-
28.
Інфармацыйна-ўказальнымі знакамі ўводзяцца або адмяняюцца пэўныя рэжымы руху, а таксама інфармуюцца ўдзельнікі дарожнага руху аб размяшчэнні населеных пунктаў і іншых аб'ектаў.
-
29.
Да інфармацыйна-ўказальных знакаў належаць наступныя:
-
5.1. Аўтамагістраль.
Знак інфармуе аб пачатку дарогі, на якой дзейнічаюць спецыяльныя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху на аўтамагістралі
-
5.2. Канец аўтамагістралі.
Знак інфармуе аб канцы дарогі, на якой дзейнічаюць спецыяльныя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху на аўтамагістралі
-
5.3. Дарога для аўтамабіляў.
Дарога, прызначаная для руху толькі аўтамабіляў, аўтобусаў і матацыклаў
-
5.4. Канец дарогі для аўтамабіляў.
-
5.5. Дарога з аднабаковым рухам.
Дарога або канструктыўна аддзеленая праезная частка дарогі, па якой рух транспартных сродкаў па ўсёй шырыні ажыццяўляецца ў адным напрамку
-
5.6. Канец дарогі з аднабаковым рухам.
-
5.7.1, 5.7.2. Выезд на дарогу з аднабаковым рухам.
Выезд на дарогу, па якой рух транспартных сродкаў дазволены толькі ў напрамку, паказаным на знаку
-
5.8.1. Напрамкі руху па палосах.
Колькасць палос руху на скрыжаванні і дазволеныя напрамкі руху па кожнай з іх
-
5.8.2. Напрамак руху па паласе.
Дазволены напрамак (напрамкі) руху па паласе.
На знаках 5.8.1, 5.8.2 можа быць адлюстраваная інфармацыя аб абмежаваннях дарожнага руху на скрыжаванні (нанесены выявы забараняльных або прадпісальных знакаў). Знакі 5.8.1, 5.8.2, якія дазваляюць паварот налева з крайняй левай паласы руху, дазваляюць і разварот з гэтай паласы. Канфігурацыя стрэлак можа быць зменена ў адпаведнасці з канфігурацыяй канкрэтнага скрыжавання.
Дзеянне знакаў 5.8.1, 5.8.2, усталяваных перад скрыжаваннем, распаўсюджваецца на ўсё скрыжаванне, калі знакі 5.8.1, 5.8.2 або 4.1.1–4.1.6, усталяваныя на скрыжаванні, не даюць іншых указанняў
-
5.8.3. Пачатак паласы.
Пачатак дадатковай паласы руху на пад’ёме або паласы тармажэння.
Калі на знаку, усталяваным перад дадатковай паласой руху, нанесена выява знака 4.4 або 4.7, то кіроўца транспартнага сродку, які не можа працягнуць рух па асноўнай паласе з улікам патрабаванняў названых знакаў, павінен перастроіцца на дадатковую паласу руху
-
5.8.4. Пачатак паласы.
Пачатак участка сярэдняй паласы трохпалоснай дарогі, прызначанага для руху ў дадзеным напрамку, або пачатак паласы тармажэння для павароту налева або развароту
-
5.8.5. Канец паласы.
Канец дадатковай паласы руху на пад’ёме або паласы разгону
-
5.8.6. Канец паласы.
Канец паласы, прызначанай для руху ў дадзеным напрамку
-
5.8.7, 5.8.8. Напрамак руху па палосах.
Калі на знаку 5.8.7 нанесена выява забараняльнага або прадпісальнага знака, то названыя абмежаванні, умовы або рэжымы руху ўводзяцца на адпаведнай паласе руху.
Часткі знакаў 5.8.7, 5.8.8, якія абазначаюць колькасць палос для сустрэчных напрамкаў руху, могуць быць выкананы ў выглядзе асобных знакаў, усталяваных на невялікай адлегласці адзін ад аднаго
-
5.9.1. Паласа для маршрутных транспартных сродкаў.
Паласа, прызначаная для руху толькі маршрутных транспартных сродкаў
-
5.9.2. Канец паласы для маршрутных транспартных сродкаў.
-
5.10.1. Дарога з паласой для маршрутных транспартных сродкаў.
Дарога, па якой рух маршрутных транспартных сродкаў ажыццяўляецца па спецыяльна выдзеленай паласе насустрач агульнаму патоку транспартных сродкаў
-
5.10.2, 5.10.3. Выезд на дарогу з паласой для маршрутных транспартных сродкаў.
-
5.10.4. Канец дарогі з паласой для маршрутных транспартных сродкаў.
-
5.11.1. Месца для развароту.
-
5.11.2. Зона для развароту.
Пачатак зоны для развароту транспартных сродкаў і яе даўжыня
-
5.12.1. Пункт прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса.
Знак пазначае пачатак пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса. Па-за населенымі пунктамі знак можа быць усталяваны на павільёне з боку прыбыцця маршрутных транспартных сродкаў.
У ніжняй частцы знака можа быць нанесена выява таблічкі 7.2.1 з указаннем адлегласці, роўнай працягласці пасадачнай пляцоўкі
-
5.12.2. Месца прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса.
Знак можа ставіцца ў канцы пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса. Пад знакам размяшчаецца таблічка (таблічкі) з інфармацыяй аб разнавіднасці транспарту агульнага карыстання (аўтобус — літарны індэкс «А», тралейбус — «Т») і аб рэжыме яго руху (расклад)
-
5.13.1. Пункт прыпынку трамвая.
Знак пазначае пачатак зоны пункта прыпынку трамвая. У ніжняй частцы знака можа быць нанесена выява таблічкі 7.2.1 з указаннем адлегласці, роўнай працягласці зоны пункта прыпынку трамвая
-
5.13.2. Месца прыпынку трамвая.
Знак можа ставіцца ў канцы зоны пункта прыпынку трамвая. Пад знакам размяшчаецца таблічка з інфармацыяй аб маршрутах і рэжыме руху трамваяў (расклад)
-
5.14.1. Пункт прыпынку экспрэс-маршрута.
Знак пазначае пачатак пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку транспартнага сродку, які ажыццяўляе рух у рэгулярным экспрэсным спалучэнні.
Дадзены пункт прыпынку можа быць адзначаны двума знакамі 5.14.1, усталяванымі ў пачатку і ў канцы пасадачнай пляцоўкі. У гэтым выпадку ў ніжняй частцы першага па ходзе руху знака можа быць нанесена выява таблічкі 7.2.1 з указаннем працягласці пасадачнай пляцоўкі, а таксама інфармацыя аб колькасці транспартных сродкаў, якім дазволена адначасова знаходзіцца на пункце прыпынку
-
5.14.2. Месца стаянкі таксі.
Знак пазначае зону на праезнай частцы дарогі або спецыяльную пляцоўку, прызначаную толькі для стаянкі таксі. На знаку можа быць названа колькасць таксі, якім дазволена адначасова знаходзіцца на стаянцы.
У населеных пунктах зона стаянкі таксі можа быць пазначана двума знакамі 5.14.2, адзін з якіх ставіцца ў пачатку зоны з таблічкай 7.2.1, другі — у канцы зоны стаянкі
-
5.15. Месца стаянкі.
Знак пазначае спецыяльную пляцоўку, зону на праезнай частцы дарогі або на тратуары, якія адведзеныя для стаянкі транспартных сродкаў. Для ўдакладнення напрамку руху, адлегласці да спецыяльнай пляцоўкі і дазволеных на ёй умоваў стаянкі са знакам 5.15 могуць прымяняцца таблічкі
-
5.16.1, 5.16.2. Пешаходны пераход.
Знакі пазначаюць зону для перахода пешаходамі праезнай часткі дарогі. На пешаходных пераходах шырынёй болей за 10 метраў са знакам 5.16.2 можа быць усталявана таблічка 7.2.1 або 7.2.2, на якой указваецца шырыня зоны пешаходнага перахода
-
5.17.1, 5.17.2. Падземны пешаходны пераход.
-
5.17.3, 5.17.4. Надземны пешаходны пераход.
-
5.18.1. Рэкамендаваная хуткасць.
Зона дзеяння знака распаўсюджваецца да знака 5.18.2 або да знака 5.18.1 з іншым значэннем рэкамендаванай хуткасці або да бліжэйшага пазначанага скрыжавання, а пры прымяненні знака 5.18.1 з папераджальным знакам вызначаецца працягласцю небяспечнага ўчастка дарогі
-
5.18.2. Канец дзеяння знака «Рэкамендаваная хуткасць.
-
5.19.1–5.19.3. Тупік.
Дарога без скразнога праезду
-
5.20.1, 5.20.2. Папярэдні паказальнік напрамкаў.
Напрамак руху да населеных пунктаў або іншых аб'ектаў.
На знаках могуць быць нанесены сімвалы аўтамагістралі, аэрапорта, выявы знакаў 5.29.1, 5.29.2, а таксама іншых сімвалаў і знакаў, якія інфармуюць аб асаблівасцях дарожнага руху.
У ніжняй частцы знака 5.20.1 указваецца адлегласць ад месца яго ўстаноўкі да скрыжавання або пачатку паласы тармажэння.
Знак 5.20.1 прымяняецца таксама для паказання схемы маршрута аб'езду ўчасткаў дарог, на якіх усталяваны адзін з забараняльных знакаў 3.4, 3.6, 3.11.1, 3.12.1, 3.13–3.15.1. У гэтым выпадку на знаку павінны быць нанесены схема маршрута аб'езду і выява адпаведнага забараняльнага знака
-
5.20.3. Схема руху.
Маршрут руху на скрыжаванні ў выпадку забароны асобных манеўраў, паказванне дазволеных напрамкаў руху на скрыжаванні са складанай планіроўкай
-
5.21.1. Паказальнік напрамку.
Напрамак руху да населеных пунктаў або іншых аб'ектаў.
На знаке могуць быць нанесены адлегласці да названых на іх аб'ектаў, сімвалы аўтамагістралі, аэрапорта, выявы знакаў 5.29.1, 5.29.2, а таксама іншых сімвалаў і знакаў, якія інфармуюць аб асаблівасцях дарожнага руху
-
5.21.2. Паказальнік напрамкаў.
Напрамкі руху да населеных пунктаў або іншых аб'ектаў.
На знаке могуць быць нанесены адлегласці да названых на іх аб'ектаў, сімвалы аўтамагістралі, аэрапорта, выявы знакаў 5.29.1, 5.29.2, а таксама іншых сімвалаў і знакаў, якія інфармуюць аб асаблівасцях дарожнага руху
-
5.22.1, 5.22.2. Пачатак населенага пункта.
Пачатак населенага пункта, у якім дзейнічаюць спецыяльныя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах
-
5.23.1, 5.23.2. Канец населенага пункта.
Месца дарогі, з якога губляюць сілу спецыяльныя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах
-
5.24. Пачатак мяжы населенага пункта.
Пачатак мяжы населенага пункта, пры руху па якім на дадзенай дарозе не дзейнічаюць спецыяльныя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах
-
5.25. Канец мяжы населенага пункта.
Канец мяжы населенага пункта, пазначанага знакам 5.24
-
5.26.1. Найменне аб'екта.
Найменне аб'екта, які не з'яўляецца населеным пунктам (рака, возера, славутасці і г.д.), а таксама знак між адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі і тэрытарыяльнымі адзінкамі
-
5.26.2. Найменне аб'екта.
Найменне аб'екта ў населеным пункце (назва вуліцы, тэатра, музея і г.д.)
-
5.27. Паказальнік адлегласцей.
Адлегласць да населеных пунктаў або іншых аб'ектаў (км)
-
5.28. Кіламетровы знак.
Адлегласць ад пачатку дарогі (км)
-
5.29.1. Нумар дарогі.
Нумар дарогі, на якой усталяваны дадзены знак.
На знаках 5.29.1, 5.29.3 з зялёным фонам называецца нумар дарогі, уключанай у Еўрапейскую сістэму аўтамабільных магістралей, з чырвоным фонам — нумар магістральнай або рэспубліканскай дарогі, з белым фонам — нумар мясцовай дарогі
-
5.29.2. Нумар дарогі.
Нумар дарогі, у напрамку да якой ажыццяўляецца рух
-
5.29.3. Нумар і напрамак дарогі.
-
5.30.1–5.30.3. Напрамак руху грузавых аўтамабіляў.
Напрамак, які рэкамендуецца для руху грузавых аўтамабіляў, колавых трактароў і самаходных машын, калі іх рух на скрыжаванні ў адным або некалькіх напрамках забаронены
-
5.31. Схема аб'езду.
Маршрут аб'езду ўчастка дарогі, часова зачыненага для руху
-
5.32.1–5.32.3. Напрамак аб'езду.
Напрамак аб'езду ўчастка дарогі, часова зачыненага для руху
-
5.33. Стоп-лінія.
Месца прыпынку транспартных сродкаў пры забараняльным сігнале рэгуліроўшчыка, святлафора
-
5.34.1, 5.34.2. Папярэдні паказальнік перастраення на іншую праезную частку.
Адпаведна напрамак аб'езду ўчастка праезнай часткі дарогі з раздзяляльнай паласой, часова зачыненага для руху, і напрамак руху для вяртання на правую праезную частку дарогі
-
5.35. Рэверсіўны рух.
Пачатак участка дарогі, на адной або некалькіх палосах якога напрамак руху можа мяняцца на процілеглы
-
5.36. Канец рэверсіўнага руху.
-
5.37. Выезд на дарогу з рэверсіўным рухам.
-
5.38. Жылая зона.
Знак інфармуе аб пачатку тэрыторыі, на якой дзейнічаюць спецыяльныя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў жылых зонах
-
5.39. Канец жылой зоны.
Знак інфармуе аб канцы тэрыторыі, на якой дзейнічаюць спецыяльныя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў жылых зонах
-
5.40. Пешаходная зона.
Знак інфармуе аб пачатку тэрыторыі, на якой дзейнічаюць спецыяльныя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў пешаходных зонах
-
5.41. Канец пешаходнай зоны.
Знак інфармуе аб канцы тэрыторыі, на якой дзейнічаюць спецыяльныя патрабаванні Правіл, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў пешаходных зонах
-
5.42. Платная аўтамабільная дарога.
Знак інфармуюе аб пачатку ўчастка дарогі, на якім выкарыстоўваецца сістэма электроннага збору платы ў рэжыме свабоднага шматпалоснага руху за праезд транспартных сродкаў.
-
5.43. Канец платнай аўтамабільнай дарогі.
Знак інфармуюе аб канцы ўчастка дарогі, на якім выкарыстоўваецца сістэма электроннага збору платы ў рэжыме свабоднага шматпалоснага руху за праезд транспартных сродкаў.
-
30.
Зялёны або сіні фон знакаў 5.20.1–5.21.2, усталяваных па-за населеным пунктам (уставак на знаках 5.20.1, 5.20.2, асобных палёў знака 5.21.2), інфармуе аб тым, што рух да названага населенага пункта або да іншага аб'екта будзе ажыццяўляцца адпаведна па аўтамагістралі або па іншай дарозе. Зялёны або сіні фон усталяваных у населеным пункце знакаў 5.20.1–5.21.2 інфармуе аб тым, што пасля выезда з дадзенага населенага пункта рух да названага на знаку населенага пункта або да іншага аб'екта будзе ажыццяўляцца адпаведна па аўтамагістралі або па іншай дарозе, белы фон — аб тым, што названы аб'ект знаходзіцца ў дадзеным населеным пункце.
-
31.
Фон знакаў 5.24–5.26.1, 5.27, 5.28, усталяваных на аўтамагістралі, — зялёны.