ПДД.by
Правила дорожного движения
Правильно о Правилах
-
Параграф 6. Знакі сэрвісу
-
32.
Знакі сэрвісу інфармуюць аб распалажэнні адпаведных аб'ектаў.
-
33.
Да знакаў сэрвісу належаць наступныя:
-
6.1. Пункт першай медыцынскай дапамогі.
-
6.2. Бальніца.
-
6.3.1–6.3.3. Аўтазаправачная станцыя.
Знакам 6.3.2 пазначаюцца толькі газавыя аўтазаправачныя станцыі, знакам 6.3.3 — сумесныя аўтазаправачныя станцыі
-
6.4. Тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў.
-
6.5. Мыйка аўтамабіляў.
-
6.6. Тэлефон.
-
6.7. Пункт харчавання.
-
6.8. Пітная вада.
-
6.9. Гасцініца або матэль.
-
6.10. Кемпінг.
-
6.11. Месца адпачынку.
-
6.12.1. Міліцыя.
-
6.12.2. ДАІ.
-
6.13. Туалет.
-
6.14. Пункт кантролю аўтамабільных перавозак.
-
6.15. Славутасць.
-