1 снежня 2013 года ў Мінску на паседжанні рэспубліканскай Рады грамадскага аб’яднання
«Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» старшыня ТБМ Алег Трусаў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў падзякі за вялікую працу на карысць беларушчыны. Шэраг актывістаў грамадскага аб’яднання быў уганараваны падзякамі таварыства. Сярод іншых, падзяку атрымала ТАА «Новы паварот» за стварэнне ўнікальнага
праграмнага прадукта на беларускай мове для навучання кіроўцаў.
Прэс-служба ТАА «Новы паварот»