешчаных над паласой руху, распаўсюджваецца толькі на дадзеную паласу. Пры адсутнасці таблічкі 7.14 дзеянне гэтых знакаў распаўсюджваецца на ўсе палосы праезнай часткі дарогі дадзенага напрамку. Дзеянне знакаў 4.4, 4.7, выявы якіх нанесеныя на поле знакаў 5.8.1, 5.8.2, 5.8.7, 5.8.8, распаўсюджваецца на адпаведныя палосы руху.
    • 27. Дзеянне знакаў 4.9.1–4.9.3 распаўсюджваецца на бліжэйшае скрыжаванне.
    • ПДД он-лайн
    • ПДД для Android
    • ПДД для iPhone
    • Административная ответственность
    • Уголовная ответственность
    • История Правил
    • Последние изменения
      Поиск по тексту ПДД:
    • Правiлы дарожнага руху
    • Дадатак 1. Дарожныя святлафоры
    • Дадатак 2. Дарожныя знакі
      • Параграф 1. Папераджальныя знакі
      • Параграф 2. Знакі прыярытэту
      • Параграф 3. Забараняльныя знакі
      • Параграф 4. Прадпісальныя знакі
      • Параграф 5. Інфармацыйна-ўказальныя знакі
      • Параграф 6. Знакі сэрвісу
      • Параграф 7. Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі)
    • Дадатак 3. Дарожная разметка
    • Дадатак 4. Пералік няспраўнасцей
    • Дадатак 5. Апазнавальныя знакі транспартных сродкаў
  • О сайте
  • Помощь
  • Карта сайта

© ООО «Новый поворот», 2007—2023. Обратная связь
Перепечатка материалов сайта только после согласования