-
34.
Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі) удакладняюць або абмяжоўваюць дзеянне іншых дарожных знакаў.
-
35.
Да знакаў дадатковай інфармацыі (таблічак) належаць наступныя:
-
7.1.1–7.1.4. Адлегласць да аб'екта.
Таблічкі паказваюць:
— 7.1.1 — адлегласць ад знака да пачатку небяспечнага ўчастка дарогі або да месца, з якога пачынае дзейнічаць абмежаванне дарожнага руху, або да пэўнага аб'екта (месца), размешчанага па ходзе руху;
— 7.1.2 — адлегласць ад знака 2.4 да скрыжавання, калі непасрэдна перад скрыжаваннем усталяваны знак 2.5;
— 7.1.3, 7.1.4 — адлегласць да аб'екта, размешчанага ўзбоч ад дарогі
-
7.2.1–7.2.6. Зона дзеяння.
Таблічкі:
— 7.2.1 — указвае працягласць небяспечнага ўчастка дарогі, пазначанага папераджальнымі знакамі, або зону дзеяння забараняльных, прадпісальных або інфармацыйна-ўказальных знакаў;
— 7.2.2 — паказвае зону дзеяння знакаў 3.27–3.30, калі яна не распаўсюджваецца да бліжэйшага пазначанага скрыжавання, а таксама шырыню зоны пешаходнага перахода, пазначанага знакамі 5.16.1, 5.16.2;
— 7.2.3 — пазначае канец зоны дзеяння знакаў 3.27–3.30;
— 7.2.4 — інфармуе кіроўцаў аб знаходжанні транспартных сродкаў у зоне дзеяння знакаў 3.27–3.30;
— 7.2.5, 7.2.6 — паказваюць напрамак і зону дзеяння знакаў 3.27–3.30 справа і (або) злева ад іх
-
7.3.1–7.3.3. Напрамак дзеяння.
Таблічкі паказваюць напрамак дзеяння знакаў, усталяваных перад скрыжаваннем, або напрамак руху да пазначаных аб'ектаў, якія знаходзяцца непасрэдна каля дарогі
-
7.4.1–7.4.8. Від транспартнага сродку.
Таблічкі паказваюць від транспартнага сродку, на які распаўсюджваецца дзеянне знака. Пры гэтым таблічка 7.4.1 распаўсюджвае дзеянне знака на грузавыя аўтамабілі (у тым ліку з прычэпам) з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай большай за 3,5 тоны, таблічка 7.4.3 — на легкавыя аўтамабілі, а таксама на грузавыя аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тон ўключна
-
7.5.1. Суботнія, нядзельныя і святочныя дні.
Таблічка паказвае дні тыдня, на працягу якіх дзейнічае знак
-
7.5.2. Працоўныя дні.
Таблічка паказвае дні тыдня, на працягу якіх дзейнічае знак
-
7.5.3. Дні тыдня.
Таблічка паказвае дні тыдня, на працягу якіх дзейнічае знак
-
7.5.4–7.5.7. Час дзеяння.
Таблічкі паказваюць:
— 7.5.4 — час сутак, на працягу якога дзейнічае знак;
— 7.5.5–7.5.7 — дні тыдню і час сутак, на працягу якіх дзейнічае знак
-
7.6.1–7.6.18. Спосаб пастаноўкі транспартнага сродку на стаянку.
Таблічкі 7.6.1, 7.6.10 указваюць, што ўсе транспартныя сродкі павінныя быць пастаўлены на стаянку на праезнай частцы дарогі ўздоўж тратуара адпаведна злева або справа ад яго.
Таблічкі 7.6.2–7.6.9, 7.6.11–7.6.18 паказваюць спосабы пастаноўкі легкавых аўтамабіляў і матацыклаў на стаянку. Прыпынак і стаянка іншых транспартных сродкаў забараняюцца
-
7.7. Колькасць небяспечных паваротаў.
Таблічка ставіцца са знакамі 1.12.1, 1.12.2 і інфармуе аб колькасці небяспечных паваротаў, размешчаных адзін за адным
-
7.8. Платныя паслугі.
-
7.9. Абмежаванне працягласці стаянкі.
Таблічка паказвае максімальную працягласць знаходжання транспартнага сродку на стаянцы, пазначанай знакам 5.15
-
7.10. Месца для агляду аўтамабіляў.
Таблічка паказвае, што на пляцоўцы, пазначанай знакам 5.15 або 6.11, ёсць аглядная канава для агляду транспартных сродкаў
-
7.11. Абмежаванне максімальнай масы.
Таблічка паказвае, што дзеянне знака распаўсюджваецца толькі на транспартныя сродкі з фактычнай масай болей за пазначаную на таблічцы
-
7.12. Нанясенне разметкі.
Таблічка ставіцца са знакам 1.23 і інфармуе аб правядзенні работ па нанясенні дарожнай разметкі
-
7.13. Напрамак галоўнай дарогі.
Таблічка ставіцца са знакамі 2.1, 2.4, 2.5 і паказвае напрамак галоўнай дарогі на скрыжаванні
-
7.14. Паласа руху.
Таблічка паказвае паласу руху, на якую распаўсюджваецца дзеянне святлафора або знака
-
7.15. Пешаходы — інваліды па зроку.
Таблічка паказвае, што пешаходным пераходам часта карыстаюцца інваліды па зроку
-
7.16. Вільготнае пакрыццё.
Таблічка паказвае, што дзеянне знака распаўсюджваецца толькі на перыяд часу, калі пакрыццё праезнай часткі дарогі з'яўляецца вільготным
-
7.17. Інваліды.
Таблічка выкарыстоўваецца з дарожным знакам 5.15 і інфармуе, што стаяначная пляцоўка або яе частка адведзена для стаянкі транспартных сродкаў з апазнавальным знакам «Інвалід»
-
7.18. Акрамя інвалідаў.
Таблічка паказвае, што дзеянне знака не распаўсюджваецца на транспартныя сродкі з апазнавальным знакам «Інвалід»
-
7.19. Клас небяспечнага груза.
Таблічка ставіцца са знакам 3.32 і ўказвае нумар класа небяспечнага груза, з якім рух транспартных сродкаў забаронены
-
7.20. Эвакуатар.
Таблічка ставіцца са знакамі 3.27–3.30 і інфармуе аб магчымай эвакуацыі (блакаванні колаў) транспартнага сродку пры адсутнасці кіроўцы ў транспартным сродку або ў непасрэднай блізкасці ад яго
-
7.21. Слізкая паласа накату.
Таблічка ставіцца са знакам 1.23 і інфармуе аб магчымым змяненні каэфіцыента счаплення па шырыні праезнай часткі дарогі
-
7.22.1-7.22.4. Від небяспекі.
Таблічка ставіцца са знакам 1.29 і інфармуе аб магчымым відзе дарожна-транспартнага здарэння
-
7.23. Экстранная дапамога.
Таблічка інфармуе аб наяўнасці экстраннай сувязі на дарозе
-
36.
Дапускаецца з дазволу ДАІ прымяненне на дарогах таблічак, якія маюць сціслы надпіс з адназначным тлумачэннем.